Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Нашы падарожнікі захацелі паглядзець на гэтую таемную палавіну. Селі ў машыну і павольна паехалі вакол Месяца. На Зямлі, дзякуючы атмасферы, паміж днём і ноччу бывае вечар, прыцемкі, а тут як толькі пераступілі граніцу асветленай часткі, то адразу трапілі ў начную цемру. Праз некалькі мінут трохі прызвычаіліся да цемнаты і пры святле зорак пачалі прыглядацца да пейзажу. Ен, вядома, быў такі самы, як і на другім баку: тая ж патрэсканая зямля, тыя ж скалы і горы, такія ж самыя цыркі.
У адным месцы падарожнікі захацелі выйсці з машыны, але як толькі адчынілі дзверы, то з крыкам адхіснуліся назад і зноў зачыніліся: іх нібы агнём апякло. Гэта быў той самы стошасцідзесяціградусны мароз, аб якім яны чыталі ў кніжках. Пасля таго яны пусцілі машыну хутчэй і вярнуліся на ранёйшае месца.
— Мы — першыя людзі, якія аб'ехалі ўвесь Месяц навакол,— з гонарам сказаў Светазар.
— А колькі гэта будзе кіламетраў? — спытала Святлана.
— Дрэнна ты падрыхтавалася ў дарогу, калі не ведаеш,— важна сказаў Светазар.— Гэта будзе... э-э... Здаецца, дзесяць тысяч кіламетраў.
Святлана пачала пільна да чагосьці прыглядацца.
— Што там такое? — зацікавіўся Светазар.
— Паглядзі туды, каля каменя,— з хваляваннем сказала дзяўчынка.— Што там такое бялее? Шбы паперка якая...
Глянуў туды Светазар — сапраўды нешта бялее. Падышлі бліжэй, нахіліліся — ляжыць нібы паштовая картка, нават літары на ёй відаць. Светазар асцярожна ўзяў яе, павярнуў і крыкнуў:
— Глядзі!.. Фотакартка!
Яны ўбачылі здымак сям'і: бацька, маці і шасцёра дзяцей. За іх спіной быў дом у паўтара паверха, а за ім гумно і сельскагаспадарчыя прыбудовы.
— Слухай,— прашаптала Святлана,— ды гэта ж.
— I хата тая самая, і хлевушок, і гумно. А вось пад гэтым дрэвам стаяла наша маптьтна,— сказаў Светазар.— Але што гэта значыць? Можа, ты нейкім чынам узяла гэтую картку?
— Адкуль? Як? — адказала Святлана.— Я шчога такога не бачыла. Мусіць, ты сам забраў.
— Я ж таксама не бачыў. Мы і ў хату не заходзілі,— даводзіў Светазар.— Хадзем у машыну, падумаем.
У машыне яны знялі з галавы свае апараты і маглі пагаварыць нармальна. Адзінае, што магло быць, гэта толькі тое, што гэтую картку нейкім чынам занеслі сюды яны самі. Але як гэта магло здарыцца, калі яны ні разу не бачылі гэтай карткі ні там, ні дома, ні тут? А другога тлумачэння не магло быць...
— А цудаў на свеце не бывае,— збянтэжана сказаў Светазар.— I пры чым тут гэты фермер? Я кое дачыненне ён мае да Месяца? Што б там было, а нам нічога не застаецца, як паверыць у тое, што гэтую картку занеслі сюды мы самі.
— А мы ж там зусім не былі,— адказала Святлана.— Першы раз мы спыніліся вунь там, каля той гары, а цяпер спышліся тут і да таго каменя не падыходзілі.— Светазар паглядзеў на яе шырока раскрытымі вачыма і прашаптаў:
— Так... праўда... Мы там не былі. I вецер не мог данесці картку, бо яго тут няма.
Некалькі хвілін сядзелі яны збянтэжаныя, выразна адчуваючы, што галава адмаўляецца служыць. Паверыць у цуд, ды яшчэ зусім бязглузды, дзеці ніяк не маглі. I зразумець таксама не маглі.
Нарэшце Светазар крыкнуў: