Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Пачуў гэтыя спрэчкі дзед і паклікаў іх да сябе.
— Вось як вы дагаварваецеся! — сказаў ён з дакорам.— Што з вамі было б, каб вы гэтак заспрачаліся ў машыне? Не забывайце, што гэта будзе ваш першы рэйс на рэканструяванай машыне. Далека вы яшчэ паспееце паездзіць, а цяпер выбірайце маршрут прасцейшы. Вам трэба спачатку папрактыкавацца на кароткіх падарожжах. Для пачатку паспрабуйце зрабіць маленькую экскурсію за дзесяць тысяч кіламетраў. Толькі што мне сказалі, што на адной з нашых зімовак у Паўночным Ледавітым акіяне, каля Чукоткі, некалькі дзён бушуе завіруха, якая не дае магчымасці даставіць туды лякарства. А без яго там чалавек памрэ. Я зараз пайду прынясу гэтае лякарства...
А што было далей, мы ўжо ведаем.
Гэтае падарожжа «светлячкам» больш спадабалася, хоць яно было не такое разнастайнае і не мела ніякіх прыгодаў. Толькі адно іх бянтэжыла — сустрэча з нашымі людзьмі.
— Мы не ведаем, як сябе трымаць у такіх выпадках,— казалі яны дзеду.— Людзі глядзяць на нас, як на цуд, хочуць распытаць нас, хто мы такія, адкуль, як мы сюды трапілі, якая ў нас машына і іншае. А мы не ведаем, што ім казаць, як сябе трымаць.
— Сапраўды, ваша становішча труднаватае,— згадзіўся дзед.— У такіх выпадках, як гэты, вам нічога не застава лася рабіць, як уцячы. А у іншых выпадках вы старайцеся рабіць так, каб не звяртаць на сябе над та вялікай увагі, каб нічым не адрозшвацца ад іншых людзей. Машыну сваю вы можаце схаваць дзе-небудзь.
— А калі хто яе забярэ? — перапыніла Святлана.
— Вы можаце паставіць яе, як звычайную машыну, у якіх-небудзь добрых, простых людзей. Апрача таго, можна ў машыну ўключыць ток, як гэта часам і робяць нашы шафёры. Тады ўжо да вашага фантамабіля ніхто не дакранецца.
— А чаму, дзядуню, вы наогул трымаеце ў сакрэце гэтае вялікае вынаходства? — спытаў Светазар.— Чаму не паведаміце аб гэтым нашым вучоным і нашаму ўраду?
— Не прыйшоў яшчэ час, дарагія мае светлячкі,— адказаў дзед.— Не ўсё яшчэ прадумана да канца, не ўсё яшчэ пра во рана, нават многа чаго я і сам яшчэ не разумею. Вы самі сваімі падарожясамі павінны даць мне матэрыял для завяршэння маёй працы. А калі я выступлю цяпер, то з мяне будуць смяяцца. Я ўжо казаў вам, што мы, да росл ыя, лятаць яшчэ не можам, нашай фантазіі для гэтага не хапае. Мы пакуль што можам пасылаць толькі дзяцей. А хто з вучоных паверыць, што дзеці гавораць навуковую праўду? Вось калі я змагу сам сесці ў машыну ды пасадзіць з сабой якога-небудзь акадэміка, тады будзе зусім іншая размова.
А пакуль што Пётр Трафімавіч Цылякоўскі падрабязна запісваў усё, што расказвалі яго ўнукі аб сваіх падарожжах. Гэтыя запісы пазней трапілі ў рукі аўтара гэтай кнігі. Аўтар разабраў іх, апрацаваў, выбраў найбольш цікавыя, надрукаваў і прапануе цяпер нашым чытачам.


III

У АМЕРЫЦЫ

Праз некаторы час дзед паклікаў Света за ра і Святлану.
— Вось вам, мае дарагія светлячкі, шапкі для размовы з людзьмі на якой хочаце мове.
I ён паказаў на дзве іспанскія шапкі-пілоткі з двума рагамі — спераду і ззаду. На канцах рагоў блішчалі металічныя кружочкі, злучаныя двума тонкімі дратамі, як антэнай, а ў сярэдзіне шапак было прымацавана некалькі спіралей.
— Для  размовы?!   Шапкі?! — здзівілася   Святлана.