Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Мядзведзі ўсё прыціскаліся да шкла, нібы хацелі нешта сказаць. Часам гукі іх як быццам нагадвалі словы. Напрыклад: «гля... гу... ма... зы».
— Слухай,— звярнулася Святлана да брата,— а іхніх гукаў, здаецца, выходзяць нейкія склады. Можа, гэта іхняя мова? Мы ж ведаем, што ўсе жывёлы разумеюць гукі сваіх братоў, усе яны маюць нібы сваю мову. Вось і ў іх ёсць нібы свая мова. А калі так, то гэтыя гукі-склады маюць свой сэнс, а значыцца, у га лаве ў іх з'яўляюцца вобразы та го, аб чым яны думаюць. Ну, а мы ж маем апарат, які ўспрымае такія вобразы і перадае нам.
Светазар аж зарагатаў ад задавальнення.
— А можа, і сапраўды можна будзе з імі пагаварыць? Вось будзе пацеха!
Яны хутка надзелі свае шапкі-перадатчыкі і начала прыслухоўвацца.
— Чуеш? — прашаптала Святлана.— Я чую, нібы мяне пытаюць: «Адкуль?»
— I я таксама чую,— стрымліваючы дыхание, адказаў Светазар.— Так, гэта іхняе пытанне. Зараз ім адкажам.
Ен націснуў кнопку перадатчыка і крыкнуў:
— Мы з неба! — і ў да да так падняў руку угару: — Мы адтуль.
I зараз жа ўсе мядзведзі паваліліся на зямлю тварамі ўніз і замерлі.
Аднак ці маем мы права называць гэтыя стварэнні мядзведзямі? Толькі агульны іх выгляд нагадваў мядзведзяў, а галава, як мы бачылі, была малпавая, гэта звачыць, набліжалася ўжо да чалавечай. Выраз іх твару і паводзіны яшчэ больш набліжалі іх да свядомых істот. Поўсць таксама адрознівалася ад мядзведжай: яна была сінявата-шэрая і мяккая. Заўважалася, што яны больш любілі сядзець на задніх нагах, чым стаяць на ўсіх чатырох. I нарэшце пярэднія ногі значка адрозніваліся ад мядзведжых: пальцы на іх былі доўгія, здольныя самастойна згінацца. Не, гэта былі не мядзведзі! А хто?..
Убачыўшы, што «мядзведзі» зразумелі яго словы і нават упалі перад імі ніцма, Светазар сказаў Святлане:
— Няма чаго баяцца, выйдзем да іх.
Калі яны выйшлі, «мядзведзі» паднялі галовы і селі. Светазар падышоў да аднаго з іх, тыцнуў пальцам у грудзі і, паказаўшы рукой на другіх, спытаў:
— Вы хто?
Пытанне дайшло. У адказ пачулася:
— Яхі... яхі... яхі...
— Яхі, значыцца, яхі. Добра,— сказаў Светазар і, паказаўшы пальцам на сябе і на Святлану, прадставіўся: — А мы — людзі. Разумееце? Людзі. Лю-дзі, лю-дзі.
Яхі паўтарылі:
— Лю... лю...— а на далейшае ў іх не хапіла здольнасці.
— Хай будзе «лю»,— згадзіўся Светазар.— Для пачатку хопіць і гэтага. Значыцца, будзем знаёмымі.
Святлана не адважылася на такое блізкае знаёмства. Яна толькі вельмі ласка ва ўсміхалася ім.