Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

IV
НА МЕСЯЦЫ

— Дзядуню, ці ёсць людзі на іншых планетах? Пётр Трафімавіч пры ж муры.у вочы і хітравата сказаў:
— Гэта называецца — пытанне ў лоб. Але адказаць адразу на гэтае пытанне нельга. Навука звычайна ставіць пытанне так: ці ёсць на іншых планетах жывыя істоты? А якія яны будуць — ці падобныя на чарвяка, ці на чалавека — гэтага ніхто не можа сказаць. Можна ўсяляк меркаваць, і пісьменнікі ў сваей фантазіі мяркуюць, як хто хоча. Вы чыталі кнігу Аляксея Талстога «Аэліта» або Герберта Уэлса «Барацьба светаў»?
— Чыталі,— дружна адказалі «светлячкі».
— Вось вы і бачыце, як непадобна адзін да другого ўяўляюць пісьменнікі, напрыклад, жыхароў Марса. Вы будзеце першымі людзьмі, якія могуць убачыць марсіян у сапраўднасыД.
— А страшна туды ляцець...— сказала Святлана і нават сцепа пула плячыма, нібы ёй зрабілася хода дна.
— Калі не хочаш, можаш і не ляцець,— зняважліва скаэаў Светазар.— А ўсё-такі, дзядуню, нам трэба ведаць, як глядзіць кавука на гэтае пытанне.
— Вядома, трэба ведаць,— кіўнуў галавой дзед.— Вы спачатку павінны прачытаць як мага больш кніг, а пакуль што я магу вам зрабіць некалькі агульных заўваг. Навука даведалася, што вядомыя нам планеты, зоркі, каметы складаюцца з такой самай матэрыі, якая ёсць і на Зямлі. Толькі злучэнні і прапорцыі элементаў могуць быць розным!. Таксама розная бывае і тэмпература, напрыклад: на Меркурыі чатырыста трынаццаць градусаў гарачыні, а на Нептуне — сто восемдзесят градусаў марозу. Які ж вывад можна адсюль зрабіць?
Задаўшы гэтае пытанне, дзед не чакаў ад сваіх «светлячкоў» адказу, таму быў вельмі задаволены, калі Светазар ска за ў:
— Я так думаю: дэе якія будуць умовы, там такія будуць і жывыя істоты. Калі на якой планеце будуць акурат такія самыя ўмовы, як на Зямлі, то там могуць быць такія самыя людзі, як мы.
— А калі ўмовы інакшыя? — задала яму пытанне Святлана.
— То і жывыя істоты будуць інакшыя,— упэўнена адказаў Светазар.
— Вельмі добра разважаеш,— пахваліў дзед.— Навука так і гаворыць: усё жывое адпавядае той прыродзе, у якой яно жыве, а я гатоў дапусціць, што сярод мільярдаў такіх сонцаў, як наша, можа знайсціся і такое, вакол якога круціцца і такая самая планета, як наша Зямля, на такой самай адлегласці, такой самай велічыні, з такой самай арбітай і рухам, з такім самым нахілам восі, з такім самым паветрам і гэтак далей. Фантазія ўсё гэта ўявіць можа, значыцца, вы ўсё гэта можаце пабачыць на яве. Я вам прапаную такі маршрут: спачатку Месяц, потым Марс, а затым ужо шукаць акурат такую самую планету, як наша Зямля. Добра знаёмцеся з нашай Галактыкай, я вам дам адпаведныя кнігі.
— На Месяц! На Месяц! — запляскала ў далоні Святлана.
Галактика — эгрупаванне мільярдаў сонцаў 1 іншых нябесных цел, сярод якіх энаходзімся І мы са евадм Сонцам.
У мёртвым царстве
— Глядзі, спыніся на граніцы паміж Зямлёй і Месяцам,— некалькі разоў напамінала Святлана.
— Ды ведаю! Чаго лезеш? — элаваў Светазар. На дзвесце семдзесят чацвёртай тысячы кіламетраў Светазар прыпыніў машыну. Тут была тая самая мяжа, дзе ні Зямля, ні Месяц не маглі перацягнуць прадмет на свой бок.