Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

— Пачакайце, пачакайце,— супакоіў Светазар.— Зараз будзе вам другі агонь.
Хлопчык выняў з кішэні кара бок запалак, прысеў на зямлю і запаліў агонь. Зноў адгукнуліся ўсе яхі, толькі ўжо задаволена. Светазар падлажыў запал ку пад кавалкі сухога кактуса; агеньчык заскакаў, затрашчаў як жывы. Публіка яшчэ больш зашумела, загаманіла. Сярод гоману выразна вылучалася слова «го». А Светазар і Святлана праз перадатчыкі зразумелі сэнс гэтага слова: «агонь!»
— Яны ўжо ведаюць агонь! — крыкнула Святлана.
— Выходзіць, што так,— збянтэжыўся Светазар.— Чаму ж тады шякага следу агню няма?
Агонь павялічваўся, трашчаў усё больш і больш, асвятляў усю пячору, і пасту нова яхі пачалі адчуваць яго цеплыню. Найвялікшае задавальненне свяцілася на іх тварах. Выраз іх усё больш і больш адыходзіў ад жывёльнага. Вочы загарэліся чалавечай радасцю.
— Таварышы! Ды вы ўжо гатовы засмяяцца! — закрычаў Светазар.— Давайце разам. Ну, раз... два... тры!..
Светазару і Святлане стала смешна ад гэтай каманды, што яны самі зарагаталі так, як ніколі яшчэ не смяяліся ў сваім жыцці.
Усё гэта разам разварушыла яхаў, на іх тварах таксама засвяціліся ўсмешкі...
Толькі бліжэйшы сусед Святланы, вельмі падобны да тых мішак, якія на Зямлі прадаюцца ў магазінах, глядзеў сур'ёзна, як стары. Святлана не ўстрымалася і прытуліла яго да сябе. Ен са здзіўленнем паглядзеў на яе, але не засмяяўся. Замест яго засмяяліся яшчэ раз яго бацькі і дзядзькі.
— Дык адкуль усё-такі вы ведаеце агонь? — звярнуўся Светазар да яхаў, нібы да зусім разумных.
Старэйшы з іх зраэумеў сэнс пытання. 3 яго мармытання Светазар і Святлана праз свае перадатчыкі выявілі такі сэнс:
— Даўно-даўно... бацькі... дзяды...
— Усё ясна! — сказаў хлопчык сястры.— Відаць, у іх ёсць паданне, што калісьці продкі іх мелі агонь, ды страцілі. Мусіць, гэта было шмат тысяч гадоў назад. Ды яно і зразумела: якім чынам захаваеш тут агонь, калі ніякага паліва няма, апрача гэтых няшчасных кактусаў, якіх, можа, і на ежу не хапае.
— У такім разе,— з жалем сказала дзяўчынка,— можа, замест карысці мы зрабілі ім шкоду. Калі ў іх не хопіць паліва і яны зноў страцяць агонь, то гэта будзе для іх такім няшчасцем, якога яны не перажывуць.
Светазар мог толькі сурова сказаць:
— Мы не можам пільнаваць іх агонь. Хай сам! змагаюцца за яго і за жыцдё. Нашы продкі не мелі такіх шэфаў, як мы з табой, але давялі да нас нават і такі агонь, як у гэтым ліхтарыку. А цяпер, таварышы, папрактыкуемся.— Ен узяў за плячо аднаго ста рога яха, паказаў на агонь і сказаў: — Агонь хоча есці. Разумееце? — Для большай пераканальнасці ён узяў кавалак кактуса і сунуў сабе ў рот. Потым палажыў гэты кавалак на агонь. Агонь ажывіўся, забегаў, затрашчаў. Тады Светазар сунуў кактус у рукі яха і паказаў, каб той зрабіў тое самае.
Ях нязграбна ад лама ў кавалак кактуса і сунуў яго ў агонь, але так няўдала, што апёк сабе руку і пачуўся пах смажанай поўсці. Ях закрычаў і кінуўся ўцякаць. А за ім і іншыя. Усе кінуліся да адтуліны і пачалі праціскацца праз яе.
— Стойце! Стойце! — закрычалі Светазар і Святлана, са смехам пабеглі да іх і пачалі цягнуць назад.
Убачыўшы, што нябесныя госці смяюцца, яхі трохі супакоіліся і асцярожна вярнуліся назад. Светазар зноў пачаў навучанне.
— Бачыце, шчога страшнага няма. Трэба толькі асцярожна, вось так.