Чалавек ідзе

Тады ён пачаў паўзці. Вочы яго былі накіраваны ў той бок, куды пайшлі яго сыны і ўнукі. Ужо даўно нікога не было відаць, а ён усё поўз, поўз наперад...
Стары малпападобны твар гэтае няшчаснае іетоты тросся, крывіўся, вочы зрабіліся вільготнымі, але... і плакаць ён яшчэ не мог. Нічога яшчэ яны не ўмелі.
Тады перад яго памутнеўшымі вачыма заблішчалі якіясьці другія вочы. Бліснулі з аднаго, з другога боку, усё бліжэй, бліжэй... Вось ужо чуецца ляскат зубоў і глухое бурчание... Потым страшэнны боль у плячах — і ўсё пацямнела...
А яго сыны і ўнукі тым часам усё ішлі ды іінлі наперад і нават не ведалі, што кагосьці не хапае з іх чара ды...
Праз некаторы час яны падышлі да балотнай нізіны, за якой ішла ўжо больш высокая і сухая мясцовасць.
Заставалася перайсці на той бок. Але гэта можна было зрабіць толькі ў адным месцы, дзе якраз стаяла чарада нейкіх звяроў — нязграбных, з доўгай галавой, стаячымі вушамі, маленькімі вочкамі і з выцягнутай верхний губой. Іх можна было б палічыць або за вялікіх свіней, або за маленькіх сланоў.
Гэта былі тапіры, якія цяпер захаваліся толькі яшчэ ў Паўднёвай Амерыцы.
Людзі спыніліся і не ведалі, што рабіць. Вопыт і пачуццё ім казалі, што гэта ціхамірныя жывёлы, а не драпежныя. Але хто іх ведае, што яны там сабе думаюць?
Пастаялі, паглядзелі — здаецца, нічога. Тапіры стаяць сабе спакойна і нават не звяртаюць увагі на людзей. Можна паспрабаваць.
Асцярожна пасунуліся наперад, падышлі зусім блізка. Тыя стаяць сабе, а цікавасцю пазіраюць на людзей,— а самі ні з месца.
Нічога не зробіш, трэба абмінаць іх. А дзеля гэтага трэба лезці ў балота бадай што па шыю.
Кожнай «свінні» павінен быў чалавек даваць дарогу ды яшчэ радавацца, што яго не чапаюць...
Толькі што яны перабраліся на той бераг, як збоку нешта затрашчала і з гушчару проста на іх выбег насарог. Ен быў раззлаваны, цяжка дыхаў, у баку была глыбокая рана, адкуль бегла кроў. Адразу відаць было, што ён толькі што вырваўся з бойкі. А ў такіх выпадках насарог нападае на кожнага, каго ні сустрэне.
Не паспелі нашы людзі апамятацца, як насарог, схіліўшы главу, кінуўся на іх. Пачуўся дзікі крык, усе кінулхся хто куды. Большасць мігам апынулася на дрэвах...
Але адна ясанчына з дзіцем не паспела.
Насарог падхапіў яе сваім страшэнным рогам і так кінуў праз сябе, што яна адляцела далёка і стукнулася яшчэ галавой аб дрэва. Дзіцянё адарвалася ад яе і ўпала перад зверам. Насарог растаптаў яго нагою і пабег далей.
Калі ўсё сціхла, людзі злезлі з дрэва і абступілі няшчасную жанчыну. Яна была ўжо мёртвая. Бок яе быў зусім раза драны... Галава ўся скрываўленая.
Напружана глядзелі людзі на гэтую ахвяру, краталі яе, варочалі галаву, рукі. Такая смерць на іх вачах асабліва ўразіла людзей; відаць было, што яны нешта перажывалі, адчувалі, думалі... Цьмяныя былі гэтыя пачуцці і думкі, але пад уплывам такога здарэння яны ўзварушыліся, узмацніліся, і а дно гэта ўжо было карысным практыкаваннем для розуму і сэрца першабытнага чалавека.