Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

— Тысяча чарцей! Ды гэта ж дзед! Белыя дзеці ў чорнай нары! Выходзьце хутчэй, рабяткі. А вы,— звярнуўся ён да гаспадароў,— будзеце адказваць за тое, што завалаклі сюды белых дзяцей.
Негрыцянка  загаласіла,  муж яе  стаў  прасіць сваіх незвычайных гасцей, каб яны ішлі.
— Калі ласка, просім вас. Вы нас загубіце. Вы не ведаеце нашых парадкаў. Мілыя дзеткі, ідзіце, ідзіце хутчэй...
— Хадзем! — шапнула Святлана.— Хіба ты не чытаў пра тутэйшыя парадкі?
— Чытаць — адно, а бачыць сваімі вачыма — другое,— адказаў Светазар і пайшоў з хаты, апусціўшы галаву, шбы зрабіў нешта нядобрае.
Джэб сустрэў яго з радасцю, як знаёмага. Пляснуушы Светазара па плячы, ён сказаў:
— Ты як сюды трапіў, хлапчына? Ды яшчэ з дзяўчынкай. Мусіць, яны вас зацягнулі да сябе? Мусіць, надумаліся з вамі зрабіць што-небудзь дрэннае?
Светазар адхіліўся ад яго прыяцельскіх абдымкаў і сурова сказаў:
— Мы самі заехалі да іх у госці. Вы не маеце права ўмешвацца.
— У госці?! — ускрыкнуў Джэб, нават адхіснуўшыся ад здзіўлення.— Вы, белыя, ды ў госці да чорных?..
Каля машыны тым часам сабралася дзесяткі два такіх джэбаў. Зацікаўленыя, здзіўленыя, усхваляваныя, яны чакалі тлумачэння ад свайго таварыша.
— Чуеце? — усклікнуў той.— Гэтыя белыя дзеці прыехалі «ў госці» да чорных ды яшчэ кажуць, што мы не маем права ўмешвацца ў гэтую справу.
— Адкуль яны ўзяліся, калі не ведаюць нашых парадкаў? — крыкнуў адэін з джэбаў.— Адкуль вы?
— 3 Месяца,— спакойна адказаў Светазар, праціскаючыся да сваей машыны. Напалоханая Святлана моцна трымалася за яго руку. Але джэбы за га ради л і ім да рогу.
— Ты не жартун, а кажы праўду,— казаў адзін.
— Калі вы добраахвотна сябруеце з неграмі,— казаў другі,— то мы маем права пакараць вас за тое, што ганьбіце нашу расу.
— Прапусціце,— цвёрда ска за ў Светазар.— Мы не на судзе і не аба вязаны вам адказваць.
Спакойная ўпэўненасць хлопчыка зрабіла ўражанне на джэбаў, і яны прапусцілі дзяцей да машыны. Але на свае словы савецкія дзеці атрымалі такі адказ, які заледзяніў іх. Адказ быў такі:
— Калі вы не на судзе, то вашы прыяцелі зараз жа могуць апынуцца перад судом Лінча.
Пачуўшы страшнае слова «лінч», негры замітусіліся, пабеглі прэч, жанчыны і дзеці заплакалі... Гатовы былі заплакаць і Светазар са Святланай. Яны таксама добра ведалі гэтае слова. Яны выразна ўявілі сабе, што можа тут быць, калі яны пакінуць гэты Рым. Гэтыя дзікія джэбы могуць павесіць хоць каго з тутэйшых неграў, і нічога за гэта ім не будзе. А брат і сястра будуць лічыць вінаватымі сябе за смерць няшчасных негра ў. Ці можна што-небудзь зрабіць, каб не дапусціць такой бяды? Святлана не вытрымала і сказала:
— Гэтыя людзі зусім не вінаватыя, што мы да іх заехалі. Чаму вы пагражаеце ім Лінчам?
Джэбы зарагаталі, і першы з іх сказаў:
—Калі вы над'едзеце да нас, пакажаце машыну, раскажаце пра сябе, то мы не будзем чапаць вашых неграў.
— Добра, дазвольце толькі сесці,— згадзіўся Светазар.
Іх прапусцілі. Яны селі, надзелі свае шлемы, і Светазар весела сказаў:
— Ну, цяпер мы ім пакажам!