Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

— Мусіць, пра іх і сказана: з агнём не жартуй,— засмяялася Святлана.
— А трэба іх паву чыць,— з прыкрасцю сказаў Светазар,— абавязкова трэба. I цяпер, бо гэты Бао-Дай зараз ножа прыйсці.
— Бао,— паправіла Святлана.
— Хадзем паглядзім, што робіцца на дварэ.— I яны выйшлі з пячоры.
Было ўжо зусім цёмна. Адзінае святло, якое давала магчымасць хоць сяк-так бачыць, ішло ад зорак.
— Хоць бы Месяц які быў,— сказала Святлана.
— Марс мае нават два Месяцы,— адказаў брат,— ды карысці ад іх няма ніякай: адзін мае пятнаццаць кіламетраў, а другі — восем кіламетраў у папярочніку, і нам іх не разгледзець. Можа, якія-небудзь з гэтых самых маленькіх зорак і ёсць Месяцы, але нам яны не патрэбны.
Хоць і ўдзень на Марсе цішыня надзвычайная, але цяпер яна з да валася яшчэ большай. Адзіным гукам было выццё яхаў Бао.
— Я нават шкадаваць іх пачынаю, асабліва маці і дзяцей. Холад усё павялічваецца, праз некалька гадзін будзе люты мароз, а куды ім дзецца? Яны і сваю пячору не могуць заняць, бо там газ.
— Здаецца, сюды ідуць! — шапнуў Светазар.— Вунь на тым баку шбы статак рухаецца. Але холадна тут, зойдзем у сярэдзіну і там будзем чакаць.
— А ты не баішся? — ціха спытала сястра.
— Не, баяцца ніяк не выпадае,— спакойна сказаў брат.— На адзін рэвальвер я не спадзяваўся б, а на агонь спадзявацца можна.
Яны паставілі свой фантамабіль «пад страху», гэта значыць, пад скалу, і ўвайшлі ў сярэдзіну. Яхі яшчэ не падазравалі, што на іх ідзе варожае «войска*. Светазар яшчэ крыху папрактыкаваўся з абаронцамі, але на іх зусім не разлічваў. Ен сам думаў адбіць «штурм».
Нарэшце і ў пячору даляцеў шум. Адзін з яхаў высунуўся з пячоры, каб паглядзець, і зараз жа кінуўся назад. На твары яго быў страх. Ен балбатаў:
— Бао, Бао.
Усе адразу зразумелі, у чым справа, замітусіліся, адсунуліся ад увахода і згрудзіліся ў процілеглым кутку.
Гукі набліжаліся. Светазар падрыхтаваў кактусы, пасмейваўся і чакаў. Святлана не магла стрымаць сябе і дрыжала, больш ад нервовага ўзбуджэння, чым ад страху. Светазар са смехам сказаў ёй:
— I ты баішся, як гэтыя бедныя яхі? Сур'ёзна табе кажу: аніякай падставы няма баяцца. Не толькі першабытны ях, але і наш бандыт пабаіцца палаючай галіны, калі не будзе мець іншай зброі. А Бао рукамі шчога не можа рабіць.
I вось ля ўвахода заварушыліся цені, і ў пячору ўвайшоў Бао. Падышоўшы бліжэй, ён устаў на заднія лапы і грозна нешта прамармытаў. За ім сталі чатыры яго ахоўнікі, а рэшта стала ля ўвахода.
Светазар тым часам падрыхтаваў добрыя палаючыя кактусы, два ўзяў сабе і адзін даў сястры.
— Пабачыш, як весела будзе,— сказаў ён.— Пачынаем: раз!., два!., тры!..— Светазар закрычаў, замахаў агнямі ды як тыцне шаноўнаму Бао адным полымем у твар, а другім у жывот, дзе была самая доўгая поўсць...
А Святлана падсмаліла нават двух ахоўнікаў.
Што тут адбылося, нават разгледзець не паспелі. Убачылі толькі, што незапрошаных гасцей у пячоры ўжо няма. А яхі ўсе смяяліся па-сапраўднаму.
Пераможцы выйшлі на двор, каб паглядзець, куды дзеліся ворагі. Яны згрудзіліся ля пераправы праз рэчку, а паблізу плакала малое.
Зараз жа да яго падбегла маці.