Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Статыстычнае бюро Нью-Йорка зарэгістравала ў гэты дзень чаняёртага беспрацоўнага, які скончыў жыццё самагубствам. Колькі яшчэ было ў гэты дзень такіх выпадкаў — мы не ведаем.
У гаецях у фермера
А нашы «марсіяне» апусціліся на дарогу за многа соцень кіламетраў ад Нью-Йорка. Навакол была неабсяжная раўніна, засеяная пшаніцай, кукурузам. У адных месцах пасевы ішлі суцэльнымі палямі, у другіх месцах яны былі падзелены на не
вялікія ўчасткі і абгароджаны калючым дротам. Суцэльныя палі належал! кампаніям прадпрыемцаў, а паасобныя ўчасткі — фермерам, будынкі якіх былі параскіданы на значнай прасторы. Падарожнікі заехалі на адну з гэтых ферм, каб адпачыць, як сказала Святлана, ад нью-йоркскай мітусні.
Дом фермера бы ў на паўтара паверха: у ніжнім, цагляным, змяшчалася жывёла, паліва і розныя гаспадарчыя прылады. На другім паверсе жылі гаспадары. Побач яшчэ было гумно, за якім быў невялікі агарод. А перад домам  сад  з   некалькіх садовых дрэў, старых, напалову засохлых. Па ўсяму было відаць, што гаспадарка гэтая калісьці была добра ўпарадкаваная.
Насустрач выбегла шасцёра дзяцей ад чатырох да чатырнаццаці гадоў. Яны забыліся на ўсё, убачыўшы незвычайную машыну. Падышлі і бацькі — стомленая худая жанчына і сутулы чалавек гадоў пад сорак пяць. Яго доўгія дужыя рукі матляліся неяк бездапаможна, з-пад густых броваў палахліва глядзелі вочы, мяккія, добрыя, яны не адпавядалі яго магутнай постаці. Гаспадары глядзелі на прыезджых абыякава, нібы часта бачылі такіх падарожнікаў.
Светазар і Святлана адчулі сябе няёмка: чаго яны сюды заехалі? I гаспадары глядзелі на іх так, нібы задавалі гэтае ж пытанне.
— Ці можна будзе ў вас спыніцца? — спытаў Светазар, вылазячы з машыны.
— Калі ласка,— здзіўлена адказаў гаспадар.— Толькі для вас гэта будзе зусім не цікава. Трохі далей вы знойдзеце прыпынак куды лепшы, чым у нас, там зможаце падмацавацца, і машыну вашу дагледзяць.
— А нам нічога гэтага не трэба,— адказаў Светазар.— Мы проста хочам паглядзець, як добрыя людзі жывуць.
Гаcпадыня паспяшила адказаць:
— У такім разе вы не туды трапілі, дзеткі. Тут людзі не жывуць, а гібеюць.
А гаспадар сурова спытаў:
— Адкуль вы?
Да такога пытання хлопчык не падрыхтаваўся. Сумленне не дазваляла гаварыць такім людзям, што да іх у госці прыляцелі «марсіяне». Светазар павярнуўся да сястры.
— Кажы праўду — і ўсё,— адказала тая. I Светазар сказаў:
— Мы прыехалі з Савецкага Саюза. Абыякавасць і суровасць адразу зніклі з твараў гаспадароў. Замест таго з'явілася надзвычайнае здзіўленне і цікавасць.
— Якім чынам?.. Адны?.. Куды едзеце?..— вырваліся ў іх пытанні.
— Аб гэтым доўга гаварыць,— адказаў Светазар.— А пакуль што дазвольце пасядзець у вашым садку.
— Кялі ласка,— адказала гаспадыня.— Толькі выбачайце, няма чым вас пачаставаць. Кожную хвіліну чакаем, што нас выганяць адсюль.
— Хто?
— Банкіры, гаспадары вось гэтых зямель,— хмура сказаў фермер, паказваючы рукой на неабсяжныя суцэльныя палі.— Мы ўсе ім запазычыліся так, што нашы фермы паступова пераходзяць да іх. Вось гляньце: суседні дом ужо забіты дошкамі. Цяпер і мы чакаем высялення.
— А куды вы дзенецеся? — спытала Святлана.
— Паедзем куды вочы глядзяць. Запражом каня і паедзем па свеце шукаць работы. Так дзесьці едзе цяпер наш сусед, так вандруюць на калёсах тысячы фермераў. Ды што гаварыць пра нас,— махнуў фермер   рукой,— лепей   вы   скажыце   пра   сябе...