Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Тады Святлана без усякіх хітрыкаў задала яму адно пытанне:
— А вы самі, дзядуню, ездзілі на такой машыне? Дзед шчыра рассмяяўся.
— Правільнае пытанне, Святла начка! — сказаў ён праз смех.— Або, як кажуць, правакацыйнае пытанне. Але на яго ёсць вельмі просты адказ: у сталага чалавека, а тым больш у такога старога, як я, фантазія зусім не тая, што ў дзяцей. Ці магла б, скажам, цяпер ваша маці, як вы чулі, фантазіраваць, як у дзяцінстве, ездзіць па ўсім свеце на перавернутым крэсле? Не, на нашай фантазіі далека не паедзеш, а вось на вашай... Націскайце кнопку — і ў да рогу!
Пачуўся ціхі гул, як пры ўключэнні радыёпры-ёмніка.
Здрыганулася, прыўзнялася, мільганула ў паветры і знікла машына. Стары паглядзеў ёй услед шчаслівымі вачыма і прашаптаў:
— Так, меркаванні мае правільныя...
Потым вочы яго згаслі. Ен апусціўся на крэсла і задрамаў.
Нястрымны рзйс
Машына адразу апынулася ў чорнай прасторы, дзе з усіх бакоў блішчэлі кропкі-зоркі. Руху не адчувалася, толькі за спіной ціхенька гуло, нібы там заблыталася ў павуцінні муха. Зоркі-кропкі, у залежнасці ад набліжэння ці аддалення, то павялічваліся, то памяншаліся. Раптам далека збоку паказаўся вялізны кудлаты вогненны шар з хвастом.
— Камета!
Ляцела яна наперарэз машыне і няўхільна павінна была сутыкнуцца з ёй, калі можна казаць аб сутычцы гары з мухай. Але ў нашых пасажыраў не было ніякага жадання сутыкацца з каметай, значыцца, і машыне перадалося гэтае нежаданне. Хуткасць яе зменшылася, галава каметы праляцела міма, а машына ўрэзалася ў хвост.
— Ай! — ускрыкнула Святлана.
— Не бойся,— спакойна сказаў Светазар.— Гэта проста туман. Дзед казаў, што ў 1911 годзе наша Зямля таксама праляцела праз хвост каметы, і ніхто гэтага не заўважыў.
Самым цікавым было тое, што ўсё гэта адбылося ў мёртвай цішыні, бо ў прасторы без паветра гукі перадавацца не могуць.
Калі машына праляцела праз хвост каметы, Светазар са смехам сказаў:
— А ці ведаеш ты, што калі б мы ляцелі праз гэты хвост на самалёце нават па тысячы кіламетраў у гадзіну, то нам лрыйшлося б ляцець некалькі гадоў. Я сам гэта чытаў.
— Ну?! — здзівілася Святлана.
Разважаць больш не было часу. Наперадзе адна з зорак шпарка павялічвалася, зрабілася, як сонца, потым па чала расці ўсё больш і больш, нарэшце ператварылаея ў вогненную сцяну без канца ў даўжыню і шырыню.
— Назад!!! — мімаволі вырваўся крык у брата і сястры разам.
I раптоўна машына завярнулася назад і па ляцела ў процілеглы бок. А там было такое самае чорнае неба, на ім свяціліся такія самыя зоркі-кропкі, і адна з іх зараз жа пачала ператварацца ў вогненную сцяну без канца ў даўжыню і шырыню. Зноў закрычалі яны з жахам:
— Назад!
I зноў паўтарылася тое самае...