Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

— Каб не падумалі, што мы простыл людзі,— сказаў Светазар,— давай выдумляць самыя панскія травы.
— Я хачу маромсанага,— сказала Святлана.
— Што ты, што ты! — замахаў рукамі Светазар.— Гэта ж самая простая рэч. Калі мы будзем закаэваць такія стравы, то нас палічаць за бедных І прагоняць у шыю.
— Добры дзень, маладыя людзі! — пачуўся голас за суседшм столікам.
Брат і сястра аж падскочылі, нібы дакрануліся да электрычнасці.
Тады да іх падсеў чалавек гадоў за сорак, з вясёлым і л агодным круглым тварам.
— Я так і думаў, што вы з Савецкага Саюза,— сказаў чалавек.— Жывучы на чужыне, сэрцам пачуеш свайго чалавека.
— А вы... вы...— прамовілі ашаломленыя Светазар і Святлана.
— Я савецкі консул у Новым Арлеане,— ласкава сказаў чалавек.— Дарэмна вы не звярнуліся да мяне. Мой абавязак — дапамагаць сваім. А тут вам, я думаю, не вельмі зручна. Паглядзіце, што робіцца вакол вашай машыны.— Усе трое паглядзелі ў той бок і ўбачылі каля яе цэлы натоўп разявак.— А машына вельмі цікавая, арыгінальная,— казаў далей чалавек,— мусіць, такой і ў Амерыцы няма. Глядзіце, як яны разглядаюць, фатаграфуюць яе. Вы ўпэўнены, што ніякага сакрзту яны не адкрыюць?
— 3 выгляд у не адкрыюць,— адказаў Светазар.
— А ці падумалі вы, што можа быць і горш? — таямніча прашаптаў чалавек, падсунуўшыся бліжэй.— Яны могуць украсці яе, каб пераняць усе сакрэты. Ад капіталістаў усяго можна чакаць, я іх добра ведаю.
— Калі яны ўкрадуць,— засмяяўся Светазар,— то ім самім горш будзе: машына... можа ўзарвацца і загубіць цэлы горад.
— Я гэта ведаю,— спакойна адказаў консул,— і баюся не та го, што яны адкрыюць наш сакрэт, а таго, што могуць знішчыць каштоўную рэч і за губіць тысячы невінаватых людзей. Таму я прапаную вам спыніцца ў нашым консульстве — спакайней і выгадней будзе.
Ён даў знак афіцыянту і коратка сказаў:
— Рахунак!
— Шэсцьдзесят шэсць долараў,— сказаў афіцыянт, падаючы квіток.
— А ў нас толькі пяцьдзесят! — усклікнула Святлана і зараз жа ўбачыла грозны позірк брата, ды яшчэ адчула штуршок нагой. Яна зразумела, што яе словы былі недарэчы, і пачырванела.
А консул узяў рахунак і выняў з кішэні грошы.
— Вы што думаеце рабіць? — спытаў Светазар.
— Заплаціць, вядома,— адказаў консул, адлічваючы грошы.
— Не трэба, не трэба! — занепакоіўся Светазар.— Нам не хапае толькі шаснаццаці долараў. Калі вы такі ласкавы, то пазычце іх. Мы вам зараз жа адашлём.
— Вам не трэба непакоіцца,— мякка сказаў консул.
Хлопчык і дзяўчынка адчулі ўдзячнасць да консула.
— Ну, дык паедзем у консульства,— сказаў чалавек, уетаючы з крэсла.
Светазар зірнуў на сястру.
— Як ты думаеш?