Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

— Пра Злучаныя Штаты мы вельмі многа чулі. I пішуць пра іх больш. Там многа цікавага...
— Ну, добра, паспрабуйце,— згадзіўся дзед.— Толькі падрыхтуйцеся лепш.
— Хацелася б паглядзець Нью-Йорк,— ска за ў Светазар.— Але як да яго даступіцца? Ен на востраве, а востраў увесь забудаваны небаскробамі. Куды спусціцца,— проста на вуліцу, дзе шмат людзей і машын, ці на дах небаскроба?
— Гэта ты правильна гаворыш,— пахваліў дзед.— Хоць я і не быў у Нью-Йорку, але магу параіць вам добрую мясціну для спуску. Славутую статую Свабоды ведаеце?
— Ведаем! — дружна адказалі «светлячкі».
— Дык вось, месца каля яе запушчанае, і шкога-нікога там няма. Вы там і спусціцеся. А далей можаце ехаць па вуліцах разам з усімі машынамі. Я думаю, ніхто вас чапаць не будзе: ці мала якія машыны там могуць быць? Памятайце толькі адно: не вылазьце са свайго фантамабіля, калі вакол вас неспакойна. I яшчэ вось што: хоць вы там і нядоўга будзеце, але, каплуна, прыйдзецца дзе-небудзь плаціць грошы, дык я пастараюся дастаць для вас долараў пяцьдзесят.
Ля статус Свабоды
...Праз некалькі мінут яны апусціліся ля статуі Свабоды ў Нью-Йорку. Сапраўды, тут не было людзей. Трохі далей стаялі пакгаузы, пачыналіся закапцелыя дамы. Статуя зрабіла на дзяцей надзвычайнае ўражанне: высокая, магутная... Ля падножжа статуі валяліся нейкія скрынкі, бочкі, сярод якіх і апынуліся Светазар і Святлана.
Яны агледзеліся, ці не бачыў хто, як яны апусціліся. За бочкамі гулялі некалькі хлопчыкаў, ля пакгаузаў працавалі рабочыя. Шхто з іх пакуль што не звяртаў увагі на нашых падарожнікаў, а гэта было самым галоўным.
Але калі фантамабіль пасунуўся ад берага і выехаў на вуліцу, на яго глядзелі ўжо сотні людзей, а ззаду беглі дзеці.
— Непрыемная справа,— бурчаў Светазар.— Калі гэтак усе будуць дзівіцца на нас, то нам прыйдзецца ўцякаць.
— А ты едзь следам вунь за той машынай,— параіла Святлана.— Яна едзе хутка, і нас шхто не дагоніць.
Светазар так і зрабіў. Машына паехала ў цэнтр Нью-Йорка. Па баках пачалі ўздымацца славутыя небаскробы. Зрабілася цемнавата, як гэта бывае ў калідоры ці вузкай цясніне сярод гор. Народу на вуліцы станавілася ўсё больш і больш, але — дзіўная рэч: тут мала хто звяртаў увагу на незвычайную чырвоную машыну. Кожны чалавек кудысьці спяшаўся, быў заклапочаны сваімі справамі, кожны думаў толькі аб тым, як пражыць у гэтым чалаве чым катле, што называецца Ныо-Иоркам. А машын на вуліцы было столькі, што фантамабіль губляўся сярод іх. Машыны ішлі па баках вуліцы суцэльнай масай. На скрыжаваннях яны спыняліся, каб прапусціць бака выя машыны і пешаходаў, і стаялі досыць доўга. Тады па іх можна было б ісці, як па мосце. I ўся гэтая цясніна грымела, гула, шумела так, што ў нашых падарожнікаў галопы закружыліся. I што цікавага яны маглі бачыць? Машыны, мітуслівых людзей, вітрыны раскошных магазінаў — і ўсё. Але ў адным месцы Святлана штурханула брата ў бок і сказала:
— Глядзі, глядзі!
Светазар убачыў у вітрыне спальню: ложак, к росла, люстра і іншае адпаведнае абсталяванне. На ложку пад шаўковай коўдрай спала дзяўчынка. Раптам яна павярнулася і закінула руку за галаву.
— Жывая?! — ускрыкнуў Светазар.
Так, дзяўчынка была жывая. Голад прымусіў яе «спаць» такім чынам цэлыя дні, каб звярнуць увагу публікі на спальныя рэчы фірмы Дудль І К .
Праз паўгадзіны ўсё гэта перамяшалася ў галаве і так абрыдла нашым падарожшкам, што яны з нецярпеннем чакалі, калі скончыцца гэтая «экскурсія па Нью-Йорку».
— Якая пакута тут жыць! — уздыхнула Святлана, спачуваючы ўсім гэтым людзям.— Паедзем дахаты.
— Па ч акай  трохі,  паспееш,— адказаў   Светазар.— Мы ж яшчэ Амерыкі не бачылі.