Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Далека на гарызонце паблісквала на сонцы досыць значнае возера. Яны пад'ехалі да яго, але близка дастуглцца не маглі: усе подступы былі балоцістыя. На права было сушэй, тут пачыналіся ўзгоркі, а за імі ўздымаліся горы. Налева ад возера ішла вялікая раўніна, накрытая той самай тундравай расліннасцю, якую падарожнікі наглядалі зверху.
Яны пайшлі туды, каб прыгледзецца да гэтай зеляніны бліжэй. Нахіліліся і ўбачылі, што галоўная мяса раслін — гэта не мох, а шбы парасткі хвоі, нібы маленькія сасонкі. Толькі галінкі раслі не ў бакі, а прыціскаліся да сярэдзіны, ігліцы таксама прыціскаліся да сцяблінак і пакрывалі іх, нібы поўсцю.
— Кактус нейкі, ці што? — заўважыла Святлана.
— Мы назавем гэта палярным кактусам,— сказаў Светазар.
— Мы маем права даваць назвы ўсяму, што ўбачым першымі.
Пад гэтымі кактусамі туліліся яшчэ расліны, больш падобныя да моху. Раптам у паветры пачуўся свіст, як быццам нехта моцна маха ў пугаю. Першая жывая істота! Яна толькі што ўзнялася з балота і ля цела да гор, марудна, нязграбна. Кідалася ў вочы, што крылы яе надта вялікія, доўгія, а цела пакрыта не пер'ем, а поўсцю.
— Дзе ж яна сядзіць у начныя маразы? — зацікавілася Святлана.
— Ды, мусіць, у гэтых гарах,— адказаў Светазар.— Там знойдуцца такія норы, куды ніякі мароз не дабярэцца. А крылы такія доўгія яна павінна мець таму, што, як бачыш, паветра тут рэдкае, і ёй абаперціся на яго вельмі цяжка.
— А чым яна жывіцца?
— Трэба думаць, што ў балоце водзяцца якія-небудзь жывёлінкі,— тлумачыў Светазар,— можа, якія-небудзь жабы ці рыба. Яны могуць ноч перажыць і пад лёдам. Шкада, што мы не можам падысці бліжэй да вады.
— Глядзі, глядзі! — закрычала Святлана.— Па тым беразе нехта ідзе.
— Дзе? Хто?! —усхашўся Светазар.
3 ара вага боку па беразе возера ішла, матляючы галавой, жывёліна, падобная на белага мядзведзя, толькі шэрая. Апрача та го, галава гэтай жывёліны больш была надобна да галавы малпы, чым мядзведзя. Іншыя асаблівасці здалёк нельга было разгледзець.
Але самым цікавым было тое, што на спіне яе была нібы вязанка галл я. Мала та го, можна было эаўважыць, што гэта былі дзве вязанкі, звязаныя разам і перакінутыя праз пину, як у нас часам нагружаюць каня, а часцей за ўсё мула. У падарожнікаў захапіла дух. — Значыцца, гэта мядзведзь хатні...— прашапталі яны.— Значыцца, тут недзе ёсць люди.
Іх ахапіла такая цікаўнасць, што па ўсім целе пайшлі нервовыя дрыжыкі. Людзі!!! Сапраўдныя марсіяне! Якія яны?.. Як яны жывуць у гэтых незвычайных умовах?.. Щ можна будзе з імі мірна пазнаёміцца? I многа падобных пытанняў закружылася ў галовах нашых падарожнікаў.
Мядзведзь тым часам падышоў да ўзгоркаў 1 знік за імі. Падарожнікі ўвесь час сачылі за ім і паварочваліся ў той бок, куды ён ішоў. Калі ён зшк, яны якраз глядзелі ў той бок, дзе стаяла іх машына, і некалькі хвілін не заўважалі, што яе ўжо няма.