Чалавек ідзе

Адна толькі хада паказвала ўжо, што гэтыя істоты ні ў якім разе не могуць быць малпамі. Ды і другія адзнакі таксама аб гэтым сведчылі. Напрыклад, рукі хоць былі і даўжэйшыя за нашы, але ж карацейшыя ад рук малпы. Апрача таго, відаць было, што і трымаюцца рукі вальней, як у малпаў. Калі наша сучасная чалавекападобная малпа ідзе на дзвюх нагах, яна рукамі дастае да зямлі, нават абапіраецца імі перад сабой, закідпаючы ногі за рукі. А тут зусім іншая справа. Відаць было, што гэтыя стварэнні прывыклі ўжо рабіць рукамі разнастайныя рухі.
Далей, калі галава і морда зусім не падобны былі да чалавечых,— затое таксама адрозніваліся і ад малпавых. Хоць лоб быў маленькі, але ўсё ж такі большы і, галоўнае, не такі пахілы, як у малпы.
I ўрэшце, самая галоўная адзнака — гэта велічыня чэрапа, альбо, праўдзівей сказаць, аб'ём мазгоў, што могуць у ім змясціцца. Самая разумная і вучоная сучасная малпа мае аб'ём мазгоў напалову меншы ад гэта га чалавека
Такім чынам выходзіць, што перад наш не малпы, а нешта накшталт людзей. I сапраўды: гэта былі першыя істоты, якім больш-менш можна было ўжо даць назву чалавека.
Не адразу яны з'явіліся гэткімі. Мільёны гадоў прайшлі, пакуль яны зрабіліся такімі, якімі мы тут іх бачым. Таксама, як шмат соцень тысяч гадоў павінна было прайсці пасля іх, пакуль мы зрабіліся такімі, якія мы цяпер ёсць.
Доўгі час людзі нічым не адрозніваліся ад малпаў, а яшчэ раней,— наогул ад жывёл. Можа, выпадкова іх дзяды трапілі ў іншыя ўмовы жыцця, дзе давялося больш быць на зямлі, чымся на дрэвах, дзе рукі іх пачал! прывыкаць да другой працы, дзе ім трэба было больш папрацаваць мазгамі,— і патомкі іх ужо крыху пачалі адрознівацца ад іншых сваякоў.
Доўгі час гэтыя адзнакі былі вельмі нязначнымі. Але паступова яны рабіліся ўсё болей і болей выразнымі. I нарэшце прыйшоў такі час, калі ясна стала відаць, што гэтыя істоты — не звяры.
А калі прыпомнім, што на нашых вачах, на працягу малога часу, чалавек можа зусім змяніць пароду жывёл, паставіўшы іх у іншыя ўмовы жыцця, калі мы звернем увагу, што тая самая жывёла і нават сам чалавек і цяпер у розных месцах, пры розных умовах жыцця, набываюць інакшы выгляд,— тады ўсім нам будзе ясна, што на працягу мільёнаў год гэтыя змены павінны быць дужа значнымі. Гэта і даводзіць нам навука аб гісторыі чалавека.
Сярэдні аб'ём чэрапа сучасных чал а века подобных малпаў — 600 куб. см, а ў гетых істотаў — 1 200 куб. см. Сярэдні аб'ём чэрапа сучасных людзей 1 400—1 600 куб. см. Гурток складаўся з 25—30 асоб. Тут былі і жанчыны з дзецьмі на руках і на карку, і падлеткі, і мужчыны рознага ўзросту, у тым ліку адзін стары.
У руках яны нічога не мелі, нічога не неелі. Яны жылі яшчэ таксама, як усе іншыя жывёлы: вандравалі з месца на месца, шукаючы корму.
Адны выграбалі рукамі нейкія карэнні, другія шукал! на дрэвах плады, трэція стараліся злавіць і знайсці што-небудзь жывое: чарвяка, жука і гэтак далей.
Нялёгка было напасвіцца такім чынам. Шмат часу трацілася на тэты падвячорак. I ніводным словам яны яшчэ не перакінуліся паміж сабой.
Пасля адзін за адным пачалі збірацца на палянку, каб адпачыць. Усеўшыся на карачкі, яны моўчкі глядзелі наперад і, здаецца, ні на што не зварачалі ўвагі. Ціха было каля іх. Толькі дзеці, гуляючы, часам узвізгвалі. Ад дарослых жа не чуваць было аніводнага слова.
Можа, яны нямыя?