Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Машына паднялася на вышыню чалавечага росту і начала кружыць над галовамі джэбаў. У аднаго сариала капялюш, другого зачапіла колам. 3 крыкамі жаху паваліліся яны на зямлю, а за імі апусцілася машына і кружылася таксама, пагражаючы змясіць іх усіх у кашу... Затым машына рванулася ўверх і знікла.
На бераэе Мекеіканскага заліва
Яны зноў павольна паляцелі на поўдзень над раўнінамі Місісіпі. Неабсяжныя прасторы былі заняты баваўнянымі плантацыямі. Калі па дарозе ім трапіўся яшчэ адзін гарадок, Светазар са смехам сказаў:
— Гэта, мусіць, Парыж!..
— Мексіканскі заліў,— ласпяшыла пахваліцца сваімі ведамі Святлана.
— Правільна! — пахваліў Светазар.— А які горад вунь там, дзе канчаецца рака?
— Новы Арлеан.
Горад дыміўся не столькі комінамі фабрык і завода, колькі трубамі параходаў.
— У горад не паляцім,— сказала Святлана.
— Няма чаго там рабіць, толькі адны непрыемнасці будуць.
Машына завярнулася налева і паляцела ўздоўж берага. А бераг быў такі цудоўны. Усюды зеляніна, асабліва вызначаліся пальмы. Сам бераг нізкі, пясчаны, скрозь бялеюцца прыгожыя дачы. I безліч народу на беразе.
— Вось дзе пабыць бы, пакупацца,— сказала
Святлана.
— Паспрабуем,— адказаў Светазар.
Машына апусщлася на адну з дарог, якія ішлі ўздоўж берага. Некалькі дзесяткаў чалавек былі нэпалоханы і здзіўлены такой з'явай, але Светазар шпарка паехаў наперед, сведкі засталіся ззаду, і далей ужо людзі маглі звярнуць увагу толькі на нейкі «навамодны» аўтамабільчык — і больш нічога.
Дзе ж прыпышцца? Два разы яны спыняліся ў простых людзей, і кожны раз былі непрыемнасці. Ці не спыніцца цяпер сярод паноў? Можа, іх не здзівіш арыгінальнай машынай. I падарожнікі пад'ехалі да багатага прыбяражнагв атэля.
Іх сустрэлі слугі і прапанавалі паставіць машыну ў гараж.
— Што ты робіш? — зашаптала Святлана.— Мы ж не выберамся адсюль.
— А ты задзяры нос, як вялікая пані, і табе ніхто не адважыцца перашкаджаць,— сказаў брат. Ен папрасіў, каб машыну не зачынялі, а паставілі пад паветкай.— Каб нам лягчэй было ўцякаць,— шапнуў ён на вуха сястры.
Потым яны зайшлі ў нейкае памяшканне і селі за асобны столік на верандзе, адкуль відаць былі мора і пляж.