Чалавек ідзе

На пад гіенаў.— Барацъба за здабычу.— Мастодонты. — Засталіся пюдзяж «рогі ды ногі».— Чарапаха.— Вялікія вынаходкі, якія засталіся незаўважаньші.— Чалавек у багне.— Бойка насарога з махайродамі.
Ноч праходзіла. Людзі спакойна сабе спалі і не чуда, што нешта набліжаецца. Ужо некаторы час здалёк былі чуваць нейкія непрыемныя галасы, нібы гаўканне, нібы рогат. Гукі паўтараліся, мацнелі, але ніхто з людзей іх яшчэ не чуў.
Прайшло яшчэ некалькі хвілін — і вось у цемры замільгалі постаці нейкіх жывёл, трохі падобных да сабак, але больш прыткіх, з тоўстай шыяй, са спадзістай спіной. Уздоўж усёй спіны тырчала нібыта грыва, а папярок бакоў відаць былі рудыя палосы.
Гэта былі гіены, якія і цяпер жывуць у Афрыцы. Гэтыя агідныя звяры кормяцца больш усялякай падлаю і рэдка нападаюць на людзей, нават калі тыя і спяць. Гіены пачулі труп аленя і асцярожна пачалі падбірацца да яго. Адна за адной падышлх і сталі прагна грызці мяса.
Бурчание і хруст разбудзілі людзей. Яны трывожна закрычалі, паўскаквалі на ногі.
Гіены спалохаліся і адбегліся назад.
Людзі сабраліся каля аленя і нарыхтаваліся абараняць сваю здабычу.
Але гіены раззлаваліся і не хацелі адыходзіць; яны толькі зайшлі з другога боку і зноў пачалі набліжацца. Вось яны ўсё бліжэй і бліжэй, вось ужо відаць бліскучыя вочы, чуецца скрыгат зубоў, вось ужо засталося некалькі крокаў...
Што было рабіць няшчасным, бяззбройным людзям? Адысці і аддаць сваё багацце? Не, гэтыя звяры не такія ўжо страшныя, каб адступаць перад імі. Лепш кулакамі ды зубамі абараняцца...
I ўсе разам, нібы дагаварыўшыся, кінуліся яны на разбойнікаў. Напад быў такі грозны і шумны, што пены перапалохаліся, завярнуліся назад і зніклі ў цемры.
Лёгка ўздыхнулі нашы людзі. Поспех надаў ім бадзёрасці і смеласці. Лішні раз яны пераканаліся, я кую пера вагу дае дружны агульны на ступ. Да гэтага часу толькі гэта адно іх і падтрымлівала, замяняла ім зброю.
Але гіены зусім не думалі пакідаць поле бойкі. Праз нядоўгі час яны зноў пачалі набліжацца, праўда, больш асцярожна і павольна, але няўхільна. Калі надышоў крытычны момант, людзі зноў кінуліся на іх.
Так было некалькі разоў. Усю ноч гіены трымалі людзей у трывозе.
Набліжалася світанне. Становіпіча не змянілася.
Тады з лесу пачуўся новы шум, як быццам набліжалася цэлае войска. Трашчала галлё, ламаліся дрэвы. Нарэшце паказаліся нейкія велізарныя звяры, падобныя да сланоў. Яны ішлі якраз у гэты бок, відаць, на вадапой. Гіены адышліся крыху далей, а людзі пабегл! назад. Але, убачыўшы, што звяры не звяртаюць на іх аніякай увагі, людзі супакоіліся, спыніліся і пачалі назіраць, што будзе далей.
Жывёлы гэтыя, хоць і падобны» былі да нашых сланоў, але ростам пераўзыходзілі іх прынамсі ў два разы. Даўжыня іх цела дасягала васьмі — дзесяці метраў. Галава была даўжэйшай, як у сланоў, а хобат значна карацейшы. Галоўнай жа адзнакай былі біўні. Іх было чатыры, зверху і знізу па два; яны былі роўныя, вытыркаліся прама наперад, як калы, прычым ніжнія былі кароткія, а верхнія мелі тры — чатыры метры даўжыні.