Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Чалавек з Зямлі вельмі здзівіўся б, каб убачыў, што падлеткі цягаюць такія вялікія каменні, якія і самы дужы мужчына не заўсёды мог бы падняць.
Пасля дзеці схаваліся ў сваю машыну, каб перад дарогай адпачыць і падмаца вацца, а галоунае, каб вызваліцца хоць на хвіліну ад свайго абмундзіравання. Пад гэтымі апаратамі пот ліўся з іх бадай-што струменямі, галава кружылася ад горачыні.
— Другога такого падарожжа я ўжо не вытрымаю,— казала Святлана, выціраючы пот.
Трэба дадаць, што і гэтага, першага падарожжа яны не вытрымалі б, каб не было магчымасці хавацца ў ценю ад якой хочаш тэмпературы.
— А які след мы пакінем на Месяцы? — спытала Святлана.
Светазар падумаў і сказаў:
— Давай з каменняў складзём наш заклік на векі вякоў.
Папрацаваўшы, яны ў апошні раз палюбаваліся казачным краявідам, з хвалявапнем паглядзелі на Зямлю ў небе, селі ў машыну, надзелі свае шлемы — і зніклі ў нябеснай прасторы.
А на Месяцы засталіся слою: «Няхай жыве Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рзспублік ва ўсім Сусвеце на векі вякоў. 18 чэрвеня 1956 года».Пасля справаздачы дзеду аб сваім падарожжы ўнукізадалі яму свае самае «балючае» пытанне: якім чынам звычайны фермер мог трапіць на Месяц?
— Загадка вырашаецца досыць проста,— адказаў дзед.— Людзі даўным-даўно ўжо мараць на ведаць свай го бліжэйшага суседа — Месяц. Гэтая мара вельмі наблізілася да сапраўднасці, калі навука падказала, што гэта можна зрабіць з дапамогай ракеты. Пасля таго было многа спроб пабудаваць такую ракету. Рабілі гэта і мы, робяць і Злучаныя Штаты Амерыкі.
— Чаму? — вырвалася пытанне ва ўнукаў.
— 3 гора ды бяды. Асабліва калі з голаду гіне сям'я, як у вашага фермера. Аднаго разу ў Амерыцы было аб'яўлена, што патрабуюцца ахвотнікі ляцець у ракеце на Месяц. Дык такіх ахвотнікаў знайшлося колькі хочаш. За гэта ж абяцалі даць многа грошай. Дык многа людзей, якія не маглі дапамагчы сваей еям'і ніякім іншым спосабам, вырашылі пайсці на смерць, каб хоць такім чынам выратаваць сям'ю. Да такіх людзей, безумоўна, належаў і ваш знаёмы фермер.

V
НА МАРСЕ

Прайшло колькі часу, на гэты раз ужо сам дзед узняў пытанне аб новым падарожжы.
— Тое, што вы бачылі на Месяцы, для навукі не з'яўляецца нечым новым. Няхітрая природа Месяца вывучана намі не горш за природу Зямлі. А вось наконт Марса гэтага сказаць нельга. Вучоныя. маюць аб ім некаторыя дакладныя веды. Аднак і сярод вучоных ёсцъ рознагалоссі. А што датычыцца пісьменнікаў, дык у іх зусім разнабой. Так, англійскі пісьменнік Герберт Уэлс наказаў жыхароў Марса такімі разумнымі, што істота марсіяніна ператварылася ў велізарную галаву са шматкілаграмовымі мазгамі, а ўсё цела зрабілася маленькім дадаткам да галани. Гэтыя марсіяне былі такія бездапаможныя, што самі не маглі ні хадзіць, ні працаваць, а карысталіся спецыяльнымі апаратамі, якія нехта ж павінен быў рабіць. Рускі пісьменнік Аляксей Талстой апісаў падарожжа на Марс інжынера Лося і яго таварыша Гусева. Тут ужо марсіяне паказаны, як пашы людзі, толькі больш кволыя і, па сутнасці, менш цывілізаваныя, чым жыхары Зямлі. Аднак невядома, чаму марсіяне дасягнулі такой тэхнікі, якой не ведаем мы. А самае галоўнае, природа Марса наказана зусім не так, як гаворыць навука. Нанрыклад: па да них навукі, там, на ват на экватары, ноччу мароз дасягае сарака пяці градусаў, а марсіяне сядзяць сабе каля сажалкі ў лёгкім адзенні, як у нас улетку. Ды што там казаць, вы і самі чыталі гэтую кнігу. Вось цяпер ёсцъ магчымасць паглядзець, як там у сапраўднасці. Гэта мяне надзвычай цікавіць. Я магу сказаць, што пасылаю вас у камандзіроўку на Марс.