Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

— Навошта нам крычаць, ваяваць, хвалявацца, калі ў іх будзе сталы агонь і яны заўсёды будуць магчы запаліць касцёр!..
Гэтае мерка ванне было зусім слушнае. Цяпер заставалася толькі перамясціць жыхароў. Як прыступіць да гэтай справы? 3 чаго пачынаць? Як ім растлумачыць, чаго ад іх хочуць? Шапка-перадатчык можа перадаць ім толькі паасобныя простыя паняцці, а тут трэба расказаць пра вялікія і складаныя меркаванні.
Урэшце пастанавілі так: зрабіць з кактусаў дубцы і далікатненька гнаць імі паважаных жыхароў Зялёнай даліны туды, куды трэба для іх карысці.
— Магчыма, яны пакрыўдзяцца,— сказа ў Светазар,— але што ты зробіш, калі іначай нельга. Каб зрабіць гэтае перасяленне па-культурнаму, нам прыйшлося б сядзець тысячу гадоў, пакуль яхі навучыліся б гаварыць і разумець па-людску.
Так і зрабілі. Для пачатку ўзялі з першай пячоры двух маці з дзецьмі і ласкава пачалі іх падштурхоўваць да рэчкі, а потым да пячоры. Падышлі да ўвахода, спыніліся. А што далей рабіць? Пячора напоўнена газам, нават ля ўвахода стаяць нельга, а як увайсці ў сярэдзіну ды запаліць агонь?
— Мала таго,— дадаў Светазар,— а каб і ўвайшоў у якім-небудзь процівагазе ды запаліў агонь, то цябе разарваў бы выбух газу, які запоўніў усю пячору. Ну што ж, трэба шукаць другога спосабу. Ага! Зробім вось як: вы схавайцеся вось тут за скалой, а я запалю кактуса вы смаляк ды кіну у сярэдзіну.
Праз некалькі хвілін ён кінуў смаляк і схаваўся за скалой. Як загуло ў сярэдзіне, як шуга не полымя з пячоры...
Счакаўшы некаторы час, яны асцярожна ўвайшлі ў пячору. Пах газу яшчэ адчуваўся, але дыхаць можна, а ў кутку, як і раней, бесклапотна калыхалася полымя.
— Цяпер усё ў парадку! — весела сказа ў Светазар.— Займайце вашу кватэру, паважаныя грамадзяне!
Адна з «грамадзянак» увайшла ў пячору, як у сваю ўласную кватэру, а за ёй нясмела ўвайшла і другая.
— Пачатак зроблены,— сказаў Светазар,— пойдзем вербаваць яшчэ мацi з дзецьмі.
Яны «завербавалі» і перасялілі яшчэ чатыры маці, а тады паўстала пытанне: а ці не прыйдзе сюды Бао, ці не выганідь ён новых жыхароў? Значыцца, трэба арганізаваць ахову.
— Ох, колькі клопату! — казалі падарожнікі, выціраючы пот.— Як цяжка наладзіць жыццё на другой планеце.
Потым пайшлі яны паглядзець, дзе знайшоў прытулак Бао са сваей світай. Убачылі іх у канцы даліны, у шчыліне між дзвюх скал. Але там іх было толькі двое ці трое. Брат і сястра азірнуліся і ўбачылі, што на беразе рэчкі некалькі яхаў на чале з самім Бао збіраюць кактусы...
— Усё ў парадку! — сказаў Светазар.— Паразіты распачалі працоўнае жыццё. Мы можам спакойна ехаць дадому.
Яны вярнуліся да сваей машыны. Вакол іх, як заўсёды, сабраліся яхі. Светазар выступіў перад імі з развітальнай прамовай.
— Вось што, браточкі: мы пакідаем вас, едзем дадому. Жывіце тут шчасліва, развівайцеся, больш старанна вучыцеся хадзіць і гаварыць, карыстайцеся агнём — і, можа, праз некалькі тысяч гадоў вы станеце сапраўднымі людзьмі. Не падпускайце блізка да сябе Бао, цяпер вы ведаеце, як гнаць яго ў шыю. Нам хацелася б яшчэ многаму вас навучыць, ды на гэта патрэбна шмат гадоў. Мы не можам жыць з вамі столькі часу. Ды і клімат ваш нікуды не варты. Можа, праз некаторы час мы наведаем вас, каб паглядзець, якіх поспехаў вы дасягнулі...
Сястра штурханула яго пад бок і сказала:
— Го дзе ўжо! Чаго ты разышоўся? Не могуць жа яны зразумець усяго таго, што ты гаворыш.
Светазар павярнуўся да яе і сказаў:
— А табе шкада, ці што? Нават калі яны зразумеюць хоць два-тры словы, і тады прамова будзе карыснай. Не часта людзям з Зямлі даводзіцца выступать з прамовамі перад марсіянамі. Ну, бывайце, дарагія таварышы!