Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Дзед моцна любіў сваіх унукаў, цешыўся з іх. Вучыліся яны вельмі добра, дзяўчынка ў шостым клаее, а хлопчык у восьмым. Ніхто не меў ад іх ніякіх непрыемнаецяў. Яны былі цікаўныя і чыталі шмат кніг. Таму і вучыцца ім было легка. Нават можна сказа ць, што занадта многа чыталі яны кніг. Жывучы адасоблена, яны неяк адлучыліся ад сваіх таварышаў і ўвесь вольны час праводзілі ў сваім зацішным кутку разам з дзедам. Дзед пяшчотна называў іх «светлячкамі», ахвотна займаўся з імі і стараўся перадаць ім свае веды і мары. А ведаў і мараў у яго было столькі, што хагііла б на тысячу чалавек!
Прыціснуўшыся адно да адна го, стаіўшы дыхание, Светазар і Святлана слухалі яго як зачараваныя. Апавяданні дзеда пераносілі іх то ў цудоўны горад будучыні, то ў сібірскую тайгу, то на Месяц, то ў гістарычную мінуўшчыну, то на Паўднёвы полюс...
— Фантазія,— каэаў дзед,— вялікая сіла! Без фантазіі самы светлы розум быў бы сляпы. Чалавек бачыў бы толькі тое, што ў яго перад вачыма, да чаго ён можа дакрануцца рукою, а фантазія асвятляе шлях наперад на такую адлегласць, на якую не дасягне ніякі пражэктар. Яна дае магчымасць бачыць тое, чаго яшчэ няма. Вынаходца, ствараючы новую машыну, ужо загадзя бачыць і выгляд яе і работу. Архітэктар можа паказаць нам дом, які яшчэ не пачалі будаваць. Вучоны, даследуючы праменні далёкіх зорак і планет, можа расказачь аб іх так дакладна, шбы ён сам там пабываў. Савецкі народ яшчэ пачынае ператвараць стэпы і пустыні ў багатыя, урадлівыя землі, саджае лясы, капае каналы, а вы ўжо можаце бачыць на малюнках, які выгляд яны будуць мець. Усё гэта магчыма толькі дзякуючы фантазіі. Ніякія веды не могуць быць ведамі без уяўлення, гэта значыць, без той жа самай фантазіі.
У расчыненыя дзверы, віляючы хвастом, прыбег сабака і стаў лашчыцца да дзеда.
— Не перашкаджай! — строга сказаў яму дзед. Сабака лёг на падлогу, палажыў галаву на лапы
і сцішыўся, шбы зразумеў, што яму сказалі. Дзеці засмяяліся.
— Вось бачыце,— сказаў ім дзед.— Сабака, а нейкі розум мае. Слон, вядома, яшчэ болып разумнейшы. А вось фантазіі ні ў каго з жывёл няма. Фантазія — ёсць вышэйшая ўласцівасць, якую ва ўсёй прыродзе мае толькі чалавек. Мы павінны гэтым ганарыцца.
Відаць, гэтая тэма для вучонага была самай любімай, бо ён часта да яе вяртаўся і карыстаўся кожным выпадкам, каб падкрэсліць значэнне фантазіі.
— Фантазія,— казаў ён у наступны раз,— не толькі дае магчымасць бачыць тое, што чалавек мяркуе зрабіць. Яна наогул неабмежаваная. «На крылах фантазіі», як здаўна кажуць, можна перанесціся і туды, куды зусім ужо нельга трапіць,— у самую сярэдзіну Зямлі, на Сонца, а то проста ў будучае ці мінулае. Есць вельмі многа кніг, дзе гаворыцца аб такіх падарожжах. Там апісваюцца самыя разнастайныя і самыя непраўдападобныя сноса бы: то машына-крот для падарожжа пад Зямлёй, то нейкія шкляныя бурбалкі для жыцця на дне акіяна, то машына наогул для падарожжа ў мінулае. А ў адным выпадку падарожнікі ўхітрыліся выехаць з цэнтра Зямлі на драўляным плыце, ды яшчэ праз вулкан у часе яго дзеяння.
— Гэта кніга Жуля Верна «Падарожжа да цэнтра Зямлі»,— сказала Святлана.— Мы чыталі.
— I яшчэ мы чыталі кнігу Герберта Уэлса «Машына часу»,— дадаў Светазар.
— Ну і што, паверылі вы, што так было ў сапраўднасці? — спытаў дзед.
— Не,— адказалі ўнукі.— Але чытаць усё роўна было цікава. Вельмі цікава.
— Казкі наогул больш цікавыя для дзяцей, бо ў дзяцей фантазія вялікая. А калі казкі хоць трошкі грунтуюцца на навуковых даных, то гэта яшчэ лепей. На жаль, тыя кнігі, пра якія мы гаворым, пісаліся вельмі даўно, калі навука і думаць не магла аб тым, што сёння ведаеце хоць бы вы самі. Напрыклад, нікому тады не магло б прыйсці ў галаву, што для так званых фантастычных падарожжаў можна скарыстаць энергію самой фантазіі. I не ў казцы, а ў сапраўднасці.
— У сапраўднасці?! — вырвалася ў дзяцей.