Чалавек ідзе

I, апусціўшы хвост, тыгр ціхенька ўцёк у лес.
Тады хлопцы падцягнулі сваю здабычу да вогнішча і спакойна павячэралі пад аховаю агню.
Навакол ляскалі зубамі звяры, але кожны раз, калі хлопцы падкладалі галля, асабліва, калі з трэскам ляцелi іскры,— звяры адскаквалі назад.
На другі ж дзень агню пагражала сур'ёзная небяспека. Сонца свяціла ясна і горача. Грэцца не трэба было. Святло ад агню не мела ніякага знаку. I калі паказаўся той самы тыгр, нашы хлопцы нават і не спрабавалі пудзіць яго галінамі, якія днём ніякага асаблівага выгляду не мелі. Яны паўцякалі гэтак сама, як і ўчора.
Навошта было падтрымліваць агонь удзень? Яны бадзяліся навакол, як заўсёды, і, паміж іншым, зусім блізка натрапілі на пячору, з якой калісьці іх выгнаў леў. Праўда, дакладна гэтага яны не памяталі, але нейкія ўспаміны заварушыліся, прынамсі яны добра ведалі, што гэтае месца ім знаёмае і што тут адбывалася з імі нешта незвычайнае.
У кожным разе яны ахвотна спыніліся ў гэтай пячоры, а да вогнішча хадзілі даядаць свайго барана. Там яны дзеля гульні падправілі агонь і цешыліся, гледзячьг на дым. Толькі дзякуючы гэтаму, ды яшчэ таму, што там гарэлі тоўстыя кавалкі дрэва, толькі таму захаваўся агонь да вечера.
I толькі падвечар, калі ў пячоры зрабілася цёмна і непрытульна, тады толькі сябры адчулі, што цяпер агонь вельмі будзе дарэчы. I праз локаторы час у пячоры весела патрэскваў агонь...
Але тут выявілася яшчэ адна цяжкасць: яны ўжо добра ведалі, што агонь трэба падтрымліваць, што трэба падкідаць дрэва,— вось яны і хадзілі кожны раз за кавалкам дрэва толькі тады, калі агонь пачынаў гаснуць.
Назапасіць апалу наперад яны яшчэ не маглі. Так яны мучыліся гадзіны са дэве, пакуль самі абставіны не прымусілі іх зрабіць некаторы запас. Зараз жа пасля гэтага яны абодва паснулі.
Праз некаторы час «у дзверы» асцярожна прасунулася галава нейкага чалавека. 3 цікавасцю паглядзеў ён на агонь, але яшчэ з большей пакавасцю на двух спячых хлопцаў. Потым чалавек ціхенька ўвайшоў у сярэдзіну, а за ім выглядала яшчэ некалькі галоў.
Падышоў чалавек, прыгледзеўся да хлопцаў і раптам нешта закрычаў вясёлым голасам. Спалоханыя хлопцы паўскаквалі спрасонку і пазналі павадыра, а за ім усіх сваіх.
Незвычайны гоман падняўся ў пячоры. Гаварылі ўсе разам, калі можна назваць гаворкай тыя гукі, якіх нават не разумеў і той, хто іх казаў. Але ўзрушанае пачуццё патрабавала выхаду, і гэтым выхадам з'яўляліся ўсе гэтыя гукі, рухі, кліч. Сярод гэтых гукаў-слоў вызначалася слова «О-О», якое азначала агонь і якое ўсе разумел!