Чалавек ідзе

Дождж спыніўся толькі раніцою.
3 якой радасщо сустрэлі нашыя людзі першыя праменні сонца! Нават іх морды неяк скрывіліся ад прыемнасці. Гэта былі першыя пачаткі, першыя спробы ўсміхнуцца. Але нам на гэта нават брыдка было б глядзець.
Сонца падымалася; рабілася ўсё цяплей. Людзі павы л азілі на сонца, грэліся, сушыліся, некаторыя зноў пачалі засынаць. Але голад быў мацней за сон. Трэба было ісці далей.
Бажак крыкнуў і пайшоў наперад, у лес. За ім пацягнуліся ўсе астатнія.
Нібы чарада жывёл, пасоўваліся яны наперад, то разыходзячыся, то зноў сыходзячыся. Ніякіх галасоў не раздавалася сярод іх. Чутно толькі было, як трашчала пад нагамі сухое галлё.
Кожны быў заняты сваей справай: як знайсці што-небудзь такое, каб можна было з'есці.
Часам наперадзе раздаваўся трывожны крык важака.
Тады ўсе збіваліся ў гурток і азіраліся, адкуль пагражае небяспека. Яны нават не маглі паказаць яе рукою. Яны і гэтага не ўмелі рабіць.
I зноў трэба адзначыць, што гэтая, здаецца, такая простая рэч таксама дарма не даецца і патрабуе шмат часу, вопыту і розуму.
Што б мы ўсе сказалі, каб дзе-небудзь убачылі, як, скажам, сабака паказаў лапай, што вось там бяжыць заяц? Мы гэта палічылі б за такі цуд, якога яшчэ свет не бачыў.
I сапраўды, яно было б незвычайным цудам. Значыцца, мы і не можам патрабаваць ад нашых першых людзей, каб яны адразу маглі перагаворвацца рукамі.
Досыць ужо і та го, што яны калі-нікалі пачыналі ўжо гэтак рабіць. Убачыўшы, напрыклад, плод на дрэве, чалавек крыкне і, сам та го не ведаючы, пасуне руку ў той бок. Але тут ні ў якім разе нельга сказаць, што ён захацеў паказаць рукою, бо наступны раз ён так і не зробіць.
Альбо, убачыўшы блізка каля сябе ворага, ён ад жаху працягне наперад руку. Але другі раз, калі небяспека будзе далей, ён ужо не здагадаецца паказаць на яе.
Толькі важак ужываў гэты рух часцей. Яго пасада была ўжо такая, што часцей з'яўлялася патрэба як-небудзь папярэдзіць сваіх таварышаў. Але і ён пакуль што рабіў гэта несвядома, як калі прыйдзецца.
Лес рабіўся ўсё гусцей і цямней. Дрэвы падымаліся так высока, што іх верхавіны ледзь былі відны і так шчыльна перапляталіся, што не прапускалі сонечнага святла. Сярод белага дня ўнізе быў змрок, як увечары.
Зямля была чорная, вільготная. Нават трава не расла без святла.
Людзі мімаволі паскорылі крок, каб хутчэй выйеці з гэтага непрытульнага месца.
Ужо даўно адзін стары дзядуля напружваў усе сілы, каб не адстаць ад чарады. Увесь час ён цягнуўся ззаду. А цяпер яму прыйшлося зусім цяжка. Людзі адыходзілі ўсё далей і далей.
Стары спатыкаўся, валіўся на зямлю, зноў падымаўся. Ногі дрыжалі, падкошваліся. Але адлегласць ад сваіх няўхільна павялічвалася ды павялічвалася.
Ен пачаў бегчы, але зараз жа зноў паваліўся.
Вось ужо толькі апошнія постаці людзей далека мільгаюць сярод дрэў. Жудасная цішыня ахапіла старога. Тупы жах напоўніў яго мазгі. Ен не разумеў, што такое робіцца, але ўсёй сваёй істотай адчуваў нешта страшнае.
Ён выдаў хрыплы, але слабы гук. Рэха адгукнулася — і зноў усё ціха.
Зноў падняўся, пабег — і зноў зваліўся. Ногі млелі, увесь ён засопся. Так хацелася хоць бы крыху адпачыць, але ён адчуваў, што нельга, што, нягледзячы ні на што, трэба ісці наперад, да сваіх.
Зноў падымаўся, зноў валіўся, пакуль не адчуў, што ўжо зусім не можа падняцца.