Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

— Проста: Зялёная даліна. Праз некалькі мінут яны заснулі.
Запрашзнне ў госці
Святлана прачнулася з такім пачуццём, ёй нешта перашкаджае. Села, працерла вочы, азірнулася — і з жудасным крыкам ухапілася за плечы брата. Той усхапіўся, некаторы час глядзеў, нічога не раэумеючы, а потым убачыў... двух яхаў. Яны нерухома сядзелі і ўважліва глядзелі на гасцей.
— А-а! Старыя знаёмыя! Добры вечар, таварышы!
Але «таварышы» не варухнуліся: яны пільна глядзелі, нібы вывучаючы гасцей, і ў іхніх вачах заўважалася нешта недружалюбнае. I выгляд іх некалькі адрозніваўся ад ранейшых яхаў. Колер гэтых быў — з бурым адценнем. Цела здавалася даўжэйшым і дужэйшым. Твары былі больш прадаўгаватыя і менш дабрадушныя.
Светазар памацаў сваю кішэню, дзе ляжаў браўнінг... Святлана, дрыжучы, прыціснулася да брата.
Адзін з яхаў павярнуў галаву да другога і буркнуў некалькі слоў, з якіх можна было разабраць слова «бао».
— Цікава па слух а ць, што яны там буркаюць,— сказаў Светазар, устаў і дастаў з машыны шапкі-перадатчыкі. Яхі з сур'ёзнай уважлівасцю сачылі, як незнаёмыя стварэнні рухаліся і нешта рабілі. I зноў адзін з іх нешта другому сказаў. 3 гэтых слоў падарожнікі зноў пачулі слова «бао» і зразумелі слова «іеці».
— Ліха яго ведае, што гэта за «бао»! — сказаў Светазар.— Па вобразу адчуваецца, што гэта як быццам нейкі важны ях, цар іхні, ці што.
— I я таксама зразумела так,— сказала Святлана.
Яхі тым часам апусцiліся на пярэднія лапы і зачыкільгалі ў глыб даліны.
Светазар паціснуў плячыма і збянтэжана сказаў:
— Што ўсё гэта азначае? Ці не пайшлі яны да нейкага свайго князя Бао?
Дзяўчынка пакацілася ад смеху.
— Князь! Ха-ха-ха! Мядзведжы князь! Смяяўся і Светазар, але пры апошнім слове сястры сурова перапыніў яе:
— Святланка! Ты не маеш права здзекавацца з якой бы там ні было асобы, хай сабе будзе яна падобнай і да мядзведзя.
— Я не з гэтых «асоб» смяюся,— апраўдвалася дзяўчынка,— а з іхняга «князя», калі такі можа быць у іхнім жыцці.
— Зараз мы гэта ўбачым,— сказаў Светазар,— пойдзем у госці да тутэйшых яхаў. Сядзем у машыну і ціхенька паедзем следам за імі.
Некаторы час яхі ішлі па беразе рачулкі, а потым па каменнях перабіраліся на другі бераг. Падарожнікі хацелі павярнуць за імі, але рантам заўважылі пячоры і з гэтага боку. Па схіле гары на рознай вышыні відаць былі шчыліны, адтуліны, ля якіх час ад часу паказваліся яхі, старыя і малыя.
— Уга! — усклікнула Святлана.— Тут іх цэлае паселішча. У параўнанні з жыллём тых яхаў гэта ўжо будзе горад.
Яны спыніліся ля аднаго з уваходаў, дзе ляжала маці з дзіцем. Убачыўшы гасцей, маці села на заднія лапы.