Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Мужчыны кінуліся ў сенцы, адчынілі дзверы на ганак і пачалі разграбаць снег. А за гэтым снегам зноў пачулася:
— Не турбуйцеся, мы самі заедзем у сярэдзіну. Мы малыя.
Зімоўшчыкі, зусім знямелыя ад здзіўлення, маглі выціснуць з горла толькі нейкія невыразныя гукі: а!., э!.. о!..
Тым часам праз дзверы мякка і легка шаснула нейкая чырвоная машына. Яна апынулася ў сенцах, не зачапіўшы э сабой ніякага снегу.
— Зачыняйце дзверы! — ска манда ваў з машыны той жа хлапечы голас.
У сенцы прыбегла Людміла Антона ўна. I ўсе ўбачылі перад сабой нейкі маленькі аўтамабіль з маленькімі праделерамі спераду і ззаду і маленькімі крыламі, больш падобнымі на птушыныя, чым на самалётныя. Па баках можна было заўважыць літары: «ФЦ-2».
3 кабіны вылезлі хлопчык гадоў пятнаццаці і дзяўчынка гадоў трынаццаці. Апрануты яны былі ў лёгкае вучнёўскае адзенне. На дзяўчынцы была сукенка з чорным фартушком і піянерскі гальштук на шыі, а на хлопцу — штаны і каўбойка. На галовах ючога не было, як улетку.
Убачыўшы гэта, Людміла Антонаўна зусім забылася на незвычайнасць самога факта і адразу закрычала:
— Вы ж замерзлі! Хутчэй у хату!
Яна ўхапіла іх за рукі і пацягнула ў сярэдзіну памяшкання. А мужчыны ўсё яшчэ стаялі і нават
баяліся дакрануцца да сваіх незвычайных гасцей. У дзяўчынкі ў руках быў нейкі скрутак. Хлопчык узяў з яе рук гэты скрутак і падаў Людміле Антонаўне:
— Вось вам кроў, якую вы прасілі,— сказаў хлопчык.
Ва ўсіх зімоўшчыкаў вырваўся крык здзіўлення, Людміла ж Антонаўна схапілася за сэрца і пахіснулася. Радыст падхапіў яе і пасадзіў у крэсла. Праз хвіліну яна ўстала, схапіла скрутак і пабегла да хворага.
— Пётр Іванавіч, прашу на дапамогу! — крыкнула яна па дарозе.
Радыст пайшоў за ёю. Па ўсім было відаць, што яму вельмі не хочацца пакідаць гасцей, якія «зваліліся» з неба і з'яўлення якіх ніякі розум не мог бы растлумачыць.
— Мы сваю справу зрабілі і можам адпраўляцца дадому,— сказаў хлопчык і павярнуўся да дзвярэй; за ім павярнулася і дзяўчынка.
Гэтага ўжо ніхто не чакаў! Кожны з зімоўшчыкаў быў упэўнены, што дзеці павінны ў іх пабыць, пагрэцца, адпачыць, што можна будзе пагаварыць з імі, распытаць, хто яны, адкуль, як сюды трапілі і што гэта за машына такая. А яны зараз жа адпраўляюцца назад!
Не толькі метэаролаг і Чар дун, але і радыст, і Людміла Антонаўна, якая пачула гаворку і выбегла з пакоя хворага, пачалі прасіць дзяцей, каб яны хоць трохі пабылі з імі.
Але таемныя па сланцы не згадзіліся. Яны селі ў сваю машыну, чамусьщ надзелі на галовы нейкія каўпакі і папрасілі адчыніць дзверы з сенцаў. 3 вялікай неахвотай адчыніў Чардун дзверы, і незвычайная машына, нібы цень, знікла праз іх. Ніякага следу, ні шуму, ні гуку не было. Некалькі хвілін стаялі разгубленыя зімоўшчыкі ля расчыненых дзвярэй, пакуль снег, холад і вецер не прымусілі іх зачыніць дзверы і вярнуцца ў хату.
— Што ж гэта такое? — прашаптала Людміла Антонаўна і нават правяла рукой па вачах.
— Мусіць, сон...— прамармытаў Чардун.
— Які ж гэта сон, калі прэпарат крыві ў нашых руках! — усклікнуў радыст.— Паглядзіце добра, Людміла Антонаўна, ді сапраўдны ён?
— Я ўжо разгледзела,— адказала яна.— Самы сапраўдны. Не будзем цяпер ламаць галаву над загадкай, а хутчэй зробім уліванне.
I яна з радыстам зноў пайшла да хворага. Пасля ўлівання крыві хворы заснуў спакайней. I Людміла Антонаўна ўздыхнула лягчэй. Зімоўшчыкі маглі нарэшце пагаварыць аб тым, што здарылася на іх вачах.
Але што было гаварыць, калі ніякі розум не мог бы зразумець гэткі цуд!
— Яны ж апынуліся тут не болей як праз дзве гадзіны пасля маіх радыёграм,— гадумліва казаў радыст.— Як можна было справіцца за такі час, ды яшчэ ў завіруху? Мы самі не маглі б знайсці нават свой дом, каб апынуліся за сотню метраў ад яго... I што гэта за нябачаная машына? Адным словам, нічога не зразумееш...