Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

— Наперадзе павінны быць Антыльскія астравы,— ска за ў ён.— Можна будзе высадзіць на якую-небудзь скалу.
Паказаўся карабель, які ішоў насустрач.
— А каб здаць яго на карабель? — прапанавала Святлана.
— У такім разе, лепш высадзіць яго ў ваду перад носам у карабля,— ужо весялей ска за ў Светазар і, павярнуўшыся, спытаў у пасажыра:— Плаваць умеет ;е 7
— А што?
— Мы вас высадзім перад караблём.
— Чаму ж не пад'ехаць да самага карабля? — засупярэчыў правакатар.— А калі яны не ўбачаць мяне, не возьмуць...
— Гэта не наша справа,— сурова сказаў хлопчык.— Рыхтуйцеся!
I калі карабель быў за метраў пяцьсот, Светазар націснуў кнопку і адчыніў дзверы.
Але зноў бяда: дзядзька ніяк не мог адважыцца сам лезці ў ваду. Светазар раззлаваўся і крыкнуў:
— Вылазьце! А то апушчуся ў ваду!— Правакатар, войкаючы, выпаўз з машыны. Дзверы зачыніліся.— Шкада будзе, калі карабель падбярэ яго! — сказаў Светазар і даў поўны ход...
Праз мінуту яны былі дома і расказвалі дзеду пра свае прыгоды. Дзед, як заўсёды, слухаў вельмі ўважліва, распытваў усе падрабязнасці, запісваў у свой сшытак.
— Вельмі рызыкоўная справа,— задуменна гаварыў ён.— Магла здарыцца бяда, і я ў гэтым вінаваты. Калі вас адлучыць ад машыны, то вы застаяцеся бездапаможнымі. А гэта вельмі рызыкоўна.
— Усё роўна ніхто без нас не справіцца з машынай,— сказаў Светазар,— значыцца, кожны будзе вымушаны звярнуцца да нас, каб мы паказалі, як кіраваць. Ну, а калі мы сядзем, то ўсё скончана.
— Яно так,— сказа ў дзед,— але ўсё гэта патрабуе ад вас надзвычайнай смеласці, кемлівасці, вытрыманасці і іншых падобных якасцей, якіх патрабаваць ад дзяцей мы не маем права.
— На тое мы камсамольцы і піянеры, каб умець перамагаць усе перашкоды! — з гонарам сказаў Светазар.
— А я больш не жадаю перамагаць такія перашкоды! — сказала Святлана.— Нічога цікавага там няма, адна нуда і непрыемнасці.
— Тады я паехаў бы са Святаславам. Можна? — спытаў у дзеда Светазар.
— Калі ты ўпэўнены, што ён не падвядзе, то я нічога супраць не маю,— адказаў дзед.— А Святлане важдацца з рознымі правакатарамі сапраўды не падыходзіць.
— А адкуль гэты правакатар ведаў пра нас і пра нашу машыну? — спытала Святлана.
— Ды вы ж самі паказвалі там свае фокусы,— сказаў дзед.— Мусіць, праз гадзіну ўжо ведалі ўсе тыя, хто павінен гэтым цікавіцца. Усётакі добра выкруціліся, малайцы! А з усяго вашага падарожжа я раблю галоўны вывад, што самая складаная справа для вас — схаваць сваю машыну, каб яна не трапіла ў чужыя рукі. Праўда, ні адчыніць яе, ні паламаць, нават спаліць яе ніхто не здолее, але ўсё ж такі пакідаць яе небяспечна. Прыйдзецца падумаць, ці нельга будзе дапамагчы гэтай справе.