Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Сапраўды, зіхаценне было зусім незразумелаё, нібы там скала была адпаліраваная. Нават здавалася, што колер там не шэры, як усюды, а сіні. I дзеці вырашылі ісці туды.
Чым бліжэй яны падыходзілі, тым відней было, што блішчыць не скала, а нейкая   штучная рач.
Яшчэ бліжэй падышлі і тады маглі ўпэўнена сказаць:
— Гэта і ёсць тая ракета, на якой прыляцелі людзі з Зямлі.
Можна было ўжо здагадацца, што тут такое адбылося. Пасадка на Месяцы, зразумела, не магла быць арганізавана так, як на Зямлі, і ракета трапіла ў горы, зачапілася за востры шпіль, праламала спод і засела між вострых скал. Задняя частка яе зусім адламалася і звалілася ўніз. Пярэдняя частка, дзе знаходзілася кабіна лётчыка, больш захавалася: яна перахілілася носам уніз і ўперлася ў скалу. Зусім разбурана была сярэдняя частка, якая засела на скале.
Хлопчык і дэяўчынка дабраліся да кабіны. Дзверы яе былі расчьшены. Зазірнулі ў сярэдзіну — здаецца, вялікіх разбурэнвяў няма. Няма і чалавека. Дзе ён? Можа, забіты зваліўся ўніз? Не, у гэтых мясцінах, куды ён мог зваліцца,— нікога няма. Значыцца, ён сам выбраўся з кабіны і пайшоў уніз. Куды? Пэўна, туды, дзе была знойдзена фатаграфія. Трэба ісці ўніз.
Дзеці выбралі сабе куток у цяньку і селі адпачыць. Нягледзячы на сур'ёзнасць становішча, яны не маглі не залюбавацца той карцінай, якая адкрывалася перад імі 8 горы. Абсалютная цішыня зачароўвала чалавека, не хацелася ш гаварыць, ні рухацца. Святло было дзіўнае, нейкае бледнее, празрыстае. Выразныя контуры шэрых гор на чорным фоне неба здаваліся «несапраўднымі. Святлана вельмі ўдала сказала:
— Зусім як карціна ў стэрэаскопе. Сонца здавалася на тым самым месцы, што і ранен. Ды і не дзіва: колькі яно магло прайсці за гэтыя гадзіны, калі свеціць на небе цэлыя два тыдні? Мала пасунулася і Зямля. Толысі Амерыка, як можна было ааўважыць па паўднёвым яе.канцы, была на тым месцы, дзе раней стаяла Афрыка.
Праз некаторы час дзеці адчулі, што пачалі нават мерзнуць. Яны падняліся і сталі снускацца ўніз. Спусціліся трохі далей ад таго месца, дзе пачыналі ўзыходжанне. Тут яны натрапілі на невялікую пячору, а ў ёй убачылі... чалавека!
Ен сядзеў, прытуліўшыся спіной да каменя. У правей руцэ, якая ляжала на зямлі, была дыхалъная маска. Відаць, у апараце скончылася паветра, і чалавек, паміраючы, садраў са свайго твару маску.
— Ен! — ціха сказала Святлана.
— Ён! — паўтарыў Светазар.
Так, гэта быў ён, іхні знаёмы амерыканскі фермер, імя я ко га яны нават не ведалі. I першая думка ў головах дзяцей была ўсё тая самая: чаму іменна ён, гэты няшчасны фермер, трапіў на Месяц? I зноў ніякага тлумачэння яны прыдумаць не маглі.
— Што будзем рабіць з ім? — прашаптала Святлана.
— Пахаваць нельга,— адказаў Светазар,— дык замуруем яго, як у склепе. Проста абкладзём каменнем. Ен будзе цалюткі тысячы і мільёны гадоў.
— Чаму? — здзівілася Святлана.
— А хіба ты не ведаеш, што без паветра і без вады ніякі чарвяк, ніякі мікроб, ніякая вільгаць не папсуе цела?
— Ведаю, ведаю,— схамянулася Святлана. Яны пачалі насіць каменні і абкладваць пячору.