Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

— Вось тут прыйдзецца спыніцца,— сказаў Светазар.— Трэба праверыць,  ці захавалі яхі агонь.
Машына спынілася ля знаёмага ўвахода. Яхі мігам акружылі яе, вясёлыя, радасныя, многія з іх смяяліся.
— Значыцца, справы добрыя,— сказаў Светазар.— Агонь, відаць, не згас.
Прыемна было бачыць гэтых ашчасліўленых істотаў, але вельмі не хацелася лезці да іх у бярлогу. Тым больш, што надта рупіла вяртацца дадому.
— Ну, добра! Жывіце шчасліва,— сказаў Светазар, не вылазячы з машыны.
I яны зноў зніклі з вачэй яхаў. Што думалі гэтыя бедныя стварэнні, як яны сябе адчувалі — ніхто не ведае.
Справаздача «камандзіраваных» унукаў свайму дзеду працягвалася некалькі дзён. Увесь расказ, усе падрабязнасщ Пётр Трафімавіч старанна запісаў у свой сшытак і быў вельмі задаволены.
— Я ведаў,— казаў ён, паціраючы рукі,— што прыблізна гэта к і павінна быць. Адкуль там цывілізацыя, вышэйшая за нашу, калі прырода такая неспрыяльная? Добра ўжо і тое, што там сякое-такое   жыццё   ёсць.   Добра   і   тое,   што   развіццё жывых стварэнняў дасягнула такой ступені, як у гэтых яхаў. Навука даўно ўжо ўзяла пад су мнение каналы Скіяпарэлі, і мы цяпер бачым, што ніякіх каналаў на Марсе няма. Хутка прыйдзе час, калі ўся навука будзе вывучаць тое, што адкрылі вы. А пакуль... пакуль прыходзіцца маўчаць. Да таго часу, калі многія вучоныя змогуць сваімі вачыма ўбачыць тое, што бачылі вы. А цяпер рыхтуйцеся да найбольш важнага падарожжа. Падарожжа на такую планету, як наша Зямля. Я ўжо казаў вам, што сярод мільярдаў планет нашай Галактыкі такая планета   абавязкова   знойдзецца.   Сілаю   фантазіі можна яе знайсці і азнаёміцца з ёю.