Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Праз хвіліну на галовах іх з'явілася новая «аздоба» — шапкі з рагамі. Цяпер яны ўжо маглі дзяліцца сваімі ўражаннямі. Больш за ўсё цікавіла іх «Зямля-месяц. Яна была такая вялікая, а разглядзець яе паверх ню цяжэй, чым невялікі Месяц э Зямлі. Нарэшце ўсё ж такі яны сцямілі, што прычынай з'яўляецца атмасфера і вадзяная пара, якая засланяла паверхню Зямлі. Толькі час ад часу вырысоўваліся часткі знаёмых мацерыкоў і хутка зноў расплываліся ў тумане.
Праз некаторы час яны адчулі новую непрыемнасць: нясцерпна пяклі сонечныя праменш, а ногі адчувалі сябе як на гарачай пліце. Ды і не дзіва: паверхня Месяца за доўгі двухтыднёвы дэень награецца да ста дваццаці градусаў. Зноў прыйшлося хавацца ў машыну, каб абмеркаваць становішча. Яны знайшлі драўляную скрынку, паламалі яе і дротам прывязалі дошчачкі да сваіх падэшваў. Потым яны ўспомнілі, што ў іх ляжаць спецыяльныя плашчы, каб надзяваць іх на Месяцы. 
На Зямлі яны нейтралізуюцца ў зямной атмасферы, а на Месяцы нішто ім не перашкаджае, і яны могуць зрабіць шкоду жывым істотам. Таму і ўзяты былі плашчы, якія не прапускаюць гэтых шкодных праменняў. Такім чынам, каб высадзіцца на Месяцы, спатрэбілася складанае абмундзіраванне: шапка-перадатчык, дыхальны апарат, плашч і нават дошчачкі.
— Хутка мы зусім страцім чалавечае аблічча,— бурчаў Светазар, нязграбна ступаючы па Месяцы, а зямля тут была такая самая, як і на Зямлі, толькі без ніякіх слядоў жыцця. I роўнае месца, і скалы, і нізіны — усё склада л ася з голага камення. Ад гарачыні і холаду, які ноччу дасягае ста шасцідзесяці градусаў, каменная паверхня ўся патрэскалася, а кавалкі яе так і ляжалі на сваіх месцах: ні вецер, на воды не зрушылі іх з месца; вострыя рэбры іх засталіся такімі самымі, як і тысячы гадоў назад. Ніколі яны не церліся адзін аб адзін, таму нідзе не было відаць аніякага пяску.
У адным месцы трапілася ім трэшчына на крок шырыні. Светазар скочыў праз яе і... праляцеў метраў пяць.
— Скачы смялей! — весела крыкнуў ён Святлане. Тая скочыла больш асцярожна і праляцела толькі тры метры.
Вось яно тое самае, пра што чыталі яны дома, нра што і дзед казаў ім! Месяц у пяцьдзесят разоў меншы за Зямлю, ён менш і прыцягвае да сябе. Гэта значыць, што вага кожнай рэчы на Месяцы значка меншая, чым на Зямлі, а іменна — у шэсць разоў.
Дзеці пачялі дурэць, скакаць. Яны вельмі цешыліся, што «нумары» іх выходзяць, як у цырку. Светазар легка скочыў на скалу, як на дах дома. Тое самае зрабіла і Святлана. А калі прыйшлося скочыць назад, то яны прызадумаліся: гэта ж не жарты — скочыць з даху на голы я каменні! Пачалі прыглядацца, дзе б можна было спусцщца, але такога месца няма. Святлана занепакоілася. Ды і Светазар збянтэжыўся. Потым начаў разважаць:
— Пачакай,— мы ж цяпер лягчэйшыя ў шэсць разоў, значыцца, і штуршок павінен быць у шэсць разоў слабейшы. Чего ж баяцца? Раз... два... тры!
Сэрца яго сціснулася ад страху, але ён мужна рынуўся ўніз. Падаў ён плаўна, скочыў легка і тады ўжо ўпэўнена крыкнуў Святлане:
— Скачы! Не бойся.
Спыніўшы гульню, яны сцішыліся і зноў пачалі дзівіцца на незвычайную прыроду. Яна была мёртвая ў поўным сэнсе гэтага слова.Ні гуку, ні ветрыку, ні раслінкі — адны толькі голыя скалы. I для Месяца — нават вельмі высокія горы. Мы прывыклі, пгго на высокіх тарах бывае снег, лёд, трава, дрэвы, крыніцы, а тут — ад верху да нізу аднолькавыя шэрыя каменні, і больш нічога. На раўнінах параскіданы так званыя «цыркі», якія яшчэ носяць даўней-шую назву «мора». Здавалася, што калісьці ў вадкую гразь пляснуўся камень, стварыў зморшчаную яміну, якая адразу скамянела. Вось такія яміны-цыркі і параскіданы па раўнінах. А неба! Якое незвычайнае неба! Чорнае, скамянелае, з безліччу ўсялякіх светлых кружочкаў. I ніхто нікому не перашкаджае, кожны свеціць як можа. I сярод усіх свяціл была Зямля. Паколькі можна было заўважыць у прасветах паміж зямной атмасферы, Афрыка ўжо адсунулася на ўсход, і з-за Атлантычнага акіяна паказаўся ўскраек Амерыкі. Жыхары Месяца за дваццаць чатыры гадзіны маглі б убачыць усю Зямлю. А жыхары Зямлі заўсёды бачаць адну палову Месяца, а другую ніколі не бачылі. Адбываецца гэта таму, што, пакуль Месяц абыдзе вакол Зямлі адз'ш раз, ён павернецца вакол сябе таксама адзін раз.