Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Гэтыя першабытныя паразіты навучыліся смяяцца таму, што ў іх быў агонь, якім валодалі яны адны. Або, лепш сказаць, іхні важак Бао. Тыя, што жылі па той бок рачулкі, агню не ведалі. I смяяцца не ўмелі. Яны павінны былі працаваць на Бао і яго світу, лавіць яму рыбу, прыносіць кактусы. Бо яны баяліся «магутнага» Бао таму, што ён валодаў агнём. Праўда, Бао і яго прыхвасні, як відаць, яшчэ не ўмелі як след скарыстоўваць агонь, бо частавалі знатных гасцей сырой рыбай, але і без гэтага ўладар агню меў вялікую перавагу перад тымі, хто агню не меў.
Абураны Светазар выхапіў свой браўнінг і некалькі разоў стрэліў уверх. Грукат прывёў яхаў у такі жах, што ўсе яны, не выключаючы самога Бао, апусціліся на пярэднія ногі ці рукі. А Светазар, не разважаючы, щ зразумеюць яны яго ці не, грозна крыкнуў:
— Што гэта такое вы выдумалі? Не паспелі зрабіцца людзьмі, а ўжо строіце з сябе нейкіх паноў! А цябе, чучала, хто навучыў гэтым царскім цырымоніям? Працаваць не навучыўся, а сядзець «на троне» навучыўся. I прыгнятаць бедных таксама нейкім чынам навучыўся. Дык вось мы цябе зараз навучым.
Шхто не скажа, якія з гэтых слоў дайшлі да свядомасці «чучала», але тон і агульны сэнс грознай прамовы, падмацаванай стрэламі, зрабілі ўражанне на ўсіх. Яхі ўстрывожылдся, замітусіліся, некаторыя схаваліся ў далейшых пячорах. А Светазар пачаў здымаць фізкультурку.
— Ідзі на двор і чакай ля машыны,— шапнуў ён сястры.
— А ты? — спытала яна трывожна.
— Ідзі, ідзі, не бойся.
Святлана адышла, але спынілася ля ўвахода і начала бачыць, што будзе далей.
Светазар зняў сваю кашулю, падбег да агню і... накрыў яго! Агонь, вядома, зараз жа згас, а замест яго пачуліся сіпенне і смурод газу.
Калі яны садзіліся ў машыну, у пячоры былі стогн і енк, нібы хто засыпаў жывыя істоты ў зямлю...
На дварэ зрабілася яшчэ цямней. Да захаду сонца заставалася гадзіна ці паўтары.
— Куды цяпер? — спытала Святлана.— Дадому?
— Не, не, мы не маем права так пакідаць справы. Трэба спачатку навесці тут парадак. Будзем спяшацца.
Машына апынулася на тым баку даліны, ля першых пячор. Многія яхі пачулі выццё на тым баку і выйшлі са сваіх памяшканняў. Яны трывожна прыслухоўваліся, баючыся бяды, а выццё там яшчэ болей узмацнялася: удушлівы газ прымусіў яхаў пакінуць пячору.
— Што ж яны цяпер будуць рабіць? — прамовіў Светазар.
— Можа, нападуць на гэтых, каб адабраць пячоры? — боязна сказала Святлана.
— Ад гэтых разбойнікаў усяго можна чакаць,— згадзіўся Светазар.— Трэба хутчэй аргашзаваць абарону.
Тым часам вакол іх сабраліся бадай усе жыхары гэтых пячор. На гэты раз яны набліжаліся да гасцей без страху, даверліва. Госці ўвайшлі ў бліжэйшую пячору, а за імі і ўсе суседзі.
— Пашукай тут кавалак сух о га кактуса,— сказа ў Светазар сястры, а сам запаліў запалку, каб пасвяціць.
Як ускрыкне ўвесь народ, як кінецца да пыха да! Светазар засмяяўся і крыкнуў:
— Куды вы? Назад!