Чалавек ідзе

Затрубілі другія мастадонты ', зараўлі абодва насарог!, рэха пакацілася па ваколіцах, людзі забіліся ў куток і не дыхалі.
Тым часам задні мастадонт ужо ўсадзіў свае двухметровыя біўні ў шыю насарога, і той зваліўся побач з параненым мастадонтам. Апошні насарог, убачыўшы, што ён застаўся адзін супраць трох, пачаў заварочвацца, каб уцячы, але ў гэты момант дзве пары біўняў распаролі яму бок.
Разбойнікі былі пераможаны. Паранены мастадонт сядзеў на задніх нагах і стагнаў. Таварышы круціліся ля яго, абнюхвалі, краталі хобатамі, нібы стараліся дапамагчы ўстаць.
Але ён слабеў усё больш і больш. Праз некаторы час ён грукнуўся на зямлю.
Доўга яшчэ стаялі ля яго мастадонты, а потым сумна пайшлі ў лес.
А на месцы бойкі засталіся нібы горы ад трох вола таў.
А потым выпаўз кракадзіл; зразумела, аднекуль з'яв!л!ся і гіены.
I ўсю ноч спалоханыя людзі чулі бурчание і тузаніну ля трупаў.
А назаўтра ўжо прыйшла і іх чарга.
I зноў настаў час, калі не трэба было клапаціцца а б спажыве. Можна было звярнуць увагу і на забаву. Так, напрыклад, бадай усе мужчыны выбралі сабе добрыя цацкі з касцей, мусіць, такіх звяроў, як гэтыя загінуўшыя. Бо цацк! гэтыя былі вялізнымі ёмкімі кіямі, з якімі мужчыны амаль не разлучаліся, і, такім чынам, прывыкалі мець пры сабе сталую, пэўную зброю.
Голас сучасных сланоў таксама падобны да гуку трубы.
Для рэзання мяса ўжывалі вострыя каменьчыкі, косці і чарапашкі, але самае галоўнае — свядома выбіралі вастрэйшыя. Гэта ўжо быў вялікі крок наперад.
Мала таго, гэтыя *нажы» яны ўжо не кідалі, а захоўвалі ў сябе дома. Такім чынам з'явілася першая хатнягаспадарчая прылада.
Аднаго разу апаўдні людзі ляжалі ў цяньку і назіралі, як шасцігадовы хлопчык гуляў ля вады. Раптам з'явілася галава кракадзіла і, разявіўшы рот, пасунулася да дзіцяці.
Мігам ускочыла некалькі людзей са сваімі кіямі-касцямі, падбегла да вады ў самы апошні момант і аглушыла кракадзіла трыма добрымі ўдарамі па галаве. Завярцелася гадзіна і, ледзь кратаючыся, папаўзла назад.
Крык задавальнення вырваўся з усіх грудзей. Нешта падобнае да ўсмешкі з'явілася на тварах. I многа гукаў-слоў вырвалася з іх вуснаў.
Цяпер ужо чалавек ведаў, што такое зброя!
Уначы людзі былі разбуджаны нейкім асабліва моцным, але глухім грукатам. На ват зямля затрэслася, і абвалілася частка берага.
3 жахам паўскаквалі з месц, выбеглі, прыгледзеліся, прыслухаліся — нічога, усё па-ранейшаму. Ноч цёмная, але ціхая, толькі недзе далёка відаць навальніца.
Трывога была дарэмная; людзі зноў паклаліся спаць і праспалі ўсю ноч спакойна, хоць усё ж такі і чулі праз сон той самы гул.
Прыйшоў дзень, гарачы, але цьмяны: нібы сухі туман, нібы пыл насіліся ў паветры. Але самае дзіўнае з'явішча адбывалася на рацэ.