Чалавек ідзе

Не, не нямыя яны, а проста не ўмеюць яшчэ гаварыць.
I нічога дзіўнага ў гэтым няма. Мы ведаем, што малыя дзеці не адразу пачынаюць гаварыць. А калі пачынаюць, дык толькі таму, што ўвесь час каля сябе чуюць гаворку. А каб яны ні ад каго не чулі ніводнага слова, тады і не ведалі б мовы.
Ад каго ж мог пачуць мову першы чалавек? Значыцца, ён і не мог навучыцца. Ды каб ён цяпер нават пачуў мову, то ўсё роўна навучыцца б не мог, бо язык яго яшчэ не прыстасаваны да таго, каб гаварыць. Праўда, некалькі слоў, калі можна так назваць некаторыя іхнія гукі, яны ведалі. Напрыклад, яны добра ведалі слова «га», якое звычайна вымаўляў важак, калі даваў знак ісці далей ці папярэджваў аб небяспецы, ці наогул хацеў звярнуць увагу сваіх сяброў на якую-небудзь з'яву.
Каб перакласці гэты гук на нашу мову, то ён азначаў бы разам шмат наших слоў, напрыклад: «Увага! Сюды! Збірайцеся! Глядзі! Ідзём! Сцеражыцеся! Слухайце! Стой! Пачакайце! Цішэй!»
Сонца пяшчотна асвятляла палянку. Людзі спакойна адпачывалі і, здаецца, адчувалі сябе прыемна. Дзеці бегалі, гулялі. Маткі даглядалі сваіх маленькіх дзяцей, выбіралі з поўсці трэсачкі альбо яшчэ што.
Але дзіўная рэч: усе яны чамусьці былі нейкія сумныя. За ўвесь час ніхто з іх яшчэ ні разу не ўсміхнуўся. На ват маткі песцілі сваіх дзяцей неяк сурова. А хлопчыкі гулялі, бегалі, куляліся, нібы выконвалі якую сур'ёзную работу. А разам з тым відаць было, што яны адчуваюць сябе досыць добра.
Што такое з імі здарылася?
Нічога. Проста яны яшчэ не ўмелі смяяцца.
Умовы іхняга жыцця былі такія, што вельмі мала было прычын, якія б спрыялі развіццю гэтай здольнасці. Сярод лясных жыхароў нашы людзі былі самыя слабыя, самыя няшчасныя. Яны не маглі памерацца сіламі з вялікімі звярамі. Не мелі тых зубоў і кіпцюроў, што маюць драпежнікі. Нават бегаць не маглі так хутка.як бегаюць некаторыя жывёлы. Кожны звер, які цяпер і духу чадавечага баіцца, тады мог пакрыўдзіць чалавека. А як было пракарміцца, пражыць? Не да смеху тут...
А здольнасць смяяцца, як і ўсе іншыя здольнасці, не звалілася сама а неба. На гэта таксама патрэбны і доўгі час і адпаведныя ўмовы. Недарма ж да нашага часу ніводная жывёліна не навучылася яшчэ смяяцца.
Сярод гуртка вызначаўся адзін мужчына трохі вышэйшага росту, відаць, дужэйшы за іншых і нават, здавалася, нібы з твару разумнейшы. Гэта быў павадыр, важак гуртка.
Ніхто яго, вядома, не выбіраў, не прызначаў. Склалася яно само сабой, калі ён у бядзе першы кідаўся на ворага, калі ён першы заўважаў небяспеку, папярэдж-ваў аб ёй, калі ён клапаціўся аб усім гуртку. У такія мінуты кожны быў яму ўдзячны, слухаўся яго,— і такім чынам ён зрабіўся важаком.
Ен стаяў, абапёршыся аб дрэва, і, здаецца, нешта такое думаў. Але ці мог ён наогул думаць так, як мы гэта сабе ўяўляем?
Вядома, не. Калі мы прыслухаемея да сябе, то заўважым, што нашу думку выклікаюць словы. Мы думаем словамі, мы як быццам словамі ў думцы гаворым. А калі ён не ўмеў гаварыць, значыцца, не ўмеў і думаць. У яго галаве мільгалі нейкія няясныя вобразы, але звязаць іх у адну складную думку ён не мог, як не мог выказаць яе словамі.
Вось каля яго пакруціўся дванаццацігадовы хлопчык, яго родны сын. Павадыр паглядзеў на яго, у вачах нешта засвяцілася, нібы ён хацеў штосьці прыпомніць, але зараз жа гэта прайшло,— і бацька зноў забыўся, што гэта яго сын.
Рантам у лесе нешта шаснула — і на палянку выскачылі дзве казы. Угледзеўшы чужых, яны спыніліся ў здзіўленні, а ў гэты самы момант некалькі мужчын кінулася да іх. Але рукі толькі слізганулі па поўсці — і жывёлы зніклі. Нялёгка было нашым людзям паляваць з голымі рукамі.