Чалавек ідзе

I ў шырока расплюшчаных ад жаху вачах усё яшчэ адбіваўся агонь...
Развіццё і заняпад культуры.— Няўдалыя сеаякі.— Пакінутыя хлопцы.
На другі дзень, разам з сонцам і цяплом, цяжкія перажыванні рассеяліся, але ўражанні ад мінулай ночы, відаць, яшчэ засталіся. Людзі не пайшлі далей, а ўвесь час круціліся ля абгарэлага пня, аглядалі яго, капаліся ў попеле. Колькі было цікавасці і радасці, калі яны заўважылі, што там, усярэдзіне, захавалася яшчэ цяпло.
Лепш за ўсіх адчувалі сябе дзеці. Колькі розных рэчаў знайшлі яны сабе для забавы. Вуголле, трэскі, галлё, дубцы, кіі і кіёчкі, абгарэлыя, гладкія. Хутка яны ўзброіліся — хто трэскай, хто кіем, і пачалася гульня.
Маткі знайшлх сабе прытулак пад верхавінамі двух невялхчкіх дрэў, схіленых паваленым дрэвам. Агу, тая самая дзяўчына, што калісьці скарыстала трэсачку для выкопвання карэнняў, цяпер зноў неяк пачала карыстацца гэтай прыладай. Гледзячы на яе, і другія жанчыны паспрабавалі — і тут пачалося свядомае карыстанне першай прыладай.
Асабліва пашанцавала хлопчыку Ра. Яму трапіў у рукі вельмі ёмкі кіёк. Узяўшыся за танчэйшы канец, Ра адразу заўважыў, што руцэ нібыта надаліся вага і моц. А калі ён неяк ударыў па галінцы, калі яна затрашчала ды па сыпала ся лісце,— тады ўжо яму зусім спадабалася гэтая цацка.
Ен пачаў стукаць сваім кіем па дрэве, галлі, па зямлі, але не скора яму ўдалося яшчэ раз стукнуць так, каб адчуўся добры ўдар. Ен яшчэ не ўмеў удары ць як трэба.
Дарослыя займаліся сваей справай і нават не глядзелі на гэтую гульню. Вось скокнула жаба. Ра замахнуўся сваім кіем на яе. Вядома, не трапіў, але ўжо гульня была цікавей. Далучыліся другія дзеці і таксама стараліся парнуць жабу трэсачкай ці галінкай. Абхінулі яе, пачуліся крыкі, гульня зрабілася агульнаю і вясёлаю, толькі... ніхто не смяяўся, а гэтыя рэдкія гукі былі зусім не падобныя да крыку і шуму нашых дзяцей.
Жаба паскакала далей у кусты, дзеці за ёю, але раптам усе кінуліся назад: яны заўважылі змяю. Праўда, яна была досыць маленькая, але гэтага стварэння чалавек заўсёды баяўся.
I вось тут адбыўся новы найвялікшы крок чалавецтва. Ра падскочыў да змяі і свядома падняў кій, каб яе ўдарыць. Калі раней ён ударыў чарапаху так сабе, не ведаючы, што і чаму ён робіць, дык цяпер ён ужо хацеў ударыць.
I ён трапіў ёй па галаве. Закруцілася змяя, засіпела так, што Ра спалохаўся і ад бег назад. Але, убачыўшы, што яна не гоніцца за ім, а круціцца на месцы, ён зноў падышоў і пачаў біць.
На гэтае здарэнне ўжо і старэйшыя звярнулі ўвагу.
Важак падышоў, узяў у рукі кій Ра, патрымаў, пакруціў, нават дакрануўся ім да змяі, але нічога асаблівага не адчуў. Для яго, вялікага і дужага, гэты кіёк быў вельмі малы. Паспрабаваў Краг і іншыя мужчыны і нават некаторыя жанчыны, але таксама не звярнулі ўвагі.
Сярод жанчын тым часам не на жарт пачалося развівацца «земляробства». Яны ўсе ўжо калупаліся ў зямлі з дапамогаю трэсачак. Але рэдка хто з іх доўга трымаўся з сваей прыладай: праз некалькі крокаў яны гублялі яе, забываліся і зноў працавалі, як «дзяды і прадзеды».
Але ў даным выпадку вялікае значэнне мела яшчэ і тое, што людзі спыніліся на некаторы час на адным месцы. Забыўшыся аб прыладзе, яны ўсё ж такі вярталіся «дамоў» і там зноў знаходзілі і прыпаміналі яе. Шкада толькі, што яны доўга не маглі быць на адным месцы, што павінны былі шукаць і шукаць спажывы. Пасля «абеду», калі людзі спакойна адпачывалі на палянцы, а Ра практыкаваўся з сваім кіем, важак зноў зацікавіўся тым, як ад удару трашчаць галіны, сыплецца лісце, ляцяць трэскі. Вось яму трапіў у рукі адпаведны кій: не доўгі і не кароткі, гладкі і досыць важкі. Ён адчуў, што гэты кій яму не перашкаджае, а наадварот, нешта такое надае.
I пасля некалькіх спробаў яму ўдалося стукнуць так, што галлё за трашчала і пасыпаліея трэскі.
Каб перад ім цяпер апынуўся які-небудзь звер, можна думаць, што чалавек здагадаўся б і яго ударыць сваім кіем, а так — ён пагуляў крыху, ды і кінуў сваю зброю.
Нялёгка, нават немагчыма было яму адразу ўразумець усё значэнне гэтай зброі. Дзеля гэтага ён павінен быў бы разважаць прыблізна так: «Вось гэтая рэч надае рукам сілу. Ею можна абараніцца ад ворага і забіць здабычу. Трэ было б заўсёды мець яе пры сабе...»