Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

3 дапамогай дзеда ўнукі пачалі падрыхтоўвацца да падарожжа на Марс. Прачыталі ўсю літаратуру аб ім, узялі сваё самае цёплае адзенне, валёнкі, рукавицы, а таксама дыхальныя апараты. На ўсякі выпадай Светазар узяў яшчэ невялікі рэвальвер-браўнінг. Дзед у весь час даваў ім парады і нарэшце сам адправіў іх у дарогу.
Няўтульная планеі и
Калі дзеці падняліся ў вышэйшыя слаі атмасферы і неба перад імі стала цёмным, яны ўбачылі маленькую чырванаватую зорку. Гэта і быў Марс.
Ён хутка павялічваўся, стаў як сподак, потым — як Месяц. Раптам падарожнікі адчулі штуршок, адзін, другі, а потым пачулі, нібы каменны град сыплецца на іх машыну. Гэта была невялікая паласа астэроідаў, якія часта сустракаюцца ў нябесных прасторах. Каб машына была зроблена не з фантазіту, а з якога-небудзь больш звычайнага металу, то яна не вытрымала б такіх удараў.
— Вось і ляці тут на звычайнай ракеце!..— заўважыў Светазар.— Такой бамбардзіроўкі не вытрымаў бы ніякі снарад, апрача нашага фантамабіля.
— Ну, можа, знойдуць другую дарогу, у абход...— адказала Святлана.
Скончылася бамбардзіроўка, а Марс тым часам зрабіўся такі, як Зямля, якую яны наглядалі з Месяца. I тут адразу выявілася асноўная розніца паміж Зямлёй і Марсам: на Марсе ніякія воблакі не заела нялі яго выгляду. Так, ужо можна было заўважыць, што большую частку паверхш Марса займае суша, а вада на ёй размясцiлася ад нос на невялікімі азёрамі ці марамі. Толькі ў адным месцы, ля краю дыска, можна было заўважыць водную прастору, якая нагадвала наш акіян, ды і то не больш за Індыйскі. Але пакуль што з гэтага нельга было рабіць канчатковы вывад аб размеркаванні вады і сушы на Марсе, бо заставалася яшчэ невядомай другая палова яго.
Вельмі выразна відаць быў адзін з полюсаў Марса, на вялікай плошчы пакрыты снегам ці лёдам. А процілеглы полюс, нахілены да Сонца, быў не белы, а цьмякы. Значыцца, тут было лета.
— Давай сюды і апусцімся,— прапанавала Святлана.
Светазар моўчкі кіўнуў галавой — і яны апусціліся на Паўночны полюс Марса. Адчынілі дзверы сваей кабіны і адразу адчулі, што ім не хапае паветра. Ды і не дзіва: на Марсе бадай такое самае разрэджанае паветра, як на вяршыні Эверэста, гэта значыць, на вышыні васьмі кіламетраў. На такой вышыні, як вядома, без дадатковага кіслароду чалавек жыць не можа, і нашим падарожнікам прыйшлося адразу ж надзяваць дыхальныя апараты, як тады, на Месяцы. Святлана гатова была плакаць ад прыкрасці.
— Каб ведала, не ехала б сюды,— скардзілася яна.— Гэта ж пакута ўвесь час хадзіць з такой рэччу на галаве.
— Хочаш не хочаш, а дзедаву камандзіроўку мы павінны выканаць,— сказаў Светазар, прымацоўваючы маску.— Добра ўжо і тое, што мы чуем адно аднаго і што не трэба надзяваць на галаву другі апарат.
Выйшлі яны з машыны, азірнуліся на вакол, і так маркотна ім зрабілася, хоць плач.
Марс знаходзіцца ад Сонца ў сярэднім на сто мільёнаў кіламетраў далей, чым Зямля, і атрымлівае ад Сонца ў два разы менш святла і цяпла. Таму на Марсе паўдзённы сонечны час нагадвае наш паўзмрочны вечар. I ўжо ад аднаго гэтага падарожнікам зрабілася паўзмрочна на сэрцы.
Пад нагамі ў іх была заледзянелая зямля ў тым стане, у якім яна бывае прынулі градуса ў, мокрая, безжыццёвая. I ў такім стане яна тут застаецца, па нашаму часу, каля года, а па-марсаўскаму гэта будзе каля паўгода, бо марсаўскі год роўны нашым двум гадам.
Усё лета вада патрошку сцякае з полюса і часта прыпыняецца, калі температура не падымаецца вышэй нуля. Усё гэтае паўгоддзе, а панашаму год, тут, вядома, свеціць Сонца, я кое на Марсе куды меншае, чым на Зямлі.
— Ну што ж,— сказала Святлана,— на полюсе нічога добрага і не можа быць, паедзем пад экватар.
Яны селі ў машыну і накіраваліся на Поўдзень. Спачатку ехалі навольна, прыглядаючыся да мясцовасці. Але прыглядацца не было да чаго — усё тая ж голая прамерзлая зямля. I тады яны адразу «пераскаквалі» на сотні кіламетраў.