Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

— Ды гэта, мусіць, тыя самыя марсіяне, пра якіх толькі што перадавалі па радыё... Чаму яны сядзяць на гэтай ферме?.. Ці не затрымаць іх?..
— Ёдзем, Святлана,— сказаў Светазар,— не варта з імі звязвацца.
Яны селі ў сваю машыну, знялі шапкі і надзелі шлемы. Трое амерыканцаў хутка падышлі да іх і, размахваючы рукамі, пачалі нешта гаварыць. Але цяпер падарожнікі не маглі іх разумець. Машына шуганула ўверх, трое амерыканцаў з дзікімі крыкамі пакаціліся на зямлю; закрычала ад здзіўлення і ўся фермерская сям'я. Затым прыезджыя кінуліся ў сваю машыну і ва ўвесь дух паехалі назад.
Брат і сястра захацелі паглядзець на краіну з вышыкі, і Светазар затармазіў ход машыны. Пад Імі была ўсё тая ж бязмежная раўніна з пшаніцай і кукурузай. Усюды былі раскіданы такія самыя фермы, як тая, дзе яны толькі што былі. Часамі фермы злучаліся ў паселішчы, якія нагадвалі нашы мястэчкі. Сям-там былі гарады з фабрычнымі комінамі. Праз некаторы час наперадзе заблішчала шырокая рака.
— Місісіпі! — упэўнена сказала Святлана.
Яны накіраваліся ўверх па рацэ. Па ёй у верх і ўніз плыло шмат пара хода ў. Па берагах многа гарадоў з фабрыкамі і заводамі.
Ці зварочваў хто-небудзь увагу на незвычайны самалёт? Здаецца, не. Невялікая кропка ў паветры была такой звычайнай з'явай, што нікому не прыходзіла у галаву прыглядацца да яе.
Вось наперадзе паказаўся вялікі горад з цэлым лесам фабричных комінаў. Ея стаяў на тым месцы, дзе ў Місісіпі ўлівалася прытока Агайо. Спускацца ў горад падарожнікі не збіраліся: куды там дзенешся, што там будзеш рабіць?
Як толькі яны праляцелі праз горад, то заўважылі, што ім насустрач ляіхіць самалёт, ляціць ирама, шбы жадаючы сутыкнуцца. Светазар трохі адхіліўся ўбок, але тут заўважыў, што зусім блізка яго даганяе другі самалёт. Затым прайшоў день ад трэцяга самалёта зверху.
— Заўважылі, зацікавіліся,— прабурчаў Светазар і адпусціў педаль.
Машына зараз жа знікла з вачэй амерыканцаў.
Калі Светазар прыпыніўся, яны былі над Скалістымі гарамі. Унізе, сярод дзікага награмаджэння скал, відаць была зялёная даліна, а ў ёй нібы дымы ад вогнішчаў.
— Іелаўстонскі! Нацыянальны парк! — абвясціў Светазар.
— Ведаю і без цябе,— адказала Святлана. Гэты цудоўны куток прыроды са праўды ведае ўвесь свет. Нідзе няма столькі гейзераў, колькі тут. Ды яшчэ самых незвычайных і разнастайных. I расліннасць тут захавалася рэдкая і каштоўная, а разам з ёю і жывёла. Нездарма гэты куток абвешчаны Нацыянальным паркам, па нашаму, Дзяржаўным запаведнікам.
Але як агледзець яго? Там, мусіць, усё захавалася ў першабытным стане, як стварыла прырода. Ці можна ездзіць там на сваім фантамабілі, ці трэба схаваць яго дзе-небудзь? А калі схаваеш, то можаш потым і не знайсцi, або хто-небудзь другі знойдзе. Такія пытанні былі ў нашых «светлячкоў», пакуль яны прыглядаліся, дзе б апусціцца.
— А ну вас к ліху! — вылаяўся Светазар, надзеў шлем і...
I зноў дзесяткі людзей засталіся стаяць з задранымі галовамі, не верачы сваім вачам. I зноў паляцелі ва ўсе бакі тэлеграмы аб таемных падарожніках...
За некалькі год перад гэтым газеты Злучаных Штатаў Амерыкі хвалявалі насельніцтва апісаннем таемных з'яў. Самым сур'ёзным чынам гаварылася, што над іх краінай час ад часу лётаюць нейкія «талеркі». Што гэта за талеркі, адкуль яны з'явіліся, які след пакідаюць, куды яны дзяюцца, хто іх бачыў зблізку — на ўсё гэта пэўных адказаў не было. Не было, напрыклад, чуваць, каб гэтая та лерка звалілася каму-небудзь на галаву або хоць у полі. Не ведалі пэўна, якую велічыню мелі гэтыя талеркі ці нават «талера чкі», як іх яшчэ называлі. Ці яны былі сапраўды маленькімі, ці яны здаваліся такімі з вялікай вышыні — невядома. Паколькі самі талеркі лётаць туды і сюды не могуць, выказваліся меркаванні, што нехта іх пускае. Але хто і дзеля чаго...
Таксама і цяпер амерыканскія газеты паднялі шум вакол таемных пасланцоў не то з Марса, не то з Савецкага Саюза. На гэты раз справа здавалася ўжо больш праўдападобнай, бо з'явіліся нават здымкі таемнай машыны і пасланцоў.
Вось чаму нашы падарожнікі ў першую чаргу чулі словы: «Гэта, мусіць, тыя самыя...»