Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

— Правільна, Святланка,— сказаў Светазар і павярнуўся да «консула».
— Добра. Мы яавязём вас, куды скажаце. Сядайце.
Вакол іх тым часам сабраліся бадай-што ўсе курортнікі. Адразу знайшліся такія, што ўжо чулі пра таемных дзяцей, нават бачылі фотаздымкі. Па ўсім пляжы ііайшла гамонка, што гэта — «тыя самыя». Як з-пад зямлі выраслі дзесяткі фатографаў...
Чырвоная машына кранулася з месца і павольна паехала праз пляж да берага. Людзі расступіліся, даючы дарогу, і стварылі нібы калідор. Толькі канец гэтага калідора ад мора быў няўстойлівы, бо там не ведалі, у які бок паверне машына, на права ці налева. Але яна паку ль што не паварочвала ні налева, ні на права, а ішла проста у мора.
Усё бліжэй і бліжэй пасоўвалася яна да вады. Вось пнрэднія колы ўжо ў вадзе... вось ужо і заднія ў вадзе... Мёртвая щшыня стаяла на пляжы. Народ з недаўменнем глядзеў услед машыне, дзівіўся І ўсё чакаў, калі яна паверне ўбок. А яна ішла і ішла ўсё наперад. Можа, яна паплыве? Але вось ужо яна пагрузілася да палавіны... вось ужо вытыркаецца толькі край кабінкі... I нарэшце на вадзе засталіся толькі хвалі.
Тысячы людзей закрычалі ад здзіўлення і жаху. Пачуліся паліцэйскія свісткі. Шмат лодак кінулася ўслед за машынай. Затрашчалі маторныя катэры.
...Калі «консул» убачыў, што такое з ім адбываецца, ён пачаў крычаць, стукаць у акенца, якое аддзяляла яго ад кабінкі, затым стаў ламаць дзверы. А вада падымалася ўсё вышэй і вышэй. Тады ён выхапіў рэвальвер і стаў ім біць у шкло. Але ніякага знаку на шкле не было. Света .чар на момент азірнуўся, і тады «консул» нацэліў рэвальвер на яго. Хлопчык крыху ўсміхнуўся і спакойна адвярнуўся. Правакатар у роспачы хацеў быў стрэліць яму ў галаву, але яго спышла думка, што сам ён усё роўна не выберацца з машыны. Аднак калі ён убачыў, што ўжо ўся машына ў вадзе і што яна ідзе ўсё глыбей і глыбей, то страціў здольнасць разважаць і выстраліў.
Хлопчык і дзяўчынка павярнуліся да яго і засмяяліся, а куля, адскочыўшы ад шкла, стукнула права катару ў вуха. Услед за тым шпіён адчуў, што нешта цёплае цячэ яму за каўнер.
Тады ён страціў увесь свой запал і застаўся сядзець, разявіўшы рот і вылупіўшы вочы.
А ля акна праплывалі рыбы, хісталіся падводныя расліны. Зацікавілася імі акула і некаторы час плыла побач, прымяраючы сваю зубастую зяпу да акенца. А вось ляжыць карабель, аблеплены водараслямі і ракавінкамі.
Светазар паехаў у мора так сабе, для цікавасці, каб уразіць публіку. Цяпер ён захацеў перайсці на «звычайны ход» — выскачыць з вады і пераляцець на які-небудзь востраў на акіяне. Ен адпусціў тормаз. Машына паднялася з вады зусім павольна, але над вадой падняцца не магла. Яна толькі наплыла наперад з хуткасцю катэра. У такім стане яе ўжо маглі дагнаць не толькі самалёты, але і мінаносцы. Добра яшчэ, што яны былі далека ад берага і пакуль іх ніхто не бачыў.
— Чаго ты паўзеш па вадзе? — казала Святлана.— Нас жа зловяць. Давай поуиы ход.
— А ты давай больш гаручага! — сярдзіта сказаў Светазар.— Машына хутчэй не ідзе.
— Са пса вала ся?! — з жахам крыкнула Святлана.
— Калі ідзе, то яшчэ не сапсавалася,— адказаў Светазар.— А справа ў тым, што ў нас павялічыўся груз, на які нашы сілы не разлічаны. Што цяпер рабіць, не ведаю. Выкінуць яго ў мора, ці што?
— Як гэта мы будзем тапіць чалавека? — уздрыганулася дзяўчынка.— Даедзем дакуль-небудзь і выпусцім на бераг ці на які карабель.
— Не хацелася б мне адпускаць правакатара без пака рання, але шчога не зробіш, паедзем, пакуль можна,— неахвотна згадзіўся Светазар.
I яны паехалі на паўднёвы ўсход, як звычайныя пасажыры на звычайным катэры. Якім марудным і нудным здавалася цяпер падарожжа!
— Можа, нам дні і тыдні прыйдзецца ехаць,— хвалявалася Святлана.
Светазар таксама быў незадаволены, нахмураны.