Чалавек ідзе

Маладыя гаспадары падкінулі галля, госці расселіся навокала. Усе былі радасныя, вочы блішчалі, праз твары праціскалася усмешка задавальнення.
Раптам ля ўваходу раздаўся грозны рык ільва.
Людзі шарахнуліся ў кут і скамянелі.
Але Ра ўхапіў палаючую галіну і смела кінуўся ўперад. Леў неяк жаласна піскнуў і знік у цемры.
Людзям адлягло ад сэрца, і на тварах іх засвяціўся першы смех...
Гэта засмяяўся Чалавек-Пераможца.
А леў і ўсе яго таварышы не могуць засмяяцца і да гэтага часу...