Чалавек ідзе

Але так разважаць наш чалавек яшчэ не мог, значыцца, і не мог свядома скарыстаць сваю вынаходку.
Так правялі яны на адным месцы ўвесь дзень. Зранку, не паспелі яшчэ людзі злезці з дрэва, як заўважылі, што з суседняга дрэва на іх пазіраюць нейкія дзіўныя стварэнні. Яны былі вельмі падобныя да нашых людзей, толькі болып рухавыя, асабліва іх морды, якія ўвесь час крывіліся так, нібы яны смяяліся або дражніліся.
Гэта завіталі да іх у госці «мілыя сваякі»— малпы. Людзі і малпы пазіралі адны на другіх з вялікай зацікаўленасцю. Здавалася, нібы ўсе яны адчувалі нейкае сваяцтва паміж сабою. У кожным разе відаць было, што гэта не ворагі. Яны паступова зблізіліся, перамяшаліся, пачалі аглядаць, мацаць адны адных.
Адной малпе спадабалася наша красуня Агу. Малпа так прычапілася да дзяўчыны, што тая павінна была ўцячы на зямлю.
Але хутка людзям абрыдала гэтае знаемства, і яны па чарзе спусціліся ўніз.
Малпы засталіся на дрэве і мелі такі выгляд, нібы казалі а дна адной: «Вось та бе і маеш!» 3 зайздрасцю пазіралі яны на сваіх знаёмых, як тыя вольна хадзілі па зямлі, прама і цвёрда трымаліся на дзвюх нагах і легка ўладалі сваімі вольнымі рукамі.
Пакрыўджаны «кавалер» захацеў таксама паказаць сябе, спусціўся на зямлю, стаў на дзве нагі і пайшоў да Агу. Схіліўшыся, хістаючыся на кароткіх крывых нагах, абапіраючыся аб зямлю сваімі даўгімі рукамі, ён меў надта смешны выгляд, на які звярнула ўвагу нават наша дзяўчына. Яна спынілася і зірнула на яго так, што той ад разу апусціўся на свае чатыры лапы і павалокся назад, на дрэва.
А яна адвярнулася і горда пайшла прэч. Якім мы ні лічылі б тагачаснага чалавека, а ўсё ж малпа была яму не раўня.
Тым часам людзі пакінулі стаянку і пайшлі далей. Малпы доўга яшчэ прабіраліся побач з імі па дрэвах і сачылі за кожным кронам «сваякоў»...
Але і горды чалавек пайшоў гэтак жа з пустымі рукамі, як і прыйшоў. Усе яго вынаходкі, усе яго прылады засталіся на месцы.
Толькі Ра ўзяў быў з сабой свой кій, але праз некалькі крокаў згубіў яго і забыўся аб гэтым. Аднойчы, калх яны размяшчаліся спаць, Ра заўважыў на суседнім дрэве нейкую будоўлю з галля, нібы вялізнае гняздо. Ен зацікавіўся і палез туды. Там ён сапраўды ўбачыў пакінутае малпаю гняздо. Прасторнае, прытульнае, прыбранае мяккім лісцем, яно было найлепшым прытулкам нанач. Ра размясціўся там, як на ложку. Заўважыў гэта другі хлапец і таксама перабраўся да яго. Месца было досыць, і яны абодва праспалі там так, як ніколі не спалі.
А калі прачнуліся,— нікога ўжо не было.
Іхнія бацькі і браты, як заўсёды, прачнуліся рана, сабраліся і пацягнуліся далей. Лічыць яны не ўмелі, памятаць кожнае не маглі,— так і пайшлі сабе, не ведаючы, што двух згубілі...
Вось выйшлі яны з лесу і ўбачылі перад сабой глыбой і шырокі роў, размыты бягучай вадой. Цяпер унізе булькала толькі маленькая крыніца, але ў час дажджу яна бурна разлівалася.
На беразе рова лес канчаўся, а на другім баку ішла ўжо бязлесная мясцовасць. Людзі спусціліся ўніз і адразу заўважылі, што тут яны могуць мець вельмі добры прытулак. Стромкі бераг рова ў адным месцы стварыў нібы страху. Можна было схавацца і ад дажджу і ад ветру. 3 другога боку ўвесь дзень грэла сонца, якому не перашкаджалі дрэвы. На два крокі ніжэй бегла чыстая вада. Адным словам, прытулак на славу.