Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

— Не ведаю,— адказаў Светазар,— але памятаю, што, ідучы на балкон, я зірнуў на гэты гадзіннік і ааўважыў, што было дванаццаць гадзін. А цяпер, бачыш, сем мінут пасля дванаццаці.
— Няўжо мы толькі сем мінут падарожнічалі? — усклікнула Святлана.
— Ціха, дзеда разбудзіш! — штурхануў яе Светазар.— і ездзілі мы не сем мінут, а меней: у гэтыя сем уваходзіць і той час, які пайшоў на нашу пасадку, на доўгае дзедава тлумачэнне...
— Значыцца, мы нідзе не быліі — з прыкрасцю сказала Святлана.— Значыцца, усё гэта нам толькі здалося!
— А мы зараз усё гэта праверым,— пачуўся ціхі гола с дзеда.— Раскажыце мне спачатку пра ваша падарожжа.
Унукі пачалі расказваць, спяшаючыся, перапыняючы а дно аднаго, папраўляючы, дапаўняючы тое, што другі забыўся.
Дзед слухаў надзвычай уважліва, нешта запісваў, задаваў пытанні, высвятляў усе падрабязнасці. Потым падумаў і ціха, нібы сам сабе, сказаў:
— Так, так. Правільна. Так яно і павінна было быць. Як гэта я не здагадаўся...— А затым звярнуўся да ўнукаў:— Цяпер я магу вам сказаць, ці здалося вам усё гэта, ці яно было ў сапраўднасці. Ці можа быць, каб два чалавекі бачылі ва ўсіх падрабязнасцях адзін і той самы сон? Щ можа быць, каб яны расказвалі яго так, як вы цяпер: папраўлялі, падказвалі, успаміналі, хто што казаў, што рабіў? Хіба можа другі чалавек дакладна ведаць і расказачь твой сон? Ці чулі вы калі-небудзь пра такі выпадак?
— Значыцца, ваша падарожжа вам не здалося, а было сапраўдным,— скончыў дзед.
Светазар і Святлана толькі паглядзелі адно на аднаго і паціснулі плячыма. Потым Светазар опыта ўся:
— А чаму наша падарожжа было такое недарэчнае? Чаму нас кідала ва ўсе канцы Сусвету?
— А вось чаму,— адказаў дзед.— Вы, пэўна, не раз чулі, як пра таго щ пра іншага чалавека часам гавораць, што ў яго нястрымная фантазія, куды хоча, туды і нясе яго. Такі чалавек у сваіх думках і пачуццях кідаецца ва ўсе бакі. Ён не хоча і не ўмее стрымліваць сябе. Значыцца, у першую чаргу вам трэба навучыцца стрымліваць сваю фантазію, як мы часта стрымліваем некаторыя свае жаданні, пачуцці, напрыклад, злосць. Трэба прывучыць сябе сур'ёзна думаць пра адно, а не нераскакваць з адной думкі на другую. Вядома, патрабаваць ад вас такой вытрымкі яшчэ нельга, таму я прыдумаю якое-небудзь удасканаленне ў машыне, каб яно дапамагло вам стрымліваць і правильней накіроўваць вашу фантазію.
— Гэта я крышачку-крышачку зразумець магу,— задумліва прамовіла Святлана,— а як наша падарожжа працягвалася ўсяго некалькі мінут, дык гэта ўжо зусім цуд. А вы самі заўсёды гаворыце нам, што ніякіх цудаў на свеце няма.
— Зноў ты мяне ловіш! — засмяяўся дзед.— Ну, дык я табе скажу, што і тут ніякага цуда няма.
— Няўжо?! —ускрыкнулі ўнукі разам.
— А вось паслухайце. Уявіце сабе, што вы спіце і бачыце сон: ходзіце вы па лесе і збіраеце грыбы; раптам на вас выходзіць мядзведзь; вы ўцякаеце, ён за вамі гоніцца; бяжыце вы доўга, далека, нарашце ўбачылі паляўнічага і сталі прасіць, каб ён выратаваў вас; паляўнічы здымае з плеч стрэльбу і... выстрал разбудзіў вас. Але не гэты неіснуючы выстрал, а другі, сапраўдны.
— Які?
— Ну, скажем, нехта ля ваша га акна стрэліў у варону. Ад гэтага стрэлу вы і прачнуліся. I што ж! Навука гаворыць, што ўвесь ваш сон адбыўся ў той момант, калі адбыўся стрэл. Гэта значыць, і грыбы, і мядзведаь, і паляўшчы мільганулі ў вашым мозгу толькі тады, калі пачуўся сапраўдны стрэл. Ад стрэлу пад акном вы паспелі сасніць усю гэтую доўгую гісторыю. А сон і фантазія — гэта брат і сястра, толькі брат недарэчны, а сястра — разумная.
— Гэта ты недарэчны, а я разумная,— шапнула Святлана і штурханула брата ў бок.
— Адчапіся! — злосна буркнуў Светазар.