Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

На процілеглым баку вуліцы на семдзесят восьмым паверсе небаскроба ледзь вызначалася расчыненае акно, у якім відаць была постаць чалавека. Мала хто мог бы заўважыць на такой вышыні і акно і чалавека ды яшчэ меркаваць, што той зараз скінецца. Але спрактыкаваны палісмен ведаў, што казаў, ён не раз бачыў такія «нумары». Праз момант уверсе пачуўся далёкі, але жудасны крык — і чалавек паляцеў уніз.
Карэспандэнт хуценька нацэліў на яго свой фотаапарат, зрабіў некалькі здымкаў і ўсміхнуўея ад за давал ьнення: яму ўсё ж такі пашанцавала — такія цудоўныя здымкі зрабіў! За адну такую фатаграфію з подпісам «Самагубца ў паветры» можна будзе атрымаць сотню долараў, а мо і болей. Ён нават не зірнуў туды, куды пляснуўся чалавек. Ды і іншыя людзі не надта цікавіліся гэтым здарэкнем — усе глядзелі ўгару. Але машына там раптам знікла, нібы растала ў паветры...
Светазар і Святлана бачылі, як кінуўся галавой уніз няшчасны чалавек. Яны закрычалі ад жаху...
Але скончыць ім размову не прыйшлося: з тракту на поўным хаду завярнула да іх машына. Адтуль выйшаў рухавы чалавек з партфелем і двое палісменаў. Убачыўшы іх, гаспадыня адразу загаласіла, за ёй пачалі плакаць дзеці. Гаспадар яшча больш нахмурыўся і чакаў.
— Сёння а дванаццатай гадзіне скончыўся ваш тэрмін,— пачаў чалавек, вымаючы з партфеля нейкія паперы.— Плацяжоў ад вас не паступіла. Значыцца, паводле закону, уся ваша ферма пераходзіць да банка. Вам дазваляецца запрэгчы каня і ўзяць з сабой неабходныя хатнія рэчы. Замест каня можаце ўзяць машыну не даражэй за сто долараў. Цяпер праверым вашу апісаную гаспадарку.
Пачалася праверка па спісу гаспадарчых будынкаў і інвентара. I тады яны заўважылі фантамабіль, які стаяў пад дрэвам.
— Гэта што за штука такая? — спытаў чалавек
з партфелем.
— Ды вось падарожнікі заехалі да  нас,— адказаў гаспадар.
— Гэтыя дзеці?
— Так.
— Вы іх ведаеце?
— Не.
Тады чалавек звярнуўся да Светазара і Святланы.
— Адкуль вы?
— 3 дому,— адказаў Светазар.
— 3 якога горада ці краіны? — настойваў чалавечак.
— А хіба я вам абавязаны адказваць? — ска за ў Светазар.
— Вядома, калі вы не жадаеце... але я хацеў...— замармытаў чалавек.
Затым ён адышоўся ўбок і, пазіраючы на падарожкікаў, з хваляваннем пачаў нешта гаварыць сваім.
Светазар напружана нацэліўся ў той бок сваёй шапачкай-перадатчыкам і пачуў урыўкі размовы.