Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

— Светлячкі, не сварыцеся! — нібы строга ска за ў дзед, а ў самога вочы былі такія ласкавыя-ласкавыя.— Ну, дык цяпер вы бачыце, што і тут ніякага цуда няма.
— У такім разе нам усё гэта прыснілася,— упарта сказала Святлана.
— Тое, ды не тое,— усміхнуўся дзед.— Я ж вам казаў, што пра твой сон ніхто не раскажа, калі ты нікому не гаварыла пра яго, а пра тваё падарожжа можа расказачь Светазар нават больш, чым ты сама ўспомніш. Так або іначай, вам не варта дужа ламаць галаву над гэтай справай: усё зразумець вы яшчэ не здолееце. Замест таго падумайце аб тым, як зрабіць вашы падарожжы больш арганізаванымі і змястоўнымі. А для гэтага трэба спачатку падрыхтавацца, гэта значыць, прачытаць як мага больш кніг пра тое месца, якое вы захочаце пабачыць, і пра тыя факты і падзеі, якія звязаны з гэтым месца м. Калі, напрыклад, наши футбалісты едуць у Нарвегію, то яны спачатку прачытаюць усё, што можна, пра гэтую краіну. Майце на ўвазе, што няма такой фантаза, якая складалася б з элементаў, зусім не знаёмых чалавеку, як няма будынка, які быў бы складзены з нічога. Якую б вы непраўдападобную, дзікую, недарэчную фантазію ні прыдумалі, усё роўна яна будзе складацца з частак, якія вы да гэтага ведалі, бачылі, пра якія чулі, чыталі. Як і ўсюды, у прыродзе з нічога нічога не зробіш. Значыцца, каб ваша фантазія была больш цікавай і разумнай, вы спачатку павінны сабраць пабольш матэрыялу для яе.
Светазар аб не чым напружана дума ў, а затым сказаў:
— Калі гэта быў не сон, то я не разумею адной справы.
— Я кой?
— Мы ведаем, што ад вялікай хуткасці нават камяні, метэоры распаляюцца ад трэння паветра. А ў нас хуткасць большая, а мы не распаліліся.
— Правільнае пытанне, разумнае пытанне! — задаволена ска за ў дзед.— Справа ў тым, што ваша машына зроблена з фантазіту, матэрыялу, які мацней за ўсе металы на зямлі. Вы можаце самі заўважыць, што за яго нішто не чапляецца, усё слізгаецца і не трэ. Паспрабуйце стукнуць па ім малатком, і удару не будзе, бо малаток слізгане па паверхні. Не толькі паветра не будзе церці яго, але і цвёрдыя прадметы. Ваша машына можа прабіць сцяну, і нагл! ны саслізнуць і не пашкодзяць яе. Што маглі адказаць унукі свайму вучонаму дзеду? Прыходзілася верыць...
Зноў дзед заняўся работай, зноў кудысьці ездзіў, зноў прыходзілі да яго невядомыя людзі і нешта майстравалі... I зноў прыйшоў дзень, калі дзед паклікаў да сябе ўнукаў.
На балконе стаяла тая самая машына, толькі па баках яе было ўжо напісана «ФЦ-2». А ў кабінцы было рулявое кола, як у звычайным аўтамабілі. Ды ўнізе яшчэ была педаль.
— Вось вам удасканалены «Фантамабіль-2»,— сказаў дзед.— Бачыце, тут ужо ёсць руль. Калі яго трымаць прама па гэтай стрэлцы, то ён не дасць вашай фантазіі занадта адхіляцца ў бакі, як было з вамі першы раз. Машына пойдзе, так сказаць, па сярэдняй дініі між вашымі думкамі. Затым вось тут, як у кожным аўтамабілі, ёсць тормаз. Націскаючы нагой гэтую педаль, вы будзеце затрымліваць і рэгуляваць хуткасць па вашаму жаданню.
— Машынай буду кіраваць я! — закрычаў Светазар, спалохаўшыся слова «вы».
— Ты, ты,— супакоіў яго дзед.— Але калі-небудзь дасі і Святлане. На гэты раз я вас адразу не пушчу ў дарогу. Вы спачатку падрыхтуйцеся, парайцеся, куды ляцець, і пачытайце кнігі. Iначай кажучы, вам трэба назапасіць гаручага, або, як кажуць шафёры, заправіцца. Ідзіце, а калі будзеце гатовы, скажаце мне.
Але не так проста было ім дагаварыцца, як адазвалася дзеду. У кожнага з іх знайшлося многа жаданняў, і ўсе гэтыя жаданні пераблыталіся і перашкаджалі адно другому.
— Я хачу ў Аўстралію! — казала Святлана.
— А я хачу ў Амерыку! — казаў Светазар.
— Тады лепш у Афрыку!
— На Паўднёвы полюс!
— На Марс!