Чалавек ідзе

Але ж за тое спажывы для іх тут было мала. Хоць было шмат мышэй і нейкіх трусоў, але злавіць іх у полі вельмі цяжка. Пачалі яны каштаваць тую ці іншую траву, сёе-тое карэнне, але нічога добрага не знайшлі. Праўда, некалькі разоў трапіліся ім.нейкія каласкі з зярняткамі, якія вельмі ім падабаліся, але наесціся ад гэтых паасобных каласкоў не было магчымасці.
I пачалі тады хлопцы ганяцца за трусам. Голад прымусіў іх ганяцца доўга, упарта, пакуль трус не зморыцца. Так загналі яны яго ў кут, дзе лагчына звужалася і пераходзіла ў голую камяністую пляцоўку.
Пляцоўка была невысокая, даволі роўная, але неяк зморшчаная, нібы зацвярдзелая каша. Хлопцы тым часам дужа змарыліся, асабліва давала сябе адчуваць гарачыня, якая, здавалася, ішла ад самай гэтай каменнай плошчы.
Загнаны ў кут трус, не маючы куды дзецца, ускочыў на каменне і пачаў вырабляць такія скокі, што хлопцы спыніліся і разявілі раты.
Трус падскакваў як шалёны, ні на адзін момант ён не спыняўся на зямлі; ледзь толькі дакранецца, як адразу ж зноў скокне як мага вышэй.
Праз некалькі хвілін ён пачаў слабець, пера кульва цца, але свае скокі не спыняў да таго часу, пакуль ужо зусім не змог падняцца.
Тады па ча лося новае дзіва: трус задыміўея.
Дым павялічваўся, гусцеў, а праз хвіліну поўсць запалілася ўжо а гнём.
I адразу хлопцам успомнілася тое дзіўнае ства ранне, якое яны калісьці бачылі ў лесе.
Поўсць абгарэла, агонь зга с, але справа не скончылася: трус пачаў шкварыцца, сіпеў, трашчаў, як на патэльнь Прыемны пах заказытаў у носе ў галодных хлопцаў. Яны рынуліся да труса, але з страшэнным крыкам адскочылі назад: нешта так укусіла іх за ногі, што аж уваччу пацямнела.
А між тым смачны смажаны трус ляжаў зусім блізка, крокі на два ад краю, і вабіў сваім прыемным пахам. А голад так мучыў! Надыходзіў ужо вечар, а хлопцы за ўвесь дзень пажывіліся толькі некалькімі зярняткамі ды казюлькамі.
Становішча было нясцерпнае. Галовы напружваліся, каб што-небудзь надумаць, і вось трапіла ў вочы абгарэлае галлё, рэшткі нейкага хмызняку. Адразу прыпомніліся ранейшыя гульні і розныя прыгоды з такім самым галлём...
А праз некалькі хвілін хлопцы дубцамі прыцягнулі да сябе смажаніну .
3 якім смакам першы раз за сваё існаванне чалавек пад'еў смажанага мяса!
Надыходзіў вечар, у паветры рабілася халадней, затое як прыемка, цёпла і прытульна было ля гэтай печы.
Гуляючы, хлопцы пачалі кідаць на лаву галінкі, і... яны загараліся светлым полымем, такім самым, як калісьці ў лесе. Асвятлілася мясцовасць навакол, асвятліліся твары хлопцаў, і разам з святлом засвяцілася на іх нібы ўсмешка.
Вось агонь пагас, і зноў зрабілася цёмна і непрытульна. Тады зноў падкінулі галля,— і зноў стала светла.
Значыцца, можна самому зрабіць гэты агонь, па свайму жаданню?!
Гэтае пачуццё, як хваляй, заліло ўсю істоту хлопцаў. Яны ўжо наўмысля давалі агню згаснуць, а потым зноў яго выклікалі.
Некалькі жывёлін наблізілася, спынілася і здзіўлена наглядала, што вырабляюць гэтыя невядомыя маленькія двухногія стварэнні. Раз яны паклалі досыць доўгую галіну, а калі запаліўся адзін яе канец, узяліся за другі,— і... агонь апынуўся ў іх уласных руках. А праз хвіліну на зямлі было вогнішча, першае вогнішча, зробленае рукамі чалавека.