Чалавек ідзе

Гэта былі так званыя мастадонты, якіх цяпер ужо няма на свеце. I, мусіць, адной з галоўных прычын іхняга знікнення і былі гэтыя недарэчныя біўні, якія перашкаджалі ім браць ежу. Яны маглі ўзяць толькі тое, што знаходзілася над зямлёй, вышэй ад зямлі, напрыклад, лісце, плады. Знізу ж яны нічога не маглі ўзяць, бо біўнікалы ўпіраліся ў зямлю, і нават хобат не мог дапамагчы, як дапамагае нашым сланам, бо хобат мастадонта быў карацейшы за верхнія біўні.
Параўняўшыся з трупам аленя, пярэдні мастадонт мімаходзь падхапіў яго сваімі біўнямі і кінуў далёка ўбок. Зараз жа падскочылі гіены і разарвалі яго на кавалкі.
А людзі павінны былі толькі глядзець, як гэтыя стварэнні даканчвалі іхнюю спажыву, так цяжка здабытую...
Мастадонты напіліся і прайшлі назад, а пены тым часам зусім скончылі аленя, пакінуўшы людзям толькі «рогі ды ногі».
Зноў трэба было пера ход зіць на пад ножны корм; зноў цэлыя дні траціць на шуканне рознае, больш-менш страўнае дробязі.
Скончылася свята, зноў пачаўся будзень. Такі выпадак, як здабыча цэлага аленя, мог здарыцца не хутка, можа, праз шмат месяцаў.
Зноў разышліся ва ўсе бакі, зноў пачалі лавіць жукоў, чарвякоў і розных дробных жывёл, зноў пачалі шукаць плады, лісце і карэнні.
Гэтыя карэнні яны, вядома, выкопвалі рукамі і толькі ў тых выпадках, калі гэта легка было зрабіць. Калі цяжка — яны кідалі і шукалі другога.
Але здараліся такія выпадкі, калі ежы было мала і шкада было кідаць. Тады яны больш тузаліся над імі. А дна дзяўчына, калупаючыся такім чынам, неяк няўмысна ўхапіла трэсачку і пачала капаць ёю. Я на адразу адчула, што праца Ідзе значна хутчэй і лягчэй. Тады яна такім спосабам вы капала і другі корань.
Але, калі яна перайшла на другое месца, дык ужо і забылася аб сваёй вынаходцы. Яна не дамыслілася ні ўзяць з сабой сваёй пры лады, ні па шукаць там іншае, а таксама поркалася рукамі, як і раней.
Бывалі і з другімі такія самыя здарэнні, і таксама яны канчаліся нічым. Чалавек блукаўся каля сама га вялікага моманту свайго жыцця, та го мо манту, калі ён вось-вось пачне карыстацца прыладай і гэтым самым адразу выперадзіць усе другія стварэнні на зямлі.
Але не так гэта легка і хутка робіцца, як здавалася б. Нездарма ж да гэтага часу ніводная жывёліна не навучылася свядома карыстацца прыладамі.
Дзе ля гэтага трэба ўмець наглядаць і рабіць вывады на будучае. А гэта і мы з вамі не заўсёды умеем рабіць.
А дна го разу нашы людзі ўбачылі нейкую жывёліну, гладкую, круглую. Па узла яна па зямлі вельмі павольна і нязграбна, і людзі зараз жа заўважылі, што баяцца яе няма чаго. Гэта была наземная чарапаха.
Людзі акружылі яе, пачалі разглядаць, але яна зараз жа спынілася, уцягнула ў сябе галаву, лапы і хвост і не варушылася. Па крата лі яе — цвёрдая, як камень, падступінда нельга. Спрабавалі былі прасунуць руку ў дзіру — драпаецца.
Тады адзін хлопец — будзем зваць яго Ра — неяк узяў галіну і сунуў яе ў дзірку. Чаранаха заварушылася, высунула ногі і галаву і пасунулася наперад, прама на хлопчыка.
Той спалохаўся, падняў уверх руку з галінай і... выцяў ёю чарапаху па спіне. Раздаўся зычны гук — і сухая галіна разляцелася на кавалкі.
Чарапаха зноў схавалася. Так і гэтак спрабавалі да яе прыступіцца, але хутка пераканаліся, што нічога з ёю не зробіш,— і пакінулі яе.