Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

— Я не супярэчу,— сказала нарэшце Святлана.— Я выказваю толькі свае ўражанні аб гэтых новых яхах.
Пакуль яны размаўлялі, трое яхаў пайшлі ў пячоры і праз некаторы час выйшлі адтуль з жыхарамі, якія неахвотна іінлі наперадзе. Стваралася пэўнае ўражанне, што прышэльцы іх кудысьщ гоняць. Прайшоўшы некалькі крокаў у бок мора, «канваіры» спыніліся, некалькі хвілін пастаялі на месцы і, пераканаўшыся, што тыя самі пайшлі далей, вярнуліся да чацвёртага. Потым усе яны зноў падняліся на заднія лапы і апусціліся на пярэднія.
— Бачыш, як пакорна яны нас просяць? — звярнуўся Светазар да сястры.— А ты чагосьці баішся. Хадзем. Не, лепш паедзем.
Праважатыя і зацікавіліся і ўстрывожыліся, калі ўбачылі, як госці садзіліся ў машыну і асабліва як машына паехала.
Ехала яна зусім ціха, так, што праважатыя маглі ісці побач. Пад'ехалі да каменняў, праз якія трэба было перабірацца на той бок рэчкі. Адзін ях перайшоў на той бок, а іншыя чакалі, што будзе рабіць дзіўнае чырвонае стварэнне. Стварэнне легка пераскочыла цераз раку. Яхі яшчэ больш здзівіліся. Далей двое ішлі наперадзе, увесь час азіраючыся, а двое ішлі побач.
— Яны, мусіць, думаюць, што вядуць нас пад канвоем да свайго Бао-Дая,— смяяўся Светазар.
— Бао, а не Бао-Дая,— паправіла Святлана. — Усё роўна, яны, мусіць, аднолькавыя. Надыходзіў вечар. Сонца зайшло за горы, і ў даліне адразу зрабілася змрочна. I раптам нашы падарожнікі ўбачылі наперадзе... водбліск агню!
— Глядзі, глядзі, агонь! — закрычалі разам і Светазар і Святлана.— Няўжо сапраўды агонь? — і іхняя машына нібы сама апынулася каля ўвахода ў пячору, адкуль ішло святло. Канвойныя з усіх чатьгрох ног павінны былі даганяць яе.
Светазар наводзіць парадах на Марсе
Падарожнікі вылезлі з машыны і спыніліся на парозе пячоры. Перад імі былі нібы сенцы, за якімі адкрывалася ўжо вялікае памяшканне. Там, у куце, і гарэў агонь, сапраўдны агонь. Гарэў ён не на зямлі, а ў сцяне, ніякага паліва пад ім не было.
— Справа ясная,— сказа ў Светазар,— значыцца, са сцяны вылучаецца гаручы газ. Але хто яго запаліў?..
Засопшыся, падбеглі канвойныя і ўвайшлі ў сярэдзіну разам з гасцямі. Светазар і Святлана ўбачылі вялікую трохкутную пячору. Побач з агнём было паглыбленне ў сцяне. У ім на зямлі ляжаў вялікі камень, відаць, знарок сюды пакладзены. На гэтым камені важна сядзеў ях, той самы таемны Бао. Ён быў таўсцейшы і дужэйшы за іншых яхаў, і нават нейкую важнасць можна было заўважыць. Па другі бок ад яго размясціліся яго «прыдворныя». Тут былі і такія самыя «салдаты», як тыя пасланцы, і больш далікатныя маці з дзецьмі. За імі ў сцяне чарнеўся ўваход у далейшыя пячоры. Світа размясцілася абы-як: адны стаялі на чатырох лапах, другія ляжалі, некаторыя сядзелі. Але як толькі ўвайшлі госці, усе селі на заднія лапы. Па ўсім было відаць, што і сам Бао сеў на свой «трон» у той момант, калі падышлі госці.
Прышлыя за імі чатыры яхі выстраіліся перад Бао, селі на заднія лапы, а затым апусціліся на пярэднія.
Светазар і Святлана нават збянтэжыліся. Што ж гэта такое? Як сябе трымаць перад гэтымі дзіўнымі стварэннямі? Адкуль яны запазычылі гэты недарэчны цырыманіял? Гэта ж на Зямлі ў дапатопныя часы так было. Няўжо яно без ніякага фантамабіля перадалося і на Марс?
Святлана глядзела на ўсё гэта, як на сон, і не ведала, як сябе трымаць. А Светазар раззлаваўся не на жарт. Але што яму было рабщь сярод такой колькасці несімпатычных яхаў?
А ў гэты момант прыйшлі тыя яхі, якіх пагналі на работу. Яны прыйшлі мокрыя. Вада з іх лілася цурком, а ў зубах яны трымалі па рыбіне. Яны падышлi да Бао і паклалі гэтую рыбу ля яго ног. Пасля таго яны хуценька пабеглі прэч.
Бао падняў адну рыбіну і, нязграбна ступаючы на задніх лапах, падышоў да Светазара і сунуў яму рыбіну ў рот. Пры гэтым Бао... усміхаўея! Так, ён умеў смяяцца... Мала таго, яго світа таксама лагодна ўсміхалася.