Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Дружба была паладжана. Можна было зайсці і ў хату да новых сяброў. Госці не чакалі запрашэння: па шчырых тварах яхаў было відаць, што яны будуць вельмі рады, калі да іх зойдуць пасланцы з неба.
Увайшлі ў пячору. Пачыиалася яна са шчыліны між дзвюма скаламі, потым заварочвала ў бакі і ішла зігзагамі. Зрабілася зусім цёмна, але гаспадары адчувал! сябе тут, як на гонцы.
Раптам прамень святла прарэзаў цемру — гэта Светазар уключыў электрычны ліхтарык. Падзямелле напоўнілася незвычайнымі гукамі: тут былі і крыкі страху, і здзіўленне, і захапленне, і глыбокія ўздыхі. Усе твары яхаў павярнуліся да хлопчыка. Ён стаяў, падняўшы руку з ліхтарыкам, і цешыўся эфектам.
— Ну, ідзёй далей, таварышы! — сказаў ён яхам.— Супакойцеся. Шчога асаблівага тут няма — звычайны электрычны ліхтарык...
Але яхі не зводзілі з яго вачэй, і ён вымушаны быў пайсці наперад. Каб не адстаць, сястра ўчапілася за яго руку. Праз не кагоры час пячора звузілася і знізілася так, што засталася толькі адтуліна.
— Ну, браточкі, паказвайце дарогу! — звярнуўся да яхаў Светазар.
Яхі адзін за адным палезлі ў адтуліну.
— Я баюся! — сказала Святлана, прыщскаючыся да брата.
— Цяпер ужо няма чаго баяцца,— адказаў ён.— Яны ж цяпер самыя лепшыя наши сябры. А паглядзець, як яны жывуць, мы абавязаны: трэба будзе дзеду даваць справаздачу.
Яны пра лез лі праз адтуліну аношнімі.
— Вельмі добра зроблена! — пахваліў Светазар, паказваючы на адтуліну.— Гэтак і марозу цяжэй дабрацца сюды.
Святлана звярнула ўвагу на вязанку моху, якая ляжала каля адтуліны. Ахапак гэты быў не выпадковы, а звязаны ды скручаны, каб не разматаўся.
— Эге! — усклікнуў Светазар.— Ды гэта ж спецыяльна эробленая затычка на ноч! Выбачайце, грамадзяне, я зусім не думаў, што вы дасягнулі такіх поспехаў.
Трэба сказаць, што «грамадзяне» не звярнулі ўвагі на яго словы, бо ўся іх увага была накіравана на прамень ад ліхтарыка. Гэты прамень «зайчыкам» бегаў па сценах пячоры ад кожнага руху Светаз ра, і яхі кожны раз паварочваліся да яго, а некаторыя нават рабілі спробу ўхапіць прамень.
Пячора, у якой яны знаходзіліся, была досыць вялікай і высокай, а ўверсе была адтуліна, праз якую відаць было сонечнае святло.
— I вентыляцыя ёсць! — задаволена сказаў Светазар.— Выходзіць, што і ў самых невыносных умовах можна прыстасавацца да жыцця.
— Але жыццё гэтае ўсё роўна застаецца нязносным,— сказала Святлана.— Уяві сабе, што нам трэба кожны вечар, пасля некалькігадзіннага лета, рыхтавацца да зімы, што мы павінны быць у гэтай пячоры, што мы не маем ні цяпла, ш святла, што мы павікны жывіцца толькі гэтымі палярнымі кактусами, што мы...
Светазар замахаў рукамі і закрычаў:
— Не, не! Не хачу ўяўляць, я і так разумею іх. Але я не бачу ніякіх ада на к та го, што яны тут жывуць; гэтае памяшканне, відаць, служыць ім парадней залай. Пашукаем, дзе яны спяць.
Адзіным абсталяваннем гэтых спальняў былі ахапкі сухога моху. Убачылі дзеці тут і тыя вязанкі галля, што нёс на спіне ях. Гэта быў палярны кактус, які служыў «хлебам» для яхаў. Сустракаліся і сухія сцяблы кактуса. Светазар узяў іх у рукі і сказаў Святлане:
— Гэта штука смалістая і павінна добра гарэць. Паколькі мы зрабіліся іхнімі шэфамі, то трэба пазнаёміць іх з агнём.— Ен спыніўся пасярэдзіне залы і крыкнуў: — Таварышы яхі, сюды, бліжэй! Глядзіце ўважліва, што мы вам пакажам. Вы, небаракі, не ведаеце яшчэ, што такое агонь. А без агню наогул ніякага жыцця не можа быць. Дык вось, глядзіце і слухайце ўважліва.
Наўрад ці зразумелі слухачы гэтую ўрачыстую прамову, але ўсе яны падышлі зусім блізка, селі на заднія лапы і глядзелі на прамоўцу вельмі ўважліва. Светазар пагасіў ліхтарык. Усе яны войкнулі, нібы іх раніла страла.