Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Нарэшце яны даехалі да такога месца, дзе Сонца схавалася за гарызонтам. Гэта быў Налярны круг, які на Марсе знаходзіцца пад шэсцьдзесят пятым градусам шырыш. На Зямлі, як вядома, пад шэсцьдзесят шостым з паловай градусам; розніца невялікая, але на прыродзе гэтая розніца над та вялікая. На Зямлі тут знаходзіцца тундра, расце значная колькасць палярнай расліннасці, сустракаюцца птушкі, жывёлы, у рэках і марах ёсць рыба, а тут нічога падобнага не відаць. Як толькі схавалася сонца, знадворку пачалася зіма, сапраўдная зіма, мусіць, градусаў на дваццаць. Хоць нашым падарожнікам у машыне не было холадна, ім абрыдла такая ноч, і яны перанесліся ў Паўднёвае паўшар'е, дзе ў гэты час быў дзень. Але зноў бяда: тут у гэты час была зіма і мароз такі самы быў у дзень, як там уначы.
— Дзе ж тады знайсці больш утульны куток? — раіліся падарожнікі.— Пэўна — на экватары.
Апусціліся на экватары. Ноч ужо канчалася, але за начны час зямля так а стыла, што і тут перад узыходам сонца тэмпература апусцілася да пяці градуса ў. Такім чынам, падарожнікі пабывалі ў трох розных пунктах Марса і нідзе не знайшлі тэмпературы вышэй нуля.
— Цікава,— бурчалі яны,— дзе тут могуць жыць звышкультурныя марсіяне? Дзе тут знаходзіцца вы датная сталіца іх Саатэра? Дзе тут могуць быць іхнія шахты, фабрыкі, заводы? Тут нават іхняй жывёліне «хашы» няма як пражыць. Давай пераляцім на другі бок экватара, дзе цяпер павінна быць трапічная гарачыня.
Яны паляцелі насустрач сонцу. Вылецеўшы на святло, сцішылі ход машыны і пачалі пільна прыглядацца да паверхні, часам зніжаючыся да самай зямлі. «Трапічны пояс» на Марсе быў незвычайны. Там, дзе толькі што ўзышло сонца, усюды бялеўся іней, а дзе была вада — лёд. Дзе Сонца было высока над га лавой, там іней растаў, а лёд у вадаёмах рабіўся ўсё танейшым і танейшым.
— Пакуль ён растане,— засмяялася Святлана,— прыйдзе ноч, і вадзе зноў давядзецца замярзаць.
Які ж быў там краявід? На гэтае пытанне вельмі трапна адказала Святлана:
— Тундра!
Сапраўды, краявід больш за ўсё нагадваў тундру. Лясоў шякіх не было відаць, калі не лічыць прыціснутых да зямлі нейкіх кустоў ці дрэў без лісця. Уся іншая прастора пакрыта мохам ці раслінай, вельмі падобнай да нашага моху. Сярод гэтага моху прасвечвала вада то ў выглядзе балота, то лужын, то сажалак, якія ланцугом цягнуліся на Поўнач. Такія балоцістыя лагчыны часам змяняліся якім-небудзь нагор'ем, у выглядзе плато, то горным! хрыбтамі, якія вельмі нагадвалі Месячный горы, бо і на 'Марсавых гарах не было ніякай расліннасці, не было нават снегу. Затым зноў ішла лагчына з балотцамі і мохам. Ніводнай ракі пакуль не заўважылі, але можна было прасачыць, што балоты, азёры і зялёныя лагчыны, як нітачкай, злучаліся вузенькім ручайком. Можа, гэта і была тая вада, якая вылакала струменьчыкамі з Паўночнага полюса?!
Калі фантамабіль дайшоў да гэтага месца, пасажыры прызямліліся, каб не сказаць — «прымарсіліся».
— Вось тут павінен быць самы гарачы пункт на Марсе,— сказаў Светазар.— Вылазь, пагрэемся.
Пагрэцца сапраўды можна было, бо тэмпература дасягала градусаў дваццанД цяпла. Але для тропікаў гэта было не надта многа.
Высадзіліся яны на камяністай сухой мясцовасці. Большасць тэрыторыі Марса склада лася з такой пустыш.
— Шводнай раслінкі і ніводнай казяўкі...— прамовіла Святлана, прысеўшы на зямлю.
— Як ім затрымацца, калі ноччу прыціскае страшэнны мароз! — адказаў Светазар.— Наогул недарэчная краіна. Зусім незразумела, чаму гэта нашы людзі насялялі яе звышразумнымі істотамі. Давай спынімся лепш ля таго возера.