Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Дзеці знялі шлемы, машына страціла рухавую сілу і засталася на месцы, нікуды не падаючы. Светазар узяў сястру за руку, прыпадняў угару і пусціў. Па прывычцы яна крыкнула «ай», але ўніз не звалілася і засталася ў паветры. Каб сесці на свае месца, яна павінна была чапляцца за сценка кабіны, а Светазар смяяўся. Тады яна яго штурханула ўверх, і ён таксама павіс у паветры. Потым яны бралі розны я рэчы і ставілі іх у паветры, жартавалі, цешыліся.
Такім чинам, яны «адсвяткавалі» пераход праз граніцу і накіраваліся далей. А Месяц перад імі хутка павялічваўся. Ужо не твар чалавечы ён нагадваў, а Зямлю з гарамі, ценямі, нізінамі. Нарэшце настаў момент, калі яны апусціліся на... прыходзіцца сказаць, таксама «зямлю», бо гэта былі звычайныя скалы, каменні, як і на Зямлі.
Перш чым вылезці з машины, дзеці надзелі кіслародныя маскі, бо ўсім вядома, што на Месяцы няма паветра. I ад га го, што тут не было паветра, з падарожнікамі пачаліся розныя незвычайныя з'явы. Перш за ўсё незвычайным быў выгляд неба: яно было зусім чорнае, на ім бялелася нейкае «голае» сонца, а побач з ім відаць былі зоркі. Зоркі не мігцелі, як у нас, а здаваліся выразанымі з белай паперы кружочкамі, наклеенымі на чорную паперу. На тым баку, дзе падарожнікі «прызямліліся», быў дзень, ды яшчэ які: чатырнаццаць нашых сутак ён працягваўся (зразумела, што і ноч на Месяцы такая самая). I дзіўна было бачыць, што сярод белага дня на небе відаць былі ўсе зоркі і... «месяц», аба вяз к і якога тут выконвала наша Зямля, на ват з усімі фазамі: поўная, маладзік, сярпок — усё як мае быць. Яна была велізарнай, разоў у пятнаццаць большай за той Месяц, які мы бачым з Зямлі, быццам навісла над Месяцам, і здавалася, што яна зараз раздушыць яго.
— Глядзі, глядзі. Здаецца, кивала к Афрыкі відаць! — ускрыкнула Святлана.
Светазар таксама закрычаў:
— Глядзі, глядзі, Афрыка відаць!
Але ніхто з іх не звярнуў увагі на словы другога. Потым Святлана спытала:
— А чаму ж гэта больш шчога не відаць? Светазар,  прыглядаючыся  да  Зямлі, таксама спытаў: .
— Чаму ж гэта шчога разабраць нельга? Тады дзяўчынка тарганула брата за руку і з дакорам сказала:
— Ты чаго маўчыш, нічога не адказваеш?
Хлопчык павярнуўся да яе і стаў нешта гаварыць. Губы яго рухаліся, а слоў не было чуваць. Пачала гаварыць дзяўчынка — Светазар убачыў тое самае: губы яе шавеляцца, а слоў не чуваць. Тады хлопчык засмяяўся і пацягнуў сястру ў кабінку машыны. Калі яны зачынілі дзверы, Светазар сказаў:
— Мы ж забылі, што без паветра гук не можа ісці. Святлана не магла разабраць слоў брата, яна толькі ледзь-ледзь чула далёкія гукі яго гола су. Пачалі яны чуць адно аднаго толькі праз хвіліны дзве, калі кабінка напоўнілася паветрам, якое вылучала апаратура машыны. Пасля та го яны знялі свае маскі і пачалі размаўляць нармальна.
— Я ўжо ведаю, у чым справа,— сказала Святлана.— Там няма паветра, а без паветра гукі не могуць пераходзіць.
— Усё гэта мы веда л і і дзед ведаў,— сказаў Светазар,— а вось забыліся прадугледзець. Што ж цяпер рабіць? Хіба рукамі размаўляць будзем, як нямыя.
— Ды мы не ўмеем,— сумна сказала Святлана, а потым, павесялеўшы, усклікнула: — А ведаеш што? Будзем размаўляць, як з іншаземцамі, з дапамогаю нашых шапак-перадатчыкаў. Толькі ці пойдуць радыёхвалі без паветра?
— Пойдуць, пойдуць, я ведаю,— радасна сказаў Светазар.