Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

— Наэываюцца яны шапкамі, а фактычна гэта ёсць злучэнне прыёмніка і перадатчыка. Сядайце і слухайце ўважліва, штоя вам скажу.— Унукі селі супраць дзеда, і ён пачаў: — Як мы размаўляем адзін з другім? Я вось вам гавару словы, яны ідуць у вашы вушы, вушы перадаюць гэтыя словы галаве, і там мозг успрымае іх... Што ўспрымае мозг? — раптам спытаў дзед.
— Словы,— дружна адказалі дзеці.
— А вось і не! — адказаў дзед.— Не словы, а со не іх, разумение, уяўленне та го, аб чым гаворыцца. Вуха толькі перадатчык сэнсу слоў. Глухі слоў не чуе, а калі мы нейкім чынам, мімікай, жэстамі нерадами сэнс, уяўленне, то глухі зразумее і без слоў. А калл ён не нямы, то зараз жа можа «перакласцд» гэтае разумение на словы. Напрыклад, вы паказваеце яму, каб ён зачыніў дзверы, і ён вам можа сказаць:
«Зачыніць дзверы? Зараз». Калі гэта будзе іншаземец, то ён скажа гэтыя словы на сваей мове. Значыцца, калі б мець такі перадатчык, які мог бы непаерэдна перадаваць у галаву другога сэнс вашых слоў, то вы маглі б такім чынам размаўляць з усімі народа41 Зямлі. Вы будзеце гаварыць на вашай мове, а сэнс вашых слоў будзе перадавацца непаерэдна другому: той успрыме не словы вашы, а сэнс іх і будзе адказваць ужо на сваей мове, і вы таксама непаерэдна ўспрымеце сэнс яго слоў. Будзе прыблізна такі працэс, які адбываецца пры тэлевізійных передачах: на экран без нрава до ў і без слоў (гукі і музыка гучаць асобна) перадаецца карціна, якую разумее кожны глядач, якой бы нацыі ён ні быў, і сэнс гэтай карціны кожны будзе перадаваць на сваей мове. Я знайшоў спосаб падобным чынам перадаваць другому непаерэдна і ўяўленне та го, што чалавек думае. Такім перадатчыкам і будуць вось гэтыя шапкі.
Дзед надзеў ім на галовы шапкі і пачаў размову.
нукі прыслухаліся:
— Вы сказалі, што ўсё сваё вы носіце з сабой. Праўда?
— Правільна, мае мілыя светлячкі! — з вялікім задавальненнем адказаў дзед.— Я сказаў палацінску: «Усё маё нашу з сабой». Незразумелыя для вас словы да вашай свядомасці не дайшлі, а сэнс іх, які быў у маёй галаве, праз вашы шапкі дайшоў да вашай свядомасці. Значыцца, усё ў парадку. А калі вы захочаце такім самым чынам перада ць сэнс вашых слоў другому, то не забудзьцеся націснуць вось гэтую кнопку, каля левага вуха. Адыдзі, Святлана, далей, да той сцяны, націсні кнопку і скажы мне што-небудзь ціха, каб я не чуў.
Святлана адышла, націснула кнопку і нешта прашаптала. I дзед ёй адказаў:
— Ты сказала, што хочаш хутчэй ехаць. Так?
— Так, так! — закрычала Святлана і нават запляскала ў далоні.
— Ну І добра,— сказаў дзед.— А цяпер папрактыкуйцеся вы самі.— Бн утульна ўсеўся ў крэсла і задрамаў. А брат з сястрой пачалі практыкавацца.
Калі дзед прачнуўся, унукі падышлі да яго і сказал!, што яны хочуць ляцець у Амерыку.
— У Амерыку? — здзівіўся дзед.— У якую Амерыку?
Цяпер ужо ўнукі здзівіліся: хіба дзед не ведае Амерыкі?
Дзед, усміхнуўшыся, зноў спытаў:
— У якую ж Амерыку?
— Ну, у гэтую самую, дзе жывуць американцы...— збянтэжана адказала Святлана.
— У Амерыцы каля дваццаці дзяржаў,— адказаў дзед,— і ўсюды жывуць американцы. Да якіх жа а меры канца ў вы хочаце?
— У Злучаныя Штаты,— адказаў Светазар.
— Так і кажыце,— павучальна сказаў дзед.— А то выходзіць, што амерыканцы-янкі заеланілі сабой усіх ініпых амерыканцаў. Дык чаму ж вы захацелі іменна ў Злучаныя Штаты?..
Дзеці пачалі тлумачыць: