Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

— Годзе, годзе ламаць галаву! Фотакартка ў нас сапраўдная?
— Сапраўдная,— адказала Святлана.
— Яна сама на Месяц прыляцець не магла?
— Не магла.
— Значыцца, нехта яе прынёс. Значыцца, тут павінны быць і яшчэ сляды людзей. Будзем шукаць гэтыя сляды.
I яны пайшлі шукаць...
За сотню метраў ад та го месца, дзе знаходзіліся падарожнікі, пачыналіся горы. Пачыналіся яны з вялікіх і малых каменняў, якія пераходзілі ў больш вялікія скалы, горныя хрыбты і вяршыні, дасягаючы шасці і болей кіламетраў, гэта значыць, такой самай вышыні, як і на Зямлі. Калі прыняць пад увагу, што Месяц меншы за Зямлю ў пяцьдзесят разоў, то горы яго трэба лічыць надзвычай высокімі. Для жыхароў Зямлі выгляд іх ад вяршыні да падножжа быў самы незвычайны. Мы прывыклі, што каменні і скалы ўнізе па крыты зямлёй, расліннасцю, што яны закругления, а тут ляжалі крушні каменняў, нібы толькі што выламаных у гарах і выгружаных на каменную пляцоўку. Вышэй, дзе на Зямлі мы бачым горныя лясы і лугі, тут былі тыя самыя шэрыя горныя скалы. Яшчэ вышэй, дзе мы прывыклі бачыць снег І лёд, тут былі тыя самыя шэрыя вострыя пікі. I так да самых верхніх пікаў, што дзіўна вырысоўваліся на чорным небе. У беспаветранай прасторы ўсе контуры і дэталі былі відны вельмі выразна і здаваліся зусім блізкімі. Але страшна было падумаць уздымацца на гэтыя горы, дзе вострыя каменкі ляжалі ў «свежых» кучах, дзе, здаецца, няма ніякай пляцоўкі, куды магла б ступіць нага чалавека.
Падарожнікі не збіраліся туды ступаць, але на схіле аднаго з хрыбтоў яны зноў убачылі нешта белае. Вядома, яны не маглі не пайсщ туды.
Дарога аказалася зусім не такой страшнай, як ім здавалася. Пачалося з таго, што Светазар лёгка скочыў на скалу, як на другі паверх дома. Тое самае зрабіла і Святлана. А потым яны весела «паскакалі» са скалы на скалу і апынуліся ля белага предмета.
Гэта была... газета! Скамечаная газета на англійскай мове. Відаць, у яе было нешта загорнута, і яна была кінута або згубілася.
— Вось і яшчэ адзін след чалавека,— задуменна сказаў Светазар.— Цяпер ужо мы павінны прызнаць, што чалавек тут ёсць щ быў. Але зразу мець, чаму сюды прыляцеў якраз наш знаёмы фермер, ніяк нельга! Што американцы не раз спрабавалі рабіць ракеты, якія маглі б даляцець да Месяца, гэта мы чулі, але пры чым тут наш знаёмы фермер, гэтага ніхто не зразумее. Якім чынам ён раптам ператварыўся ў нябеснага лётчыка?
— Можа, гэта зусім не ён? — няпэўна сказала Святлана.— Можа, картка нейкім чынам трапіла да другога лётчыка?
— Усё, усё можа быць,— з усмешкай сказаў Светазар.— Цяпер я ўжо не здзівіўся б, каб убачыў, што на гэтым камені сядзіць наш дзядуля і ласкава нам усміхаецца. А што будзем рабіць далей? Щ чалавек гэты ішоў зверху ўніз, ці знізу ўверх?
Тым часам яны пачалі адчуваць, што праменні сонца паляць іх нясцерпна. Асабліва пакутавала галава ад «апаратуры», што была на ёй накоплена. Праўда, другі бок у гэты час адчуваў халадок значна большы, чым гэта было б на Зямлі, дзе награецца і па ветра. Але і частыя пава роты то адным, то другім бокам да сонца мала дапамагалі; прыйшлося шукаць паратунак ад сонечных праменняў у цяньку пад скалой. Пры гэтым трэба было зрабіць некаторыя меркаванні.
Калі сесці там, дзе цень невялікі, то вылучэнне цяпла ад блізкіх распаленых каменняў можа дасягнуць і без па ветра. А калі выбраць цень пад вялікай скалой, то навакольная цеплыня без паветра не дасягне, і такім чынам можна знайсці не толькі прахалодную мясцінку, але і зусім халодную, з тэмпературай ніжэй нуля.
РазмяснДўшыся ў халадку, выбраным па свайму жаданню, брат і сястра абмяркоўвалі становішча і пазіралі на горы. Перад імі ў неба ўздымаліся дзве вяршыні, як вострыя шпілі. Пасярод іх, трохі ніжэй, таксама ўздымаўся шпіль, на ім чамусьці нешта блішчала. Гэта блішчанне прыцягнула да сябе ўвагу і брата і сястры.
— Што там такое? — казалі яны.— Чаго яно там блішчыць? Гэтыя шэрыя скалы нідзе не блішчаць, а там во як эіхацяць.