Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Яны разлягліся на зямлі. Вельмі прьіемна было паляжаць спакойна і вольна пасля ўсіх турбот. Яны глядзелі на неба і гаварылі, што яно больш нагадвае неба Месяца, чым неба Зямлі. Яно чыстае, вельмі цёмнае, нават некаторыя зоркі можна бачыць удзень. Толькі Сонца значна меншае, чым з Месяца.
— Памятаеш ты, як у нас было ў часе няпоўнага зацьмення Сонца, у мінулым годзе? —звярнулася Святлана да брата.— Дык вось, калі я цяпер пагляджу навакол, то мне усё здаецца, што і тут цяпер такое самае зацьменне.
Брат паглядзеў навакол і згадзіўся з ёю. Раптам Святлана крыкнула:
— Глядзі, глядзі, чарвяк паузе!
Брат усхапіўся так, нібы яму крыкнулі: «Зямля гарыць!»
Дзе? Дзе? — кінуўся ён глядзець.
Святлана ўрачыста паказала яму сапраўднага чарвяка, які поўз па зямлі паміж травы.
— Які ён? — спытаў Светазар.— Няўжо з яго выходзяць матылькі? Нешта іх тут не відаць.
— Гэта, мусіць, які-небудзь земляны чарвяк,— адказала дзяўчынка.— У зямлі яны могуць хавацца на ноч.
Яна начала калупаць зямлю каменьчыкам, і сапраўды — там знайшліся яшчэ некаторыя насякомыя: нейкая тонкая даўгая муха з вузкімі чорнымі крыламі, маленькая жоўтая казяўка і іншыя. Потым да іх наблізілася жывёлінка, падобная да мышы. Яе прыцягнулі крошкі хлеба. Падарожнікі нават стаіліся, каб не спудзіць жывёлінку.
— Хай паспрабуе нашага хлеба,— казалі яны.— Яна будзе хваліцца тады на ўвесь Марс, што ела сапраўдны хлеб з жыта.
Затым яны ўбачылі такую самую даўгакрылую птушку, што бачылі раней. Яна несла ў дзюбе рыбіну. Гэта ўжо сведчыла, што ў вадзе ёсць рыба.
— Калі пажыць тут болей, то можна было б у бачыць, магчыма, многа жывёлы і птушак. I ўсе яны павінны кожны вечар рыхта вацца да суровай зімы. Дзіўнае жыццё!..
— А каб хто-небудзь з іх апынуўся на нашай Зямлі,— сказала Святлана,— то, напэўна, таксама сказаў бы: дзіўнае жыццё! Для кожнага незнаёмае здаецца дзіўным.
Паляжалі некалькі хвілін спакойна, а потым Светазар узняў новае пытанне:
— Усе падарожнікі,— ска за ў ён,— якія адкрываюць новыя землі, маюць права даваць ім назвы. Трэба і нам даць назву для будучай карты Марса. Вось гэтую рачулку я прапаную назваць Святланкай. Падабаецца?
— Падабаецца,— усміхнулася Святлана.— У такім разе мора няхай будзе Света за рава мора. Падабаецца?
— Падабаецца. Толькі бяры вышэй: гэта не мора, а акіян, Светазараў акіян. Добра гучыць! Але табе крыудна будзе. Трэба было б табе што-небудзь дадаць яшчэ.
— А я вось што скажу,— сур'ёзна адказала Святлана і нават села.— Вось увекавечым мы свае імёны, а нас усё роўна ведаць не будуць — хто мы такія, чые гэта імёны? Трэба даць такія назвы, якія гучалі б на ўвесь свет і ўсе іх ведал і б.
— Якія, напрыклад?
— Ды, скажам, так: Камсамольскі акіян, а рэчка — Піянерка. Гэта гучыць зусім інакш.
Светазар таксама падняўся, паглядзеў на яе сур'ёзна, трасянуў галавой і сказаў:
— Добра прыдумала, Святланка! Сапраўды, так будзе лепей. А даліну гэтую як назавём?