Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

— Гэта, мусіць, нейкая таемная сіла напусціла нам у вочы туману,— баязліва сказаў Чардун.
— Добры туман, калі ад яго застаўся ў руках канкрэтны прэпарат,— прамовіў метэаролаг.— Людміла Антонаўна, падумайце, можа, вы нічога не ўлівалі хвораму?
— Навука ведае,— сказала яна, гледзячы некуды ў цёмны кут,— выпадкі, калі гадюцьшацыяй бывалі ахоплены трупы людзей. Такія выпадкі бывалі. Можа, і з намі гэта здарылася? Можа, мы праз некаторы час ачуняем?.. Шчога не разумею...
Але яны не ачунялі ні сёння, ні заўтра, ні паслязаўтра. А хвораму зрабілася значна лепш.
— Ці кааапь аб гэтым каму-небудзь? Ці распытваць?..— раіліся яны.
— Я паснрабую спытаць,— ска за ў радыст.
— Не, не! Не трэба! — замахала рукамі Людміла Антонаўна.
— Такое пытанне пасылаць па радыё... афіцыйна... Ды нас на смех падымуць ва ўсім свеце...
Замест та го кожны з іх напісаў сваім блізкім на Вялікай зямлі пісьмо з апісаннем незвычайнага здарэння. Алебольшасць адказаў зводзілася да слоў:
— Не раім піць занадта многа.
А калі прайшлі тыдні і месяцы, то і самім ім пачало здавацца, што нічога такога не было...


II

ДЗЕД I УНУКІ

У глухім завулку невялікага гарадка Н. за высокай агарожай стаіць стары драўляны дом на паута ра паверха: ніжні паверх з чатырох вялікіх пакояў з верандай, над ім памяшканне пад страхой, таксама з верандай. Вакол усяе сядзібы, як вартаўнікі, стаяць высокія таполі, ліпы, клёны, а ў сярэдзіне растуць старыя крывыя яблыні. Увесь дом хаваецца ў дрэвах; ціха, утульна ў гэтым кутку, і прахожых мала і праезджага рэдка ўбачыш. У гэтым доме больш як пяцьдзесят гадоў жыве стары вучоны Пётр Трафімавіч Цылякоўскі. У ніжшх пакоях размяшчаецца яго сям'я, а сам ён увесь свой век праводзіць наверсе, дзе ў яго не то лабараторыя, не то майстэрня, не то музей, а дакладней — усё разам. Асабліва многа мадэляў розных дзівосных машын: нейкіх незвычайных самалётаў, дырыжабляў, ракет і такіх прыладаў, якім і назвы не падбярэш. Над страхой уздымаецца вышка, дзе знаходзіцца тэлескоп: Пётр Трафімавіч заўсёды сябраваў з нябеснымі свяціламі. Няма ў горадзе жыхара, які не ведаў бы прывабнага старога чалавека з сівой барадой і парасонам у руках. Старажылы памятаюць Пятра Трафімавіча яшчэ з часоў царызму як настаўніка гімназіі, які ўвесь свой заработак траціў на навуковыя доследы, не маючы ні ад каго ніякай дапамогі. Маладыя ведаюць дзядулю Цылякоўскага як вядомага ўсяму свету савецкага вучонага, які мае ўсе магчымасці займацца сваёй любімай навукай. Хадзілі чуткі, што ён вынайшаў розныя дзівосныя машыны, на якіх можна было ляцець на Месяц ці на Марс. Многія ў горадзе проста лічылі яго дзіваком, фантазёрам, але казалі аб гэтым без насмешкі, з любоўю.
Тыя, хто з ім знаёміўся бліжэй, больш за ўсё эахапляліся яго дабратой і чысцінёй душы. Здавалася, нішто нядобрае, што ёсць на свеце, ні разу не дакранулася гэтага васьмідзесяцігадовага чалавека. I яшчэ адна асаблівасць здзіўляла кожнага — гэта ўнутраная маладосць Пятра Трафімавіча. Не толькі сталыя, але і маладыя людзі, нават дзеці адчувалі сябе з ім. як іюўны з ооўным, як са сваім блізкім таварышам. Ішлі гады, палысела галава, пасівела барада, зморшчкі пакрылі твар, а сам ён нібы не змяніўся: такімі самымі жывымі заставаліся яго вочы, таксама блізка да сэрца прымаў ён усе з'явы жьгцця — хваляваўся за рэвалюцыю ў Кітаі, захапляўся вялікім планам пераўтварэння прыроды, абураўся непаладкамі ў гарадскім транспарце і інтрыгамі амерыканскіх капіталістаў, перажываў чужое гора і чужыя радасть, радаваўся поспехам сацыялістычнага будаўніцтва і гаварыў пра будучае так, нібы яму яшчэ заставалася жыць прынамсі гадоў сто.
Адна толькі бяда была: такой энергіі яму хапала на гадзіны дзве-тры, а потым адчувалася патрэба адпачыць, падрамаць. Але праз паўгадзіны ці нават меней ён ужо зноў быў маладым на некалькі гадзін.
У Пятра Трафімавіча была вялікая сям'я, але дзеці даўно павырасталі і разышліся па сваіх шляхах. Яны толькі прыязджалі з сем'ямі у свой родны дом у часе водпуску. Жонка Пятра Трафімавіча даўно па мерла. Цяпер жыла з ім малодшая дачка Ніна Пятроўна з двума дзецьмі — трынаццацігадовай дачкой Святланай і пятнаццацігадовым сынам Светазарам. Бацька іх, ваенны інжынер, загінуў у часе Вялікай Айчыннай ванны, і яны перасяліліся да дзеда.