Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

— Але, Бао. Вядома, несвядомы народ. Калі ён убачыць сябе ўладальнікам такога агню, за якім не трэба сачыць, які не трэба даглядаць і падтрымліваць, то можа таксама задзерці нос. Такое дасканалае памяшканне трэба скарыстаць для грамадскай карыснай справы, напрыклад, для дзіцячага сада...
— Ха-ха-ха! — засмяялася дзяўчынка.
— Чаго ты смяешся? Я зусім не жартую. Чаму ж нельга зрабіць так, каб там жылі толькі маці з дзецьмі. I агонь тут зробіцца грамадскім, ён ніколі не згасне, і калі ў каго з жыхароў агонь прападзе, то можна будзе яго ўзяць адсюль.
— Планы твае вельмі добрыя,— сказала сястра,— але калі ты гэта зробіш? У гэтую ноч, ці што? Праз некаторы час будзе мароз градусаў на сорак, ды і не прывыклі яны не спаць уначы.
— Шчога! — упэўнена сказаў хлопец.— Адну ноч за тысячу гадоў можна і не паспаць.
Але сказаць было лягчэй, чым зрабіць. Абмеркаваўшы справу з усіх бакоў, яны вымушаны былі адкласці яе на наступны дзень. А цяпер яны селі ў машыну і паляцелі «даганяць сонца».
Яны дагналі яго на беразе другога мора, не надта вялікага, неглыбокага, з нізкімі берагамі. Тут яны і спыніліся «на ноч».
Уся прастора навакол была зялёная, і ніякіх узвышшаў на ёй не было.
— Як табе здаецца,— с пытала Святлана,— могуць тут жыць яхі ці не?
Светазар паглядзеў ва ўсе бакі і сказаў:
— Думаю, што не. Тут няма дзе схавацца ад начнога марозу.
— А выкапаць зямлянку нельга?
— А можа, у гэтай нізіне пад зямлёй блізка вада? А калі і няма вады, то сваей сучаснай тэхнікай яхі не здолеюць выкапаць сабе жыллё. Невядома яшчэ, ці ёсць тут вада для піцця, бо ў моры вада салёная.
— А ты каштаваў яе? — хітра спытала сястра. Хлопец засмяяўся.
— Са пра ўды, мы не ведаем. Ідзём пакаштуем ваду.
Вада была салёная, і нават вельмі салёная, бо рэкі не прыносяць сюды столькі прэснай вады, як на Зямлі.
— Давай хутчэй спаць, мы так натаміліся,— казала дзяўчынка.— Як мы будзем спаць?
— На аямлі, вядома, мух, здаецца, не відаць.
— Заслонімся ад сонца нашай машынай і паспім. Калі яны прачнуліся і захацелі пад'есці, то выявілася, што ў іх застаўся адзін бутэрброд.
— Якога маху мы далі! — шкадаваў Светазар.— Не думалася, што столькі часу прыйдзецца тут быць, што столькі знойдзецца тут арганізацыйнай работы. Чаго добрага, прыйдзецца і нам перайсці на палярныя кактусы.
— Шчога,— суцешыла дзяўчына,— для карысці нашых суседзяў можна і пагаладаць.
Вярнуліся ў Зялёную даліну раніцою. Усюды бялеў іней, замерзла Шянерка ля берагоў, бялеў ад лёду і бераг Камсамольскага мора. Ці захаваўся агонь у яхаў?
Пайпілі праверыць. У першай пячоры агонь ледзь тлеўся, а ўсе спалі. Раскатурхалі нядбайных гаспадароў, прымусілі іх раздзьмухваць агонь і пайшлі Ў другую пячору. Там агонь зусім пагас і раздзьмухва ць не было чаго. I тут накрычалі, а потым Святлана сказала: